Порядок создания банков на территории Республики Беларусь и формирования уставного фонда банков. Небанковские кредитно-финансовые организации (материал изложен белорусским языком), страница 16

Вагальныя курсы таксама змяняюцца ў залежнасці ад попьпу на дадзеную валюту і яе прапаноў на рынку, аднак карэкціруюцца ва-лютнымі інтэрвенцыямі цэнтральных банкаў, што дазваляе пазбег-нуць рэзкіх ваганняў курсаў. Валютная інтэрвенцыя — ўмяшанне цэнтральнага банка ў аперацыі на валютным рынку з мэтай уздзеян-ня на курс нацыянальнай валюты шляхам куплі-продажу замежнай валюты. 3 мэтай павышэння курсу нацьіянальнай валюты цэнтральны банк прадае замежную валклу, а для паніжэння курсу сваёй валюты скупляе замежную валюту ў абмен на нацыянальную. Валютная інтэрвенцыя можа выкарыстоўвацца і з мэтай стымуля-вання экспарту шляхам утрымлівання нацыянальнай валюты на заніжаным узроўні. Заніжэнне курсу нацыянальнай валюты ў па-раўнанні з яе рэальнай пакупной здольнасцю вядзе да таго^што ўнутраныя цэны'дадзенай дзяржавы аказваюцца ніжэйшымі ў па-раўнанні з сусветнымі. У выніку экспарцёры гэтай дзяржавы маюць магчымасць панізіць цэны на сваю прадукцыю ў замежнай валюце ^ прадаваць яе па цэнах, ніжэй за сусветныя, а пры абмене замежнан валюты на айчынную пакрыць страты ад заніжэння кошту прадукцыі ў замежнай валюце. Такія дзеянні носяць назву валютнага дэмпінгу, у выніку якога расшыраюцца рынкі сбыту і аб'ём вытворчасці. Экспарцёр, купляю-чы сыравіну і матэрыялы на ўнутраным рынку па адносна нізкіх цэ-нах, прадае прадукцыю на знешнім рынку за ўстойлівую валюту і аб мяняўшы яе на большую колькасць абясцэненай нацыянальнай валю-ты атрымлівае курсавы прыбытак. Аднак гэта вядзе да паніжэння рэ-альнай заработнай платы і жыццёвага ўзроўню. Заніжаны валютны курс павялічвае цяжар знешніх даўгоў, выра-жаны у замежнай валюце і скарачае рэальную запазычанасць у на-цыянальнай валюце. Нявыгадным становіцца вываз працэнтаў і дывідэндаў, атрыманых замежнымі фірмамі на свае капітальныя ўкладанні ў дадзеную краіну. Гэты прыбытак можа выкарыстоўвацца для закупкі тавараў па ўнутраных цэнах з мэтай іх далейшага вывазу. Для правядзення валютнай інтэрвенцыі патрэбна наяўнасць у цэн-тральных банкаў значных валютных рэзерваў, паколькі ў іншых вы-падках гэта пагражае пры пастаяным пасіўным сальда плацёжнага ба-лансу поўным вычарпаннем валютных рэзерваў. Таму акрамя валют-най інтэрвенцыі выкарыстоўваюцца і іншыя спосабы ўздзеяння дзяр-жавы на валютны курс. Адным з такіх спосабаў з'яўляецца дысконт-ная, або, як яе яшчэ называюць, ўліковая палітыка. Ажыццяўляецца дысконтная (уліковая) палітыка шляхам павышэння або паніжэння афіцыйнай уліковай стаўкі. Уліковая стаўка, або ўліковы працэнт, — плата, якую спага-няюць банкі за авансаванне грошай тляхам куплі (уліку) вэксаляў, іншых каштоўных папер і даўгавых абавязацельстваў да надыходу тэрмінаў іх аплаты. Афіцыйнай уліковай стаўкай называецца стаўка, якую прымяняюць цэнтральныя банкі па аперацыях з камер-цыйнымі банкамі і іншымі крэдытнымі інстытутамі па куплі (уліку) дзяржаўных кароткатэрміновых абавязацельстваў і пераўліку пры-ватных камерцыйных вэксаляў.

Па ўліковай стаўцы цэнтральны банк выдае крэдыты камерцый-ным банкам. Павышаючы ўліковую стаўку цэнтральны банк абмя-жоўвае грашовую масу і аб'ём крэдыту, стымулюе прыток замежнага капіталу ад дзяржаў, дзе ўзровень уліковай стаўкі ніжэйшы, што стварае дадатковы попыт на нацыянальную валюту. Паніжэнне пра-цэнта, так званая палітыка «танных грошай», заахвочвае крэдытную экспансію і вядзе да адліву капіталаў з дзяржавы. Дзяржаўнае рэгуляванне валютнага курсу можа ажыццяўляцца і шляхам правядзення дэвальвацыі або рэвальвацыі, выкарыстання двайнога курсу. Дэвальвацыя — паніжэнне курсу нацыянальнай ва-люты адносна замежных валют або міжнародных падліковых адзінак. Прычыны дэвальвацыі абумоўлены інфляцыяй і дэфіцыт-насцю плацёжных балансаў. Дэвальвацыя садзейнічае павышэнню канкурэнтаздольнасці экспарту дзяржавы і паляпшэнню яе плацёжна-га балансу. Адмоўным наступствам дэвальвацыі з'яўляецца падара-жэнне імпарту і рост цэн.

Рэвальвацыя — павыгчэнне курсу нацыянальнай або міжнароднай валютна-грашовай адзінкі ў дачыненні да валют іншых дзяржаў або міжнародных валютна-грашовых адзінак. Павышэнне курсу вядзе да расшырэння імпарту, што можа стварыць умовы для скарачэння на-цыянальнай вытворчасці, адтоку капіталу. Такім чынам вызначэнне курсу валюты з'яўляецца важнейшай за-дачай, правільнасць вырашэння якой аказвае значны ўплыў на эка-номіку дзяржавы. Вызначэне курсаў валют называецца каціроўкай. Поўная каціроўка ўключае цану (курс) пакупніка і прадаўца. Курс прадаўца — цана, па якой банк прадае валюту, а курс пакупніка — цана, па якой банк купляе валюту. Рознасць паміж гэтымі курсамі на-зываецца маржой і служыць для пакрыцця выдаткаў банкаў і атры-мання прыбытку. Банкі зацікаўлены ў атрыманні максімальнай маржы, аднак канку-рэнтная барацьба прымушае іх скарачаць маржу да мінімуму. Працэ-дура каціроўкі называецца «фіксінг» і заключаецца ў вызначэнні і рэгістрацыі міжбанкаўскага курсу зыходзячы з рыначнага курсу, які існаваў напярэдадні. Ажыццяўляецца гэта працэдура шляхам пасля-доўнага параўнання попыту і прапаноў па кожнай валюце, на падста-ве чаго вызначаюцца курсы прадаўца і пакупніка. Пры каціроўцы замежнай валюты курсы вызначаюцца па здзелках на розныя тэрміны і з неаднолькавымі ўмовамі пастаўкі. Адрозні-ваюць здзелкі «спот», «фарвард» і «своп». «Спот» у перакладзе з англійскай мовы абазначае наяўны, які не-адкладна аплачваецца. «Спот» — наяўныя валютныя здзелкі, пры якіх абмен валют ажыцг^яўляецца на другі працоўны дзень, не лічучы дня заключэння здзелкі. Рознасць у часе паміж заключэннем валютнай здзелкі і плацяжоў па ёй абумоўлена патрэбнасцю афармлення за-ключанай здзелкі ў адпаведных банках. Форвардныя аперацыі ўяўляюць сабой пазабіржавыя тэрміновыя валютныя аперацыі аб будучай пастаўцы па загадзя вызначаным курсе. «Своп» у перакладзе з англійскай мовы абазначае «мяняць». Ва-лютная аперацыя «своп» уяўляе сабой куплю замежнай валюты на ўмовах «спот» у абмен на айчынную з наступньш выкупсм. Напрык-лад, Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, маючы часова свабод-ныя маркі ФРГ, прадае іх на нацыянальную валюту або на іншую патрэбную яму валюту на ўмовах наяўнай валютнай аперацыі і адна-часова купляе маркі ФРГ на тэрмін з пастаўкай праз 3 месяцы. Цэн-тральныя банкі звяртаюцца да аперацый «своп» для часовага падма-цавання сваіх валютых рэзерваў пры абвастрэнні валютнага крызісу і правядзенні валютных інтэрвенцый. Існуюць два метады каціроўкі замежнай валюты да нацыянальнай — прамая і ўскосная. Пры прамой каціроўцы курс адзінкі замежнай валюты выражаецца ў нацыянальнай валюце. Такая каціроўка з'яўляецца найболып распаўсюджанай у параўнанні з ускоснай, пры якой за адзінку прымаецца нацыянальная валюта. Ускосная каціроўка выкарыстоўваецца Вялікабрытаніяй, валюта якой доўгі час служыла міжнародным плацёжным сродкам.  У банкаўскай практыцы шырока выкарыстоўваецца такое азна-чэнне як крос-курсы, якія прымяняюцца па аперацыях з непасрэднымі ўдзельнікамі міжнароднага эканамічнага абароту і прадпрымальні-камі, якіх цікавіць цякучы курс канкрэтных замежных валют. Крос-курс — суаднясенне паміж дзвюмя валютамі, якое вызначаецца на аснове курсу гэтых валют да якой-небудзь трэіуій валюты. У якасці трэцяй прамежкавай валюты можа выступаць любая на-цыянальная валюта, аднак на практыцы ў большасці выпадкаў для разліку крос-курсу выкарыстоўваюцца курсы валют да долара ЗША. Каціроўкай валют займаюцца банкі і валютныя біржы, што патра-буе канверсуемасці валют. Пры адсутнасці свабоднай абарачальнасці валют і наяўнасці валютных абмежаванняў каціроўка валют ажыц-цяўляецца цэнтральным банкам або іншымі ўрадавымі органамі. Кур-сы, якія ўстаноўлены гэтымі органамі, з'яўляюцца абавязковымі для канкрэтных здзелак, што абумоўлівае «чорныя» валютныя рынкі з не-афіцыйнай каціроўкай замежных валют.