Порядок создания банков на территории Республики Беларусь и формирования уставного фонда банков. Небанковские кредитно-финансовые организации (материал изложен белорусским языком), страница 9

Манетарызм і яго выкарыстанне пры распрацоўцы грашова-крэдытнай палітыкі дзяржавы

Манетарызм — эканамічная тэорыя, заснаваная на вызначапьнай ролі грсшювай масы, якая знаходзіцца ў абарачэнні, у ажыццяўленні палітыкі стабілізацыі эканомікі, яе функцыянавання і развіцця. Згод-на з гэтым вучэннем, асноўным інструментам грашова-крэдытнай палітыкі, накіраванай супраць інфляцыі, з'яўляецца жорсткі кантроль над колькасцю грошай ў абарачэнні. Звычайна гэта цягне за сабой скарачэнне выдаткаў насельніцтва і часовае ўста-ляванне высокіх працэнтных ставак. Асноўныя канцэпцыі мане-тарызма былі сфар-муліраваны амерыканскім эканамістам М. Фрыдменам у 70 іт XX стагоддзя.

Галоўнай асаблівасцю манетарызма з'яўляецца разгляд асноўных праблем сучаснай рынкавай гаспадаркі праз прызму грашовага абара-чэння. У адпаведнасці з гэтай тэорыяй эканоміка раздзяляецца на рэ-альны і грашовы сектары. Грашовы сектар з'яўляецца сферай дзей-насці дзяржавы. Ён прызначаны для стварэння спрыльных умоў для функцыянавання рэальнага сектара ў выніку забеспячэння таварных рынкаў патрэбнай колькасцю грошай. Найбольш грунтоўным месцам манетарысцкай тэорыі з'яўляецца дэтальная распрацоўка пытанняў, звязаных з правядзеннем неінфля-цыйнай грашовай палітыкі. Шэраг палажэнняў гэтай палітыкі вытры-малі праверку практыкай, аб чым сведчаць стабільна нізкіе тэмпы росту цэн там, дзе органы дзяржаўнай улады імкнуцца надаць грашо-ва-крэдытнай палітыцы манетарысцкую арыентацыю. У якасці прык-ладу можна прывесці ЗША, Вялікабрытанію і іншыя дзяржавы. Кантроль за колькасцю наяўных грошай ажыццяўляецца ў выніку правядзення дзяржавай грашова-крэдытнай палітыкі. Сукупнасць ме-рапрыемстваў у галіне грашовага абарачэння і крэдыту, накіраваных на рэгуляванне эканамічнага росту, стрымліванне інфляцыі, забеспя-чэнне занятасці і выраўноўванне плацёжнага балансу ўяўляе сабой грашова-крэдытную палітыку дзярмсавы. 3 дапамогай грашова-крэдытнай палітыкі дзяржава актыўна ўмешваецца ў эканоміку. Пра-водзіцца грашова-крэдытная палітыка цэнтральным банкам дзяржа-вы, міністэрствам фінансаў і інпіымі органамі дзяржаўнага кіравання. Ва ўмовах залатога стандарта, калі дзейнічаў аўтаматычны ме-ханізм карэкціравання валютных курсаў і ўзроўню ўнутраных та-варных цэн пры дапамозе перамяшчэння золата, магчымасці грашова-крэдытнай палітыкі дзяржавы былі абмежаваны. Галоўнай задачай грашова-крэдытнай палітыкі было стрымліванне ўцечкі золата за мя-жу. Аднак з пераходам ад залатога монаметалізму да сістэмы не-разменных крэдытных грошай значна павялічыліся магчымасці ўздзеяння цэнтральных банкаў на грашовую эмісію і працэе экспансіі банкаўскага крэдыту. Стымулюючы, або, наадварот, перашкаджаючы выдачы банкаўскіх крэдытаў, рэгулюючы эмісію крэдытных сродкаў, аказваючы ціск на ўзровень працэнтных ставак, цэнтральныя банкі імкнуцца ўздзейнічаць на працэс капіталаўкладанняў, маштабы і на-прамкі спажывецкага попыту, ўзровень цэн і г. д. У сучасных умовах у аснове грашова-крэдытнай палітыкі боль-шасці дзяржаў ляжыць прынцып «кампенсацыйнага рэгулявання», які заснаваны на спалучэнні двух супрацьлеглых комплексаў мерапры-емстваў, якія выкарыстоўваюцца на розных фазах эканамічнага цык-лу. Да такіх комплексаў мерапрыемстваў адносяцца палітыка грашо-ва-крэдытнай рэстрыкцыі і палітыка грашова-крэдытнай экспансіі. Грашова-крэдытная рэстрыкцыя — палітыка "дарагіх грогаай", якая прадугледжвае абмежаванне крэдытных стерацый, павытэнне ўзроўню працэнтных ставак, тармажэнне тэмпаў росту грашовай масы ў абарачэнні. Яна выкарыстоўваецца ва ўмовах ажыўлення гас-падарчай кан'юнктуры з мэтай затармазіць перавытворчасць тавараў. Грашова-крэдытная экспансія — стымуляванне крэдытных апе-рацый за кошт паніжэння праірнтных ставак і накіраванне ў пп- цёясны абарот дадатковых грашовых сродкаў. Гэта палітыка «тан-ных грошай» выкарыстоўваецца ва ўмовах падзення вытворчасці і павелічэння безрабоціцы. Яе сутнасць заключаецца ў стымуляванні крэдытных аперацый банкаў з мэтай павелічэння попыту на тавары і паслугі. Прынцып «кампенсацыйнага рэгулявання» грунтуецца на кейн-сіянскай тэорыі грошай і грашова-крэдытнага рэгулявання, якая сцвярджае аб тым, што інвестыцыі і абумоўлены імі вытворчы попыт знаходзяцца ў адваротнай залежнасці ад змянення нормы працэнтаў за крэдыты. Аднак крэдытная экспансія абумоўлівае інфляцыю, якая ў сваю чаргу вядзе да эканамічнага спаду. Распрацоўка грашова-крэдытнай палітыкі пачынаецца з вызначэн-ня задач ураду і цэнтральнаму банку ў галіне стабілізацыі эканомікі. Калі эканоміка знаходзіцца ў рэгрэсіі (падзенне дзелавой актыўнасці, спад вытворчасці), то цэнтральны банк будзе праводзіць палітыку па-велічэння грашовай масы. У выпадку знаходжання эканомікі ў фазе пад'ёму з вялікім узроўнем інфляцыі цэнтральны банк можа выбраць палітыку скарачэння грашовай прапановы. Асноўнымі эканамічнымі метадамі рэгулявання грашовай масы ў абарачэнні з'яўляюцца: • вызначэнне аб'ёмаў крэдытаў, якія выдаюцца цэнтральнымі банкамі камерцыйным банкам; • набыццё або продаж каштоўных папер альбо замежнай валюты; • вызначэнне нормаў абавязковых рэзерваў, якія размяшчаюцца камерцыйнымі банкамі ў цэнтральных банках; • вызначэнне працэнтных ставак па крэдытах, якія прад-стаўляюцца цэнтральнымі банкамі камерцыйным банкам.