Порядок создания банков на территории Республики Беларусь и формирования уставного фонда банков. Небанковские кредитно-финансовые организации (материал изложен белорусским языком), страница 14

Валютная сістэма —-сукупнасць эканамічных адносін, звязаных з функцыянаваннем вапюты, якая гістарычна склалася на аснове інтэрнацыяналізацыі гаспадарчых сувязей. Адрозніваюць нацыяналь-ныя, рэгіянальныя і сусветную валютныя сістэмы. Спачатку ўзніклі нацыянальныя валютныя сістэмы краін як дзяржаўна-прававыя фор-мы арганізацыі валютных адносін. Нацыянальная валютная сістэма дзяржаеы — сукупнасць гра-шова-крэдытных адносін, якія забяспечваюць функцыянаванне валю-ты для абслугоўвання знешнеэкансшічных сувязей краіны. Яна ўяўляе сабой заканадаўча ўстаноўлены парадак ажыіэдяўлення міжнароднага плацёжнага абароту, стварэння і выкарыстання валютных рэсурсаў. Нацыянальная валютная сістэма цесна ўзаемазвязана з унутранымі грашовай і крэдытна-фінансавай сістэмамі. Юрыдычна нацыянальная валютная сістэма замацоўваецца ў дзяржаўных прававых актах, якія ўлічваюць нормы міжнароднага права. Рэгіянальная валютная сістзма — арганізацыйна-экансшічная форма адносін шэрагу дзяржаў у валютнай сферы, накіраваных на стымуляеанне інтэграцыйных працэсаў, змянгчэнне і ўзаемаўвязку ваганняў курсаў нацыянальных валют і пераўтварэнне рэгіёну ў зону валютнай стабільнасці. Рэгіянальная валютная сістэма асноўваецца на ўласных валютна-вартасных інструментах і імкнецца абмежаваць ролю іншых ключавых валют і міжнародных падліковых адзінак. У якасці прыкладу рэгіянальнай валютнай сістэмы можна прывесці Еўрапейскую валютную сістэму і Азіяцкі клірынгавы саюз. Азіяцкі клірынгавы саюз уяўляе сабой пагадненне аб урэгуляванні дысбалансаў у міжнародных разліках паміж Бангладэш, Бірмай, Індыяй, Іранам, Непалам, Пакістанам і Шры-Ланкай. Сусветная валютная сістэма — форма арганізацыі мімсна-родных валютных адносін, якая ўзнікла ў выніку эвалюцыі сусветнай гаспадаркі і юрыдычна замацавана міждзяржаўнымі пагадненнямі. Гістарычна храналогію ўзнікнення і распаду сусветных валютньгх сістэм можна вызначыць наступным чынам. Першая сусветная валютная сістэма ўзнікла ў выглядзе золатама-нетнага стандарта і была аформлена міждзяржаўнымі пагадненнямі вядучых дзяржаў Еўропы і Амерыкі на Парыжскай канферэнцыі ў 1867 г. На ўказанай канферэнцыі золата было прызнана адзінай фор-май сусветных грошай. Прадугледжвалася свабодная чаканка паўнавартасных залатых манет для любога ўладальніка, іх рэальнае выкарыстанне ва ўнутраным грашовым абарачэнні і неабмежаваны абмен папяровых грошай на золата, а таксама бесперашкодны ўвоз і вываз золата.

Аднак па меры развіцця гаспадарчых сувязей золатаманетны сган-дарт стаў тармазіць рэгуляванне эканомікі дзяржаў. Пасля першай сусветнай вайны ў 1922 г. на Генуэзскай канферэнцыі была аформ-лена другая сусветная валютная сістэма на базе золата-дэвізнага стандарта, які базіраваўся на золаце і валютах вядучых дзяржаў. Долар ЗША і англійскі фунт сэрлінгаў сталі выконваць функцыі базіснай валюты. Базісная валюта — валюта, у адносінах да якой каціруюцца гн-шыя валюты ў дадзенай дзяржаве або фінансавым грнтры У выніку ўзніклі валютныя блокі, якія ўяўлялі сабой групоўкі дзяржаў, пры-няўшых у якасці міжнароднага плацёжнага сродку валюту дзяржавы, якая ўзначальвала блок. Валютны блок — групоўка дзяржаў, якія за-лежаць у эканамічных, валютных і фінансавых адносінах ад вядучай дзяржавы, якая ўзначальвае блок, дыктуе адзіную палітыку ў галіне міжнародных эканамічных адносін і выкарыстоўвае залежныя дзяржавы як прывілейны рынак збыту. крыніцу таннай сыравіны і выгадную сферу ўкладання капіталу. Галоўнымі былі доларавы і стэрлінгавы блокі, паміж якімі вялася барацьба. Асноўнымі адзнакамі блока з'яўляліся: • прывязка курсу замежных валют да валюты дзяржавы, якая ўзначальвае блок; • ажыццяўленне міжнародных разлікаў у валюце гэтай дзяржавы; • захоўванне ў вядучай дзяржаве валютных рэзерваў; • выкарыстанне ў якасці забеспячэння замежных валют казна-чэйскіх вэксаляў і аблігацый дзяржаўных пазык вядучай дзяр-жавы.   Валютныя блокі спрыялі захаванню ў краінах, якія сталі на шлях развіцця, грашовых сістэм, залежных ад метраполій. Вядучыя дзяр-жавы кангралявалі эмісійныя інстьпуты залежных дзяржаў і іх апера-цыі. Памеры эмісіі грошай абумоўліваліся не патрэбнасцямі эканомік залежных дзяржаў, а станам іх плацёжных балансаў. На базе валют-ных блокаў, створаных перад другой сусветнай вайной, узніклі ва-лютныя зоны. 3 пачатку свайго ўзнікнення другая сусветная валютная сістэма, заснаваная на базе золата-дэвізнага стандарта, які базіраваўся на зо-лаце і валютах вядучых дзяржаў, перашкаджала канцэнтрацыі і цэн-тралізацыі капіталу, свабоднаму цэнаўтварэнню, міжнароднаму ганд-лю і вывазу капіталу за мяжу. У выніку гэта сістэма была разбурана і ўзнікла задача распрацоўкі новай валютнай сістэмы для рэгулявання валютных адносін паміж дзяржавамі. Брэтон-вудскім пагадненнем у 1944 г. была аформлена трэцяя сус-ветная валютная сістэма, заснаваная на доларавым стандарце. Пасля другой суветнай вайны на базе даваенных валютных блокаў былі створаны валютныя зоны. Валютная зона — групоўка дзяржаў, гра-шовыя адзінкі якіх залежаць ад валюты вядучай дзяржавы, якая ўзначальвае гэтую зону і.звязаных з вядучай дзяржавай адзіным ва-лютна-фінансавым рэжымам і аднолькавай сістэмай валютных аб-межаванняў. Доларая зона, напрыклад, ахапляе краіны, якія не выкары- стоўваюць валютных абмежаванняў. У яе ўваходзяць дзяржавы Паўночнай і Лацінскай Амерыкі, Ціхага Акіяна і некаторых іншых рэгіёнаў. У гэтых дзяржавах долар ЗША абарачаецца нараўне з на-цыянальнай валютай, а пры адсутнасці нацыянальнай валюты замяняе яе. 3 узмацненнем дзяржаў Заходняй Еўропы і Японіі Брэттон-Вудская валютная сістэма перастала адпавядаць рэальнай растаноўцы сіл і на Ямайскай канферэнцыі ў 1976 г. была аформлена чацвёртая сусветная валютная сістэма, стварэнне якой працягваецца і зараз. Ас-новай новай валютнай сістэмы афіцыйна быў прызначаны СДР, аднак неразменны на золата долар захаваў сваё значэнне як галоўны міжнародны плацёжны сродак. Ямайская канферэнцыя юрыдычна аформіла дэманетызацыю зола-та, адмяніла яго афіцыйную цану. Золата было выключана з разлікаў паміж МВФ і яго членамі, а залаты запас МВФ часткова быў рэ-алізаваны. Адна шостая частка залатога запасу МВФ, што складала 777,6 т, была вернута дзяржавам-членам у абмен на іх нацыянальныя валюты па існаваўшай да Ямайскага пагаднення афіцыйнай цане 35 адз. СДР за адну ўнцыю (31,1 г). Такая ж колькасць золата была пра-дадзена на свабодным рынку на працягу 1976-1980 гг. Узмацнілася міждзяржаўнае рэгуляванне валютных адносін праз МВФ.