Порядок создания банков на территории Республики Беларусь и формирования уставного фонда банков. Небанковские кредитно-финансовые организации (материал изложен белорусским языком), страница 10

У асобных выпадках органы дзяржаўнай улады могуць прымяняць і адміністрацыйныя метады рэгулявання грашовай масы. У якасці прыкладу можна назваць абмежаванне аб'ёмаў крэдытаў, якія прад-стаўляюцца камерцыйнымі банкамі, усталяванне граніц працэнтных ставак па актыўных і пасіўных аперацыях. Актыўныя аперацыі банкаў — аперацыі па размяшчэнні банксші тых грашовых рэсурсаў, якія яны маюць. Да такіх аперацый можна аднесці крэдытныя (выдача крэдытаў) і інвестыцыйныя (аперацыі з каштоўнымі паперамі). Пасіўныя аперацыі банкаў — аперацыі па прыцягненні банкамі грашовых рэсурсаў гнляхам прыёму сродкаў на дэпазітнае захоўванне, атрымання крэдытаў і г. д. для наступнага іх размяшчэння з мэтай атрымання прыбытку. 3 дапамогай пасіўных аперацый банкі фарміруюць свае рэсурсы для ажыццяўлення ак-тыўных аперацый. Разгледжаная вышэй методыка стварэння банкамі грошай ляжыць у аснове ўплыву грашова-крэдытнай палітыкі на эканоміку дзяржавы. 3 дапамогай інструментаў грашова-крэдытнай палітыкі дзяржава ўплывае на попыт і прапанову грошай і адпаведна на стаўку працэнта па ўкладах і крэдытах. Попыт на грошы залежыць ад памераў даходаў насельніцтва і прадпрыемстваў, а таксама ад даходу, які выплачваецца па каш-тоўных паперах. Калі, скажам, аблігацыі будуць даваць болыпы да-ход, чым проста валоданне грашыма, то суб'екты гаспадарання і на-сельніцтва будуць імкнуцца набыць аблігацыі і ў выніку будзе скара-чацца попыт на грошы. Зыходзячы з гэтага можна сказаць, што хут-касць абарачэння грошай знаходзіцца ў прамой залежнасці ад працэн-таў, якія выплачваюцца па акцыях, вэксалях і аблігацыях. Чым вышэй стаўка даходу, тым меншая колькасць грошай застаецца ў на-сельніцтва і суб'ектаў гаспадарання, таму яны павінны абарачацца з большай хуткасцю, каб паспець абслужыць ранейшую колькасць апе-рацый.

Метады ўздзеяння цэнтральных банкаў на прапанову грошай

Прапанова грошай — колькасць грошай, якую цэнтральны банк дзяржавы прапануе на грашовым рынку. Крэдытная сістэма па-будавана такім чынам, што цэнтральны банк рэгулюе колькасць рэ-зерваў ў грашова-крэдытнай сістэме і ў выніку ўздзейнічае на грашо-вую прапанову. Цэнтральныя банкі дзяржаў выкарыстоўваюць на-ступныя асноўныя метады ўздзеяння на прапанову грошай:

• аперацыі на адкрытым рынку; • дысконтная палітыка; • змяненне ўзроўню рэзерваў.

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь стварае спецыяльны рэзервовы фонд уд^пытных рэсурсау. які ўключае абавязковыя адлічэнні ўсімі камерцыйнымі банкамі ад тых сродкаў, якія яны захоўваюць на разліковых, дэ-пазітных і іншых рахунках. Нарматыў гэтых адлічэнняў перыядычна ўдакладняецца з улікам канкрэтнага становішча ў грашова-крэдытнай сферы дзяржавы і тэрміновасці атрыманых сродкаў. Па сродках цяку-чага захоўвання, якія маюць высокую ліквіднасць, усталёўваюцца і больш высокія нарматывы ў параўнанні з доўгатэрміновымі дэ-пазітнымі ўкладамі. Разгледзім тры асноўныя метады ўздзеяння Нацыянальнага банка на прапанову грошай. Сутнасць апераыый на адкрытым рынкузаклю-чаеіша ў тым. што прадаючы, скажам, урадавыя каштоўныя паперы на адкрытым рынку з высокім працэнтам даходаў, які значна перавы-шае працэнт па ўкладах у камерцыйных банках, Нацыянальны банк змяншае іх рэзервы. Нацыянальны банк атрымлівае грошы, а камер цыйныя банкі і іншыя суб'екты гаспадарання — каштоўныя паперы. Зыходзячы з прыведзенай вышэй формулы мультыплікатара грашо-вай прапановы, скарачэнне рэзерваў вядзе да мультыплікацыйнага скарачэння колькасці патрэбных грамадству грошай. 1 наадварот, калі ўрад праз Нацыянальны банк пачне скупляць урадавыя каштоўныя паперы ў камерцыйных банкаў, павялічваючы такім чынам іх рэ-зервы, мультыплікацыйны эфект выклікае павелічэнне прапановы грошай.    Наступным метадам уздзеяння Нацыянальнага банка на прапанову грошай з'яўляецца выдача пазык жамерцыйн^м банкам, Назначаючы па сваіх крэдытах нізкі працэнт, Нацыянальны банк павялічвае тым самым велічыню рэзерваў у грашова-крэдытнай сістэме і аб'ём гра-шовай масы. Найбольш простым метадам уздзеяння на прапанову грошай з'яўляецца змяненне ўзроўню рэзерваў у грашова-крэдытнай сістэме праз прамое павелічэнне або памяншэнне іх велічыні. Па-велічэнне долі рэзерваў вядзе да скарачэння прапановы грошай, а змяншэнне — да павелічэння.

У канчатковым выніку ўздзеянне Нацыянальнага банка накіравана на дасягненне раўнавагі на грашовым рынку. Раўнавага на грашовым рынку — роўнасць прапанаваных грашовых сродкаў колькасці гро-шай, якія жадаюць мець прадпрыемствы і насельніцтва. Графічна дасягненне раўнавагі можна паказаць наступным чынам. Дапусцім, што раўнавага на грашовым рынку ўсталявалася пры грашовай масе 20 трыльёнаў р. і працэнтнай стаўцы па ўкладах 42%, а крывая попыту на грошы прагназуецца у выглядзе гіпербалы, паказа-най на схеме 7. Пры паніжэнні працзнтнай стаўкі насельніцтва і прадпрымальнікі будуць імкнуцца болыы інвесціраваць грошы ў ма-тэрыяльную сферу, што прывядзе да ўзрастання попыту на грошы. Пры узрастанні працэнтнай стаўкі па ўкладах гаспадарчыя агенты бу-дуць імкнуцца паменшыць інвесціраванне грошай у матэрыяльную сферу і павялічваць уклады ў камерцыйныя банкі. Аднак пры пад-трымцы цэнтральным банкам дзяржавы вызначанай грашовай масы раўнавага будзе пастаянна аднаўляцца пры норме працэнтнай стаўкі па ўкладах 42%.