Больш яскрава прыметы публіцыстычнага стылю праяўляюцца ў тых выпадках, калі на першы план вылучаецца функцыя ўздзеяння. Мэта аўтара тут – не толькі паведаміць, але і сфарміраваць пэўны пункт погляду на праблему, прымусіць чытача (гледача, слухача) актыўна дзейнічаць, не толькі “браць на заметку”, але і “браць на ўзбраенне” інфармацыю. Для гэтага выкарыстоўваюцца розныя сродкі:
Ø ацэначаная лексіка: параўн. з аднаго боку аратар, мітынг, а з другога – дэмагог, зборышча.
Ø заклікі, загадныя формы дзеясловаў (Людзi планеты, уставайце, смела iдзiце наперад! Сцвярджайце сацыяльную справядлiвасць);
Ø пытанні, у тым ліку рытарычныя:
... А вы кажаце: давайце ўсё толькі па слоўніку!
Памятаю, калісьці светлай памяці Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі расказваў мне, як на пасяджэнні тэрміналагічнай камісіі быў вызначаны род назоўніка “дзякуй”. Па ўсіх параметрах яго трэба было аднесці да мужчынскага (нулявы канчатак), але ж спраецыравалі на рускае “спасибо” і атрымалася дзякуй – яно!
Дык як правільна будзе сказаць: вялікае дзякуй ці вялікі дзякуй? Ісці тут за слоўнікам пята ў пяту ці можна трошкі збочыць? (М. Макарэвіч. Чырвоная змена, 21 лютага 2004 года).
Надзвычай выразна выяўляюцца стылёвыя рысы ў загалоўках артыкулаў. Для ўзмацнення экспрэсіі тут ўжываюцца клічныя, пытальныя сказы (“Хто куды і за колькі?”, “Атыпова!”), размоўныя, нават прастамоўныя элементы: (“Ваенгандлю – каюк?”, “Расію спрабавалі грабануць”, “Няхай паржуць”), часта “абыгрываюцца” ўстойлівыя словазлучэнні, фразеалагізмы (“На пóлку прыбыло”, “Будзь перападгатовы”, “Яблык ад яблыка далёка не каціцца”, “Дамба спатыкнення”).
< Запомніце выдзеленыя значэнні запазычаных слоў.
Прыдумайце з імі невялікія сказы
Брыфінг |
(англ. briefing ‘інструктаж’) – кароткая нарада прадстаўнікоў друку, на якой спецыяльна ўпаўнаважанымі асобамі паведамляецца пазіцыя ўрада па пэўным пытанні |
Гегемонія |
(грэч. hegemonia ‘панаванне’) – кіруючая роля, першынство якога-небудзь класа, дзяржавы ў адносінах да іншых класаў, дзяржаў |
Дайджэст |
(англ. digest літаральна ‘кароткі выклад’) – перыядычнае выданне, якое перадрукоўвае (часта скарочана) матэрыялы з іншых выданняў |
Кан’юнктура |
(лац. coniunctura) – сукупнасць умоў, становішча, абставіны, якія склаліся ў той ці іншай галіне дзейнасці, напрыклад, у палітыцы, эканоміцы, гандлі і інш., уплываюць на ход якіх-небудзь падзей, спраў (напрыклад, спрыяльная кан’юнктура) |
Мараторый |
(лац. maratorius ‘які замаруджвае’) – адтэрміноўка выканання абавязацельстваў, якая ўстанаўліваецца дзяржавай на пэўны тэрмін або да заканчэння якіх-небудзь надзвычайных абставін (напрыклад, вайны) |
Папулізм |
(ад лац. populis ‘народ’) – паддобрыванне да народных мас, заснаванае на легкаважных абяцаннях, дэмагагічных лозунгах |
Плюралізм |
(англ. pluralism, ад лац. pluralis ‘множны’) – 1) філасофскае вучэнне, паводле якога ў аснове свету ляжыць многа незалежных духоўных сутнасцей; 2) прызнанне права на існаванне множнасці метадаў, падыходаў, партый, напрамкаў; плюралізм думак – разнастайнасць пунктаў погляду на адну палітычную або эканамічную праблему |
Прафанацыя |
(лац. profanatio) – апашленне чаго-небудзь, непачцівыя адносіны да таго, што карыстаецца ўсеагульнай пашанай (напрыклад, прафанацыя ідэі) |
Сепаратызм |
(франц. separatismе, ад лац. separatus ‘аддзелены’) – 1) імкненне да аддзялення, адасаблення, да самастойных ад грамадства дзеянняў; 2) рух нацыянальных меншасцей за ўтварэнне самастойных дзяржаў |
Фемінізм |
(франц. feminisme, ад лац. femina ‘жанчына’) – палітычны рух за ўраўнаванне жанчын у правах з мужчынамі |
Шавінізм |
(франц. chauvinisme) – крайняе праяўленне нацыяналізму, накіраванае на прапаганду нацыянальнай і расавай выключнасці, на ўзвялічванне сваёй нацыі, пропаведзь пагарды да іншых народаў і распальванне нацыянальнай варожасці |
Электарат |
(ад лац. elector ‘які выбірае’) – кола выбаршчыкаў, што галасуе за якую-небудзь палітычную партыю на парламенцкіх, прэзідэнцкіх або муніцыпальных выбарах |
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.