Лексіка
Лексiка – гэта слоўнiкавы склад мовы,сукупнасць значымых слоў.
Лексiкалогiя – раздзел мовазнаўства, якi вывучае слоўнiкавы склад мовы. Аб’ектам вывучэння лексiкалогii з’яўляюцца не ўсе словы, а толькi значымыя, якiя суадносяцца з пэўнямi паняццямi. Паняцце – гэта абагульненае адлюстраванне ў свядомасцi чалавека прадметаў, з’яў рэчаiснасцi. Не выражаюць паняццяў займеннiкi, службовыя часціны мовы, выклiчнiкi, большасць уласных iмёнаў.
Тыпы мнагазначнасці слова
Слова можа мець адно значэнне (напрыклад, большасць тэрмiнаў адназначныя) i некалькi. Выдзяляюць два асноўныя тыпы мнагазначнасцi слова – метафару i метанiмiю.
Метафарычны перанос заснаваны на падабенстве формы, функцыi, колеру, унутраных уласцiвасцей i iнш. (iголка (для вышывання) i iголка (хвойнага дрэва), злы (чалавек) і злы (вецер)).
Метанiмiчны перанос адбываецца на аснове асацыятыўнай сувязi ў прасторы, часе i iнш. Асноўныя тыпы метанiмii:
- матэрыял – выраб з яго (золата ’рэчыва’ i золата ’ювелiрныя вырабы’);
- установа, населены пункт – людзi (На плошчы сабраўся ўвесь iнстытут);
- iмя аўтара – яго творы (Учора чытаў Купалу);
- частка – цэлае (рот 'частка цела чалавека' - рот ’чалавек, ядок’).
Сiстэмныя сувязi ў лексiцы
Амонiмы – словы, аднолькавыя па вымаўленнi i напiсаннi, але зусiм розныя па значэннi. (такса ‘ўстаноўленая расцэнка тавараў’ і такса ‘парода сабакі’, ячмень ‘расліна’ і ячмень ‘гнойнае запаленне павек’). Неабходна адрозніваць амонімы і значэнні мнагазначнага слова. Амонімы не маюць нічога агульнага ў сваіх значэннях, а значэнні мнагазначнага слова звязаны па сэнсе (параўн. ліра ‘старажытнагрэчаскі струнны інструмент’ і ліра ‘грашовая адзінка ў Італіі і Турцыі’ - амонiмы; морж ‘марская жывёла’ і морж ‘чалавек, які займаецца плаваннем зімой у адкрытых вадаёмах’ – значэннi мнагазначнага слова).
Сiнонiмы – гэта розныя словы для абазначэння аднаго i таго ж паняцця. Сiнонiмы могуць адрознiвацца адценнямi значэння (звычай – традыцыя – прывычка), стылiстычнай афарбоўкай (гаварыць – балбатаць – малоць языком). У сiнанiмiчныя адносiны звычайна не ўступаюць уласныя iмёны, назвы прадметаў быту, ежы (Iван, малако, хлеб).
Паронiмы – словы адной часцiны мовы, блiзкiя па гучаннi, але розныя па значэннi (сыты – сытны, эканомiка – эканомiя).
Антонiмы – пары слоў з супрацьлеглымi значэннямi. Антанiмiчнымi могуць быць словы з рознымi каранямi (святло – цемра) i аднакаранёвыя (прыгожы – непрыгожы, лагічны – алагічны, вірус - антывірус).
< Запомніце выдзеленыя значэнні запазычаных слоў.
Прыдумайце з імі невялікія сказы
|
1. Растлумачце, на якой аснове (метафарычнай ці метанімічнай) адбыўся перанос значэнняў
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.