Порядок создания банков на территории Республики Беларусь и формирования уставного фонда банков. Небанковские кредитно-финансовые организации (материал изложен белорусским языком), страница 11

Напрыклад, павышэнне попыту на грошы пры паніжэнні стаўкі па укладах прывядзе да таго, што грашова-крэдытная сістэма будзе імкнуцца заняць болыы грошай у цэнтральным банку, што падыме працэнтную стаўку па крэдытах цэнтральнага банка. Таму для камер-цыйных банкаў больш выгадным будзе павялічваць ўклады кліентаў за кошт выплаты болып высокіх працэнтаў па ўкладах, што ў канчат-ковым выніку прывядзе да ўзнаўлення раўнавагі. Паніжэнне попыту на грошы акажа адваротнае ўздзеянне на норму працэнта па ўкладах.   Дапусцім, што ўлічваючы падзенне дзелавой актыўнасці і спад вы-творчасці Нацыянальны банк з мэтай стымулявання пад'ёму эканомікі прыняў рашэнне давесці прапанову грошай на грашовым рынку да 21,5 трыльёнаў р. пры ўзроўні рэзерваў у грашова-крэдытнай сістэме 15%. Гэта азначае, што грашовы мультыплікатар складае 1 : 0,15 =6,67. Зыходзячы з гэтага Нацыянальны банк прадставіць грашова-крэ-дытнай сістэме дадатковых крэдытных рэсурсаў на 225 млрд р., вы-купіўшы, напрыклад, у яе ўрадавыя каштоўныя паперы. Пры грашо-вым мультыплікатары 6,67 павялічацца прапановы грошай на 225 х 6,67=1500 млрдр. і паніжэння стаўкі працэнта па ўкладах прыкладна да 37% (гл. схему 7). У сваю чаргу гэта прымусіць патэнцыяльных інвестытараў па-вялічыць інвестыцыі ў матэрыяльную сферу, што прывядзе да выхаду эканомікі са стану рэгрэсіі. Пры скарачэнні прапановы грошай меха-нізм уздзеяння манетарнай палітыкі будзе дзейнічаць у адваротным накірунку. Такім чынам грашова-крэдытная палітыка базіруецца на трох эле-ментах: • магчымасці цэнтральнага банка ўздзейнічаць на стаўку працэн-та праз мультыплікацыйнае павелічэнне або скарачэнне прапа-новы грошай; • на сувязі стаўкі працэнта з запланаванымі інвестыцыямі; • на мультыплікацыйным уздзеянні інвестыцый на нацыянальны прадукт.

Мультыплікацыйнае уздзеянне павелічэння прапановы грошай на нацыянальны прадукт залежыць ад выбару стратэгіі інвесціравання сродкаў. Напрыклад, інвестыцыі ў лёгкую і харчовую прамысловасць вядуць да павышэння попыту на прадукцыю сельскай гаспадаркі і другіх галін, звязаных з сельскай гаспадаркай. Пры мультыплікатары інвестыцый, скажам, у памеры 3,5, павелічэнне інвестыцый у лёгкую і харчовую прамысловасць на 1500 млрд р. абумовіць рост нацыяналь-нага прадукту на 5250 млрд р.

 Сутнасць інфляцыі і яе віды

Інфляцыя — дысбаланс попыту і прапановы, а таксама парушэн-не іншых прапорцый нацыянальнай гаспадаркі, што ў сукупнасці абумоўлівае рост цэн. У аснове гэтага тэрміну ляжыць лацінскае слова «іп/іаііпо», што перакладаецца як уздуцце. Першапачаткова прычы-най інфляцыі лічылі паўсюдны пераход да папяровых грошай, якія ўрад можа надрукаваць у любой колькасці, што і выклікае павышэнне цэн. Безумоўна, перапаўненне сферы абарачэння не забяспечанымі та-варамі папяровымі грашыма вядзе да іх абясцэньвання. Аднак з цягам часу эмісія грошай у большасці дзяржаў узята пад строгі кантроль, але інфляцыя не знікла. У інфляцыі ёсць некалькі прычын і залішняя эмісія папяровых грошай не з'яўляецца асноўнай прычынай. У агуль-най велічыне грашовай масы папяровыя грошы займаюць невялікую ўдзельную вагу і таму іх уплыў на тэмпы інфляцыі абмежаваны. Ва ўмовах рынкавай эканомікі пазбавіцца ад інфляцыі немагчыма, аднак можна эфектыўна кіраваць інфляцыйнымі працэсамі. Адрозніваюць інфляцыю попыту і інфляцыю выдаткаў. Інфляцыя попыту ўзнікае ў тым выпадку, калі насельніцгва, прадпрыемствы і ўрад пад уздзеяннем пэўных акалічнасцей пачынаюць траціць грошай больш, чым каштуюць вырабленыя краінай тавары. Узрастанне попы-ту магчыма пад уздзеяннем ваенных і сацыяльных заказаў дзяржавы, скачкападобнага росту заработнай платы, а таксама пры павышэнні попьпу на дэфіцытныя сродкі вытворчасці. У выніку інфляцыі попы-ту узнікае лішак грошай датычна колькасці тавараў. Інфляцыя выдаткаў, або яе яшчэ можна назваць інфляцыяй прапа-новы, выклікаецца ростам выдаткаў на вытворчасць, якія ў сваю чар-гу выклікаюць павышэнне цэн, а затым узросшыя цэны вядуць да но-вага росту выдаткаў на набыццё ўсіх патрэбных рэсурсаў. У выніку рост цэн становіцца безупынным, тэмпы якога няўхільна павышаюц-ца. Інфляцыя выдаткаў параджае інфляцыйную псіхалогію, калі ўсе ўпэўнены, што інфляцыя будзе працягвацца і далей, таму рабочыя за-гадзя патрабуюць павышэння заработнай платы, а прадпрымальнікі закладваюць у цэны сваіх тавараў будучы рост цэн на рабочую сілу, сыравіну і крэдыт. 3 пазіцыі тэмпаў росту цэн адрозніваюць памяркоўную інфляцыю, наўскочную інфляцыю і гіперінфляцыю. Пры памяркоўнай інфляцыі цэны растуць на 5-10% у год, вартасць грошай з'яўляецца амаль што стабільнай, няма рызыкі падпісання кантрактаў у намінальных цэнах. Пры скачкападобнай інфляцыі рост цэн складае да 100% у год, кан-тракты прывязваюцца да росту цэн, грошы паскорана матэры-ялізуюцца ў запасы і тавары. Гіперінфляцыя — інфляцыя з асабліва высокімі тэмпамі росту ірн, якія складсаоць больш 100%угод, разы-ходжанне цэн і заработнай платы становіцца катастрафічным, а буйнейшыя прадпрыемствы з рэнтабельных ператвараюцца ў стратныя.

Пры скачкападобнай інфляцыі і гіперінфляцыі нацыянальная ва-люта не можа выконваць функцыю меры вартасці, паколькі цэны ў значнай ступені залежаць ад таго, калі былі набьпы тыя або іншыя матэрыяльныя рэсурсы. У такіх выпадках у якасці меры вартасці вы-карыстоўваюць больш устойлівыя грошы іншых дзяржаў. Ацэньваю-чы, напрыклад, матэрыяльныя рэсурсы ў амерыканскіх доларах прад-прымальнікі могуць з болыпай дакладнасцю выражаць вартасць роз-ных рэсурсаў. 3 пункту погляду суаднясення росту цэн па розных таварных гру-пах адрозніваюць збалансаваную інфляцыю і незбалансаваную інфля-цыю. Пры збалансаванай інфляцыі суаднясенне цэн на розныя групы тавараў нязменнае. Пры незбалансаванай інфляцыі цэны на розныя тавары змяняюцца ў розных прапорцыях. Найбольш негатыўнае ўздзеянне на эканоміку аказвае незбалансаваная інфляцыя. Датычна прадсказальнасці інфляцыі адрозніваюць чаканую і неча-каную інфляцыю. Чаканая інфляцыя можа прагназавацца загадзя з дастатковай надзейнасцю. Нечаканая інфляцыя ўзнікае стыхійна, спа-радычна і прагноз яе немагчымы. Чаканая збалансаваная памяркоўная інфляцыя аказвае станоўчае ўздзеянне на бізнес. Яна прымушае прадпрыемствы своечасова замя-няць і мадэрнізаваць вытворчыя магутнасці, распрацоўваць новыя віды прадукцыі, паколькі ад грошай прадпрыемствы павінны як най-хутчэй пераходзіць да вытворчых капітальных ўкладанняў. Найгор-шай з усіх з'яўляецца незбалансаваная нечаканая інфляцыя. Чым хут-чэй растуць цэны, тым мацнейшымі з'яўляюцца негатыўныя наступ-ствы інфляцыі. Паколькі давер да грошай губляецца, адраджаецца бартэрны тава-раабмен. Бартэр — спосаб гандлю, заснаваны на прамым абмене ад-ных тавараў і паслуг на іншыя без выкарыстання грошай. Пры гэтым адразу выяўляецца, што некаторыя тавары ў параўнанні з іншымі ма-юць болып высокі попыт. Такія тавары становяцца заменнікамі гро-шай — грашовымі таварамі. Такімі таварамі могуць быць аўтамабілі, цэмент, цэгла, драўніна, бензін, метал, мяса і іншыя.