Порядок создания банков на территории Республики Беларусь и формирования уставного фонда банков. Небанковские кредитно-финансовые организации (материал изложен белорусским языком), страница 3

13.4. НЯБАНКАЎСКІЯ КРЭДЫТНА-ФІНАНСАВЫЯ АРГАніЗАЦЬП

Акрамя банкаў, некаторымі відамі банкаўскай дзейнасці на тэры-торыі Рэспублікі Беларусь могуць займацца нябанкаўскія крэдытна фінансавыя арганізацыі. Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя — юрыдычная асоба, якая залучае грашовыя сродкі юры-дычных і фізічных асоб на ўмовса тэрміновасці, платнасці і зварот-насці і ажыццяўляе іншыя банкаўскія або фінансавыя аперацыі. Ня-банкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі ствараюцца ў форме гаспадарчага таварыства і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпавед-насці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Гэта могуць быць:• дылінгавыя аперацыі з наяўнай або безнаяўнай валютай;• кіраванне грашовымі сродкамі па дагаворы з уласнікам або рас-парадчыкам гэтых сродкаў;• выдача за трэціх асоб гарантый і абавязацельстваў, якія пра-дугледжваюць іх выкананне ў грашовай форме;• фарфетынг;• лізінг;• інвестыцыйнае пасрэдніцтва ў выглядзе аперацый з акцыямі, аблігацыямі і іншымі каштоўнымі паперамі;• фінансавае пасрэдніцтва ў выглядзе аперацый з вэксалямі, чэ-камі, дэпазітнымі сертыфікатамі, а таксама дзяржаўнымі каш-тоўнымі паперамі;• інвестыцыйнае і фінансавае кансультаванне;• дзейнасць дэпазітарыя;• давернае кіраванне маёмасцю за выключэннем давернага кіра-вання грашовымі сродкамі.

Дылінгавая аперацыя — стерацыя па куплі-продажы безнаяўнай або наяўнай валюты за іншую наяўную або безнаяўную вапюту. Фарфетынг уяўляе сабой набыццё адным бокам (фарфетарам) у другога боку (вэксалятрымальніка) простага або пераводнага вэкса-ля, тэрмін плацяжу па якому не надышоў, без права прад'яўлення рэгрэсу, г. зн. зваротнага патрабавання вярнуць выплачаную суму. Для ажыццяўлення пералічаных відаў дзейнасці патрэбна атрыманне адпаведных ліцэнзій. Арганізацыйна прававой формай фінансавай арганізацыі можа быць акцыянернае таварыства, таварыства з абмежаванай адказнасцю і таварыства з дадатковай адказнасцю. Статугны фонд фінансавай ар-ганізацыі фарміруецца за кошт уласных сродкаў яе заснавальнікаў або ўдзельнікаў. Крэдьпы і іншыя пазыковыя сродкі не могуць быць накіраваны на фарміраванне і папаўненне статутнага фонду фінан-савай арганізацыі. Уклады ў статутны фонд або аплата акцый могуць ажыццяўляцца як у грашовай, так і ў неграшовай форме. У неграшовай форме ўклады ўносяцца толькі пры ўмове, што ў грашовай форме статутны фонд сфарміраваны ў мінімальным памеры, устаноўленым Нацыя-нальным банкам. Уклады ў грашовай форме заснавальнікамі-рэзі дэнтамі могуць уносіцца толысі ў афіцыйнай грашовай адзінцы Рэс-публікі Беларусь. Мінімальны памер статутнага фонду фінансавай ар-ганізацыі ўстанаўліваецца ў суме, эквівалентнай 500 тыс. еўра.Пры стварэнні фінансавай арганізацыі і пры павелічэнні статуг-нага фонду грашовыя сродкі, якія паступаюць у лік яго аплаты, аку-мулююцца на часовым накапляльным рахунку, адкрытым у Нацыя-нальным банку. Сродкі, якія знаходзяцца на часовым накапляльным рахунку, могуць быць выкарыстаны толькі для залічэння на карэс-пандэнцкі рахунак фінансавай арганізацыі пасля выдачы ёй ліцэнзіі Нацыянальным банкам на ажыццяўленне аднаго або некалькіх відаў банкаўскіх аперацый. Карэспандэнцкі рахунак фінансавай арганізацыі для яе фінансавай дзейнасці адкрываецца ў Нацыянальным банку. На момант атрымання ліцэнзіі Нацыянальнага банка. на ажыццяўленне аднаго або некалькіх відаў банкаўскіх аперацый статутны фонд фінансавай арганізацыі павінен быць сфарміраваны і поўнасцю апла-чаны.Устаноўчыя дакументы фінансавай арганізацыі, якая ствараецца ў форме акцыянернага таварыства, павінны ўтрымліваць інфармацыю аб відах і катэгорыях выпускаемых акцый, іх колькасці і намінальнай вартасці, суаднясенне акцый розрых відаў і катэгорый, а таксама поўны пералік абмежаванняў абарачэння акцый для закрытага акцыя-нернага таварыства. Рашэнне аб дзяржаўнай рэгістрацыі фінансавай арганізацыі і выдачы ліцэнзіі на выкананне банкаўскіх аперацый прымае праўленне Нацыянальнага банка.Нагляд за дзейнасцю нябанкаўскіх фінансава-крэдытных арганізац. Нацыянальны банк ажыццяуляе нагляД за. дзеннасцю фінансавых арганізацый. 3 мэтай бяспечнага і ліквіднага функцыянавання фінансавых арганізацый Нацыянальны банк устанаўлівае ддя іх на-ступныя абавязковыя нарматывы:• мінімальны памер статутнага фонду;• паказчыкі дастатковасці капіталу;• паказчыкі ліквіднасці балансу;• памер абавязковых рэзерваў, якія размяшчаюцца ў Нацыя-нальным банку;• максімальны памер залучаных грашовых сродкаў фізічных асоб.  Разлічваецца паказчык дастатковасці капіталу, паказчыкі ліквіднасці балансу (характарызуюць здольнасць фінан-савай арганізацыі забяспечваць своечасовае выкананне сваіх абавяза-цельстваў.), паказчыкі бягучай і агульнан ліквіднасці. Памер абавязковых рэзерваў, якія размяшчаюцца ў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, устанаўліваецца ў працэнтным суаднясенні да агульнай сумы грашовых сродкаў, залучаных фінансавай ар-ганізацыяй, за выключэннем банкаўскіх крэдытаў. Гэты паказчык павінен складаць 5% ад указанай сумы. Паказчык максімальнага за-лучэння грашовых сродкаў фізічных асоб не можа перавышаць 100%. Ён разлічваецца як адносіна сумы залучаных грашовых сродкаў фізічных асоб да велічыні ўласнага капіталу фінансавай арганізацыі, выражанае ў працэнтах.Права на залучэнне сродкаў фізічных асоб фінансавая арганізацыя атрымлівае пасля 3 гадоў, якія прайшлі з дня атрымання ліцэнзіі На-цыянальнага банка на ажыццяўленне банкаўскіх аперацый пры ўмове ўстойлівага фінансавага становішча на працягу гэтага перыяду. 3 мэ-тай стабілізацыі фінансава-крэдытнай сістэмы Нацыянальны банк мае права ўстанаўліваць і іншыя эканамічныя нарматывы.Аб'ём і тэрміны падачы фінансавай справаздачнасці, а таксама ме-тадалогію бухгалтарскага ўліку для фінансавых арганізацый уста-наўлівае Нацыянальны банк. На падставе паказчыкаў балансу па ста-не на першы дзень месяца, наступнага за справаздачным, разліч-ваюцца эканамічныя нарматывы, якія перадаюцца ў НБ. ДЫНАМІКА ГРАШОВАЙ МССЫ І ЯЕ ПАКАЗЧЫКІ.