Тыпы мнагазначнасці слова. Сiстэмныя сувязi ў лексiцы. Стылістыка. Публіцыстычны стыль, страница 6

Афiцыйна-справавы стыль

      Афiцыйна-справавы стыль абслугоўвае адміністрацыйную, прававую, палітычную дзейнасць чалавека. Рэалiзуецца ў дзяржаўных дакументах, інструкцыях, распараджэннях, актах, дагаворах, даверанасцях, пратаколах, аб’явах, заявах, дыпламатычных дакументах  i iнш.

      Афіцыйна-справавы стыль выдзяляецца сярод iншых сваёй стабiльнасцю, традыцыйнасцю, лаканічнасцю, эканомнасцю. Гэта праяўляецца ў шырокім выкарыстанні  стандартных фармулёвак, штампаў (у адпаведнасці з дасягнутай дамоўленасцю, прыцягнуць да адказнасцi, за справаздачны перыяд), у імкненні да аднатыпных спосабаў выражэння думкі ў аднатыпных сітуацыях. Дакладнасць афіцыйна-справавога стылю забяспечваецца ўжываннем спецыяльных тэрмінаў (невыкананне, вышэйпададзены, ніжэйпадпісаны),    адсутнасцю экспрэсіўна-эмацыянальных элементаў.

      Асаблiвасцi ўжывання моўных сродкаў:

Ø частыя паўторы слоў;

Ø ужыванне iнфiнiтываў (Грамадзяне Рэспублікі Беларусь  ...  абавязаны: берагчы і ахоўваць прыроду, рацыянальна выкарыстоўваць яе багацці...);

Ø пашырана іменная лексіка, у прыватнасці, назоўнікі на -нне, утвораныя ад дзеясловаў  (знаходжанне, пашырэнне, прыцягненне);

Ø замест дзеясловаў ужываюцца дзеяслоўна-iменныя словазлучэннi (замест дапамагчы  - аказаць дапамогу, адрамантаваць – выканаць рамонт);

Ø ужываюцца  прыназоўнiкi, утвораныя ад назоўнiкаў (з мэтай, у сувязi, у вынiку, па прычыне, у адпаведнасцi).

Для указання якога-небудзь тэрмiну звычайна ўжываюцца прыназоўнiкi з – па, а не з – да (з 2000 па 2001 год).

      Вялікую ролю ў афіцыйных дакументах адыгрывае іх афармленне, так  званыя  рэквізіты (пастаянныя элементы): найменне, аўтар дакумента, дата і подпіс аўтара і інш.

Акт – дакумент, які складаецца некалькімі асобамі і пацвярджае ўстаноўлены факт, падзею, дзеянне.

Акт

по выніках даацэнки малакаштоўных прадметаў

на 01.10.2003 г.

          Камісія ў складзе старшыні Сіманенка Л.І., членаў камісіі Пятрова М.І., Макаравай Т.В., Сілівончыка С.С., Кротава І.Р., якая дзейнічае на падставе распараджэння ад 30.09.2003 г. № 1, правяла даацэнку малакаштоўных  прадметаў (МП) и ўстанавіла  наступнае.

          Вынікі  даацэнкі МП: кошт МП да даацэнкі -   27972,75 руб.;  кошт пасля даацэнкі – 1096328 руб.; сума даацэнкі – 1068355,25 руб.

          Да дадзенага  акта прыкладаецца ведамасць даацэнкі.

         Старшыня камісіі                                                                               Сіманенка Л.І.

Члены камісіі                                                                            Пятроў М.І. Макарава Т.В.

Сілівончык С.С.

Кротаў І.Р.

Аўтабiяграфiя  пiшацца ад першай асобы, у ёй паведамляюцца год і месца нараджэння, прафесія бацькоў, гады, месца вучобы,  адзначаецца працоўная і грамадская дзейнасць, сямейнае становішча.

АЎТАБІЯГРАФІЯ

Я, Піліпенка Віктар Сямёнавіч, нарадзіўся 11 студзеня 1970 года ў горадзе Рэчыца Гомельскага раёна. Мой бацька, Сямён Міхайлавіч, працуе шафёрам, маці, Галіна Сяргееўна, - тэрапеўтам.

У 1977 годзе пайшоў у Рэчыцкую сярэднюю школу № 3.  У 1988 годзе паступіў у Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны на матэматычны факультэт, які скончыў з адзнакай у 1993 годзе. Атрымаў накіраванне на працу ў сярэднюю школу  № 32    г. Гомеля.

У 1993 годзе быў прызваны  ў  армію.

Пасля дэмабілізацыі ў 1994 годзе вярнуўся  на  ранейшае месца працы.

Жанаты, маю сына і дачку.

29 лютага 2000 г.                                                                          Піліпенка

Калi афiцыйна звяртаюцца да службовай асобы, ва ўстанову, грамадскую арганiзацыю, пiшуць заяву. У гэтым дакуменце звычайна просяць прыняць на вучобу, у члены арганiзацыi, на работу, просяць вырашыць якое-небудзь пытанне.

          Рэктару

УА “Гомельскі дзяржаўны універсітэт

імя Ф. Скарыны” праф. М.В. Селькіну

студэнта эканамічнага  факультэта (гр. Э-32)

Трушко Сяргея Іванавіча

Заява