Гiпс ‘мiнерал’ – гiпс ‘хiрургiчная павязка’ - гiпс ‘скульптурны злепак’, страха ‘верхняя частка будынка’ – страха ‘дом, прытулак’, сохнуць ‘рабіцца сухім, трацячы вільгаць’ – сохнуць ‘худзець ад хваробы, перажыванняў’, крыло ‘орган лятання ў птушак’ – крыло ‘лопасць ветранога млына або параходнага вінта’, вёска ‘населены пункт’ – вёска ‘вясковыя жыхары’, фарфор ‘маса з высакаякаснай белай гліны’ – фарфор ‘посуд, дэкаратыўныя вырабы’, мяккі ‘няцвёрды, эластычны’ – мяккі ‘лагодны, ціхі, спагадлівы’, дакапацца ‘капаючы, дасягнуць чаго-небудзь’ – дакапацца ‘даведацца, дашукацца’, матор ‘рухавік’ – матор ‘таксi, машына’.
2. У якiх выпадках значэннi наступных iншамоўных слоў маюць метафарычную суаднесенасць, у якiх – метанiмiчную
Iн’екцыя – 1) увядзенне лякарства ў тканкi i поласцi арганiзма шляхам упырсквання;
2) дадатковыя сродкi, якiя ўлiваюцца ў якую-небудзь сферу эканамiчнага жыцця (iнвестыцыi, экспарт)
Cанацыя – 1) аздараўленне (напрыклад, санацыя поласцi рота);
2) сiстэма мерапрыемстваў, якiя праводзяцца з мэтай папярэдзiць банкруцтва банкаў, трэстаў i iнш.
Канцэсiя – 1) дагавор аб перадачы замежнай фiрме ў эксплуатацыю на пэўны тэрмiн прыродных багаццяў, прадпрыемстваў i iншых гаспадарчых аб’ектаў, якiя належаць дзяржаве;
2) прадпрыемства, якое арганiзавана на аснове такога дагавору
Ксеракс – 1) аператыўны размнажальны аппарат з выкарыстаннем магнiтнага сухога друку;
2) сухi электрастатычны метад атрымання копiй дакументаў, матэрыялаў i г. д.;
3) копiя, атрыманая ў вынiку выкарыстання гэтага метаду
Сандвiч – 1) дзве складзеныя разам скiбачкi хлеба з маслам, каўбасой або сырам памiж iмi;
2) жывая рэклама, чалавек, якi на грудзях i спiне носiць рэкламныя плакаты
Секанд-хэнд –1) ужываны, стары, паношаны (прадмет, кнiга, рэч);
2) з другiх рук (iнфармацыя, звесткi i г. д.)
Багiнг - 1) падслухоўванне з дапамогай электронных сродкаў;
2) устройства мiнiяцюрных памераў для падслухоўвання, якое тайна манцiруецца ў жыллi або адзеннi; «жучок»
Аўдытар - 1) вучань у некаторых навучальных установах, якога настаўнiк прызначае для выслухоўвання ўрокаў iншых вучняў;
2) асоба або фiрма, якая правярае стан гаспадарчай дзейнасцi акцыянернай кампанii на аснове кантракта, заключанага з кiраўнiцтвам гэтай кампанii
Iмпарт - 1) увоз у краiну замежных тавараў для рэалiзацыi iх на ўнутраным рынку;
2) агульная колькасць або агульны кошт тавараў, якiя дастаўляюцца ў якую-небудзь краiну з-за мяжы, а таксама сам гэты тавар
3. З наступнымi словамi складзіце сказы, ужываючы iх у прамым i пераносным значэннях
Бура, вага, дакаціцца, калыска, блукаць, касмiчны.
4. Знайдзіце ў сказах моўныя хiбы, выпраўце памылкі
1. У Васiля былi няроўныя ногi. 2. Мядзведзь быў ужо пажылы. 3. Насоўвалася свята. 4. У гады вайны змагалiся ўсе савецкiя людзi: старыя, юная моладзь i дзецi. 5. У трылогii «На ростанях» Якуб Колас паказаў вобраз Лабановiча, якi пасля заканчэння настаўнiцкай семiнарыi прыехаў працаваць у вёску. 6. Агратэхнiка iграе вялiкае значэнне ў сельскай гаспадарцы. 7. На з’ездзе настаўнiкi зрабiлi вынiкi сваёй дзейнасцi. 8. Я. Колас верыў у перамогу лепшага грамадскага ладу i гэтую веру ўсведамiў свайму герою – селянiну-мужыку. 9. I большасць сялянства падтрымлiвалася такой думкi. 10. Прыехаў новы пан, якi пачаў рабiць новыя парадкi. 11. Праца – складанае слова, i як шмат яно нясе. 12. Патоцкi канчае жыццё Бандароўны самагубствам.
5. Знайдзіце ў слоўнiку (Булыка А. М. Слоўнiк iншамоўных слоў: У 2 т. – Мн., 1999) значэннi наступных слоў. Запомнице их
Брокер, маклер, пацыфiзм, парытэт, лiзiнг, альтруiзм, ратыфiкацыя, дылер, дысiдэнт, дылетант, маркетынг, аўдытар, акцыз.
6. hВызначце амонімы і мнагазначныя словы
Цік – 1) міжвольныя скарачэнні мышцаў твару, шыі і рук як вынік захворванняў нервовай сістэмы;
2) шчыльная льняная або баваўняная тканіна, звычайна паласатая, якая ўжываецца для абіўкі мэблі, для пашыўкі чахлоў і інш.;
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.