3) дзікарослае дрэва сямейства вярбенавых з моцнай драўнінай, якое расце ў лясной паласе Індыі, Індакітая.
Парэнхіма – 1) асноўная тканка якога-небудзь органа;
2) раслінная тканка, якая складаецца з клетак аднолькавага памеру
Капсула – 1) аддзяляльная частка касмічнага лятальнага апарата, якая дасягае паверхні нябеснага цела;
2) абалонка для вадкіх або парашкападобных лякарстваў, якая прыгатаўляецца з крухмалу, жэлаціну і лёгка раствараецца ў арганізме;
3) тонкая абалонка або сумка, якая абвалаквае розныя органы, а таксама і паталагічныя ўтварэнні ў арганізме
Флюс – 1) нарыў пад надкосніцай, выкліканы хворым зубам, у сувязі з чым падпухае шчака;
2) рэчыва, якое дабаўляецца да руды пры плаўцы для аддзялення шлаку ад металу
Фокус – 1) пункт, дзе сыходзяцца адбітыя ад выпуклага або ўвагнутага люстра ці пераломленыя лінзай праменні;
2) ачаг хваробнага працэсу ў арганізме
3) лоўкі прыём, заснаваны на малавядомых гледачам фізічных ці хімічных з’явах або проста на спрытнасці рук
Ёд –1) хімічны элемент з групы галагенаў, рэчыва ў выглядзе цёмна-шэрых крышталёў, якое здабываецца галоўным чынам з марскіх водарасцяў; выкарыстоўваецца ў медыцыне, фатаграфіі, тэхніцы;
2) спіртавы раствор гэтага рэчыва, прызначаны для медыцынскіх мэт
Інспірацыя – 1) падгаворванне, падбухторванне;
2) удых, удыханне
7. Параўнайце значэннi сугучных беларускiх i рускiх слоў
Бескарысны – бескорыстный, ведаць – ведать, дыван – диван, узорны – узорный, устаць – устать, буйны – буйный, бяспечны – беспечный, артыкул – артикул, багата – богато, лістапад – листопад, мір – мир, адказ – отказ, прозвішча – прозвище, сварка – сварка, студзень – студень.
8. Перапiшыце, размяшчаючы сiнонiмы ў парадку ўзрастання ступенiiх значэння
Радасць, захапленне, задавальненне. Гоман, размова, гутарка. Развiццё, рост, росквiт, працвiтанне. Натхненне, энтузiязм, зачараванне. Думка, меркаванне, перакананне. Няшчасце, катастрофа, ліха, бяда гора. Здольны, геніяльны, таленавіты, разумны, кемлівы. Абяссмерцiць, уславiць, увекавечыць. Iсцi, крочыць, шыбаваць, валачыся, плесцiся, ступаць.
9. h Растлумачце адрозненне піміж значэннямі наступных слоў
Клініка – шпіталь – дыспансер – стацыянар – лазарэт – хоспіс - люпазорый – лепразорый – бальніца – паліклініка - санаторый – прафілакторый – курорт – лячэбніца – здраўніца.
10. Да прыведзеных iншамоўных слоў падбярыце адпаведныя беларускiя сiнонiмы
Індыферэнтны, сінхронны, фіяска, анархiя, кампактна, дыспут, iнцыдэнт, iмiтацыя, аналогiя, нівеліраваць, дырэктыва, кампетэнцыя, аўтаномны, рэзюме, дамiнаваць, кансенсус, сiмуляцыя, карэктны, канфідэнцыяльны, утрыраваць.
11.Узнавiце фразеалагiзмы-сiнонiмы па iх пачатку
Востры на язык - не лезе…
Вадзiць за нос - абводзiць…
З аднаго цеста - абое ...
Пералiваць з пустога ў парожняе - тачыць…
Благiм матам – на ўсю ...
Садом і гамора - вавiлонскае …
Залiваць за каўнер - прамачыць…
Зямлю грызць - вылузвацца …
Першай маркі - без сучка…
12. Растлумачце значэнні паронімаў
Амплуа – ампула, атавізм – атэізм, дэбют – дэбет, лейкемія – лейкома, міякард – міякардыт, прагнатычны – прагнастычны – прагматычны, рэцыдывіст – рэцыдыў, санацыя – санкцыя, сепсіс – скепсіс, сталагміт – сталактыт – стаматыт, хандра – хандрома, асобны – асабісты – асаблівы – асабовы, дыскрымінацыя – дыскрэдытацыя, кантынент – кантынгент, канцэнтраваны – канцэнтрацыйны – канцэнтрычны – эксцэнтрычны, містыфікацыя – містыцызм, парламентарый – парламенцёр, прэтэндэнт – прэцэдэнт, рэліквія – рэлікт, селектар – селекцыянер, таталітарны – татальны, факультатыўны – факультэцкі, фундаментальны – фундаментны, экспансіўнасць – экспансія, эфектны – эфектыўны.
13.Устаўце ў сказах замест кропак патрэбныя словы (асобы, асабовы, асабісты, асаблівы, асобны)
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.