Прашу Вашага дазволу на перавод з эканамічнага факультэта дзённай формы на завочную форму навучання па гэтай жа спецыяльнасці ў сувязі з сямейнымі абставінамі.
10 чэрвеня 2003 г. Трушко
Дэкану філалагічнага факультэта
дацэнту Кісялёву А.В.
студэнта V курса (групы Б-52)
Караткевіча Леаніда Антонавіча
Заява
Прашу перавесці мяне на індывідуальны графік заняткаў у сувязі з тым, што я сумяшчаю вучобу і работу ў школе.
20 снежня 2002 г. Караткевіч
Пратакол – дакумент, які фіксуе ход абмеркавання пытанняў і прыняцце пастаноў на сходах, нарадах, канферэнцыях, пасяджэннях.
Пратакол № 2
сходу першаснай прафсаюзнай арганізацыі
Гомельскага абласнога ўпраўлення статыстыкі
8 снежня 2003 г. г. Гомель
Старшыня – Пятроў М.І.
Прысутнічалі:
Кротаў І.Р., Макарава Т.В., Сілівончык С.С., Сіманенка Л.І.
Павестка дня
1. Аб мерапрыемставах да Каляд і Новага года.
1. Слухалі: Пятрова М.І. У сувязі з наступаючымі святамі Каляд і Новага года выдзеліць сродкі для набыцця сувеніраў работнікам ўпраўлення статыстыкі, якія з’яўляюцца членамі прафсаюза.Постановили: для набыцця сувеніраў работнікам ўпраўлення статыстыкі, якія з’яўляюцца членамі прафсаюза, да Каляд і Новага года выдзеліць 745,0 тысяч рублёў.
Старшыня прафкомаПятроў М.І.
Казначэй Сілівончык С.С.
Распiска – дакумент, у якiм сцвярджаецца, што ва ўстанове або ад прыватнай асобы атрыманы матэрыяльныя каштоўнасці (рэчы, дакументы, грошы.
Распіска
Я, Прыходзька Валянціна Іванаўна, студэнтка І курса фізіка-матэматычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, атрымала ад выкладчыка кафедры фізічнага выхавання Канапелькі Пятра Іванавіча 20 (дваццаць) пар лыжаў з чаравікамі.
Абавязваюся вярнуць лыжы да 12 лютага 1993 г.
25 студзеня 1999 г. Прыходзька
< Запомніце выдзеленыя значэнні запазычаных слоў, якія ўжываюцца ў дыпламатычным падстылі афіцыйна-справавога стылю.
Прыдумайце з імі невялікія сказы
Аташэ |
(франц. attache) – спецыяліст-кансультант у якой-небудзь галіне пры пасольстве (напрыклад, ваенны аташэ, гандлёвы аташэ) |
Дэмарш |
(франц. demarche) – дыпламатычнае выступленне ў форме ноты, мемарандума, заявы, адрасаванае ўраду якой-небудзь дзяржавы з мэтай выразіць пратэст, перасцярогу, дамагчыся ўступак і інш. |
Канвенцыя |
(лац. conventio ‘дагавор’) – міжнародны дагавор па якім-небудзь спецыяльным пытанні (напрыклад, аб аўтарскім праве, чыгуначная канвенцыя) |
Канфрантацыя |
(франц. confrontation, англ. confrontation, ад лац. confrontatio) – проціборства, супрацьпастаўленне палітычных прынцыпаў, сацыяльных сістэм |
Мемарандум |
(лац. memorandum ‘тое, што трэба помніць’) – дыпламатычны дакумент, у якім выкладзены погляды ўрада па якім-небудзь пытанні |
Нота |
(лац. nota ‘знак, заўвага’) – афіцыйны дыпламатычны зварот урада адной дзяржавы да ўрада другой (напрыклад, нота пратэсту) |
Персона нон грата |
(лац. personanongrata ‘напажаданая асоба’) – 1) дыпламатычны прадстаўнік, які не карыстаецца давер’ем з боку ўрада дзяржавы, куды ён прызначаны; 2) перан. асоба, якая не карыстаецца прыхільнасцю |
Рэгламентацыя |
(франц. reglementation) – падпарадкаванне ўстаноўленым правілам |
Сатэліт |
(лац. satelles, -litis ‘спадарожнік, паплечнік’) – 1) спадарожнік планеты (напрыклад, Месяц – спадарожнік Зямлі); 2) дзяржава, фармальна незалежная, а фактычна падпарадкаваная іншай, больш моцнай дзяржаве |
Феміда |
(грэч. Themis, -idos ‘імя багіні правасуддзя ў старажытнагрэчаскай міфалогіі’) – перан. правасуддзе |
Эмбарга |
(іспанск. embargo) – 1) забарона на ўвоз у краіну ці вываз за яе межы золата або іншаземнай валюты, асобных відаў тавараў, напрыклад, зброі; 2) затрыманне суднаў і грузаў, якія належаць іншай дзяржаве, у сувязі з палітычнымі ўскладненнямі |
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.