Порядок создания банков на территории Республики Беларусь и формирования уставного фонда банков. Небанковские кредитно-финансовые организации (материал изложен белорусским языком), страница 7

НРУЗ— норма рэзерв'аў па ўкладах да запатрабавання, выража-ная ў дзесятковых дробах; НРТУ— норма рэзерваў па тэрміновых ўкладах, выражаная ў дзесятковых дробах; АТЗ — суаднясенне тэрміновых укладаў з укладамі да запат-рабавання; НЗР — норма залішніх рэзерваў, выражаная ў дзесятковых дро-бах.  прагнозная велічыня грашовага агрэгата Мі будзе разлічана па формуле Мі=ГБхГММі, дзе ГБ — грашовая база. Каб вызначыць грашовы мультыплікатар для агрэгата М; неабход-на ў лічніку прыведзенай вышэй формулы ўлічыць суаднясенне тэрміновых укладаў з укладамі да запатрабавання, таму ўказаная формула прыме наступны выгляд:

Зробленыя разлікі сведчаць аб тым, што на велічыню прапановы грошай уплываюць змяненне грашовай базы, суаднясенне паміж ма-сай наяўных грошай і дэпазітамі, тэрміновымі ўкладамі і ўкладамі да запатрабавання, а таксама змяненне абавязковых і залішніх рэзерваў. Для ажыццяўлення прыведзеных разлікаў патрэбны экспертныя ацэнкі змянення грашовай базы і нормаў абавязковых рэзерваў.

Прагназаванне попыту на грошы і распрацоўка грашова-крэдытнага балансу

Попыт на грошы залежыць ад аб'ёму валавага ўнутранага пра-дукту, узроўню даходаў на акцыі і аблігацыі, даходных ставак па дэ-пазітах, узроўню інфляцыі, хуткасці абарачэння грошай і іншых фак-тараў. Прагноз попыту на грошы можа разлічвацца з дапамогай ураўнення рэгрэсіі або на аснове формулы хуткасці абарачэння гра-шовай масы. Дапусцім, што ў мінулым перыядзе пры валавым унут-раным прадукце 156343,0 млрд р., сярэдняя велічыня грашовага аг-рэгата Мі складала 5916,4 млрд р., а агрэгата Мг — 9843,8 млрд р. Зыходзячы з гэтых дадзеных колысасць абаротаў грашовага агрэгата Мі складзе 156434,0 : 5916,4 = 26.4 абарота, а грашовага агрэгата М^156343,0 : 9843,8 = 15,9 абарота.

Для вызначэння прагнознай велічыні попыту на грошы неабходна на прагнозны перыяд вызначыць велічыню валавага ўнутранага пра-дукту, індэкс росту якога ў цэнах базіснага перыяду чакаецца 1,045 пры чаканым індэксе цэн 1,175. Зыходзячы з гэтага прагнозная велічыня валавага ўнутранага прадукгу вызначыцца ў памеры 159938,9 х 1,045 х 1,175 =196385,0 млрдр. Пры нязменнай хуткасці абарачэння грашовай масы прагнозная велічыня попыту на грашовы агрэгат Мі складзе 196385,0 : 26,4 = 7438,9 млрд р., а на грашовы агрэгат Мз — 196385,0 : 15,9= 12351,3 млрдр. Як вынікае са зробленых разлікаў, прагнозная велічыня прапановы грошай перавышае попыт на іх у наступных сумах: а) па грашоваму агрэгату Мі —8238,0 - 7438,9 = 799,1 млрд р.; б) па грашоваму агрэгату Мг —16404,6 - 12351,3 = 4053,3 млрд р.Пры такой сітуацыі цэнтральнаму банку дзяржавы неабходна рас-працаваць план ажыццяўлення мерапрыемстваў, накіраваных на да-сягненне раўнавагі на грашовым рынку. Яна можа быць дасягнута як за кошт выключэння з абарачэння часткі грашовай масы, так і росту валавага ўнутранага прадукту. Пры адсутнасці такіх фактараў раўнавага на грашовым рынку будзе дасягнута прымусова ў выніку інфляцыі.    Дапусцім, цэнтральны банк дзяржавы прымае рашэнне аб па-вялічэнні нормы рэзерваў па ўкладах да запатрабавання і ўстанаўлівае яе ў памеры 25%. Адначасова за кошт павелічэння выплаты працэн-таў па дзяржаўных каштоўных паперах мяркуецца паменшыць суму тэрміновых укладаў на 1700 млрд р. Такія мерапрыемствы прывядуць да змянення суаднясення паміж тэрміновымі ўкладамі і ўкладамі да запатрабавання, якое вызначыцца наступным чынам: а) прагнозная сума тэрміновых ўкладаў — 3107,0 +1624,5 + 936,0- 1700 =3967,5 млрд р. б) прагнознае суаднясенне паміж тэрміновымі ўкладамі і ўкладамі да запатрабавання — 3967,5:5343,8=0,742. Гэта павялічыць фонд абавязковых рэзерваў на (5343,8 х 0,25) +(3967,5 х 0,139)- 1694,6= 192,8 млрдр, у выніку чаго грашовая база дасягне 2979,4 + 192,8 =3172,2 млрд р., аднак паменшыць значэнне мультыплікатара для грашовага агрэгата Мз, які складзе 1+0,70+0,742/0,25+(0,139х0,742)+0,070=4,284. Пры такіх значэннях грашовай базы і мультыплікатара агрэгата Мі велічыня расшыраных грошай вызначыцца ў памеры 3172,2 х 4,284 = 13589,7 млрдр. пры патрэбнасці ў іх 12351,3 млрд р. Гэта значыць што пасля правя-дзення ўказаных мерапрыемстваў прапанова грошай будзе перавы-шаць патрэбнасць у іх на 13589,7 - 12351,3 = 1238,4 млрд р.Калі дзяржаўныя органы ўлады не змогуць ажыццявіць іншыя ме-рапрыемствы, накіраваныя на памяншэнне грошай у абарачэнні або на павелічэнне рэальнага валавага ўнутранага прадукгу, збалансаван-не прапановы і попыту на грошы будзе дасягнута павелічэннем намінальнага валавага ўнутранага прадукту за кошт інфляцыі. Для дасягнення збалансаванасці патрэбнасці ў грашах і іх прапановы бан-каўскай сістэмай у памеры'13589,7 млрд р. пры хуткасці абарачэння 15,9 абаротаў у год велічыня намінальнага валавага прадукту павінна складаць 13589,7 х 15,9 = 216076,2 млрд р. Пры індэксе росту ў базісных цэнах валавага ўнутранага прадукту 1,045 індэкс інфляцыі трэба чакаць не 1,175, а 216076,2/ 159938,9х1,045-=1,293. Такім чынам прагназаванне грашовай масы і збалансаванне прапа-новы грошай з попытам на іх патрабуе прагнозных ацэнак змянення нормаў рэзерваў у крэдытнай сістэме і суаднясенняў паміж наяўнымі грашыма і дэпазітамі, а таксама паміж асобнымі іх відамі, грашовай базы, валавага ўнутранага прадукту, правядзення адпаведнай статы-стычнай выбаркі і выяўлення трэнду гэтых паказчыкаў. Трэнд — пра-і^яглая тэндэнцыя змянення эканамічных паказчыкаў. Важнае значэн-не мае таксама і прагноз касавых абаротаў, які характарызуе рух гра-шовай наяўнасці. Для збалансавання грашовага абарачэння раепрацоўваюцца праг-нозныя грашова-крэдытны баланс, баланс грашовых даходаў і выдат-каў насельніцгва, плацёжны баланс і іншыя распрацоўкі, якія з'яўляюцца элементамі зводнага фінансавага балансу дзяржавы. Зводны фінансавы баланс — сістэма фінансавых паказчыкаў, якія характарызуюць ваяснейшыя прапорцыі фарміравання і выкары-стання фінансавых рэсурсаў народнай гаспадаркі за пэўны перыяд. Ён дае магчымасць атрымаць комплекснае ўяўленне аб фінансавых і грашова-крэдытных адносінах як унутры дзяржавы, так і са знешнім светам.