Тыпы мнагазначнасці слова. Сiстэмныя сувязi ў лексiцы. Стылістыка. Публіцыстычны стыль, страница 9

Недарэчна выглядала б фраза ў iнструкцыi: «Прыйшоўшы на сваё цёпленькае месцечка i ўсеўшыся на свой замаслены стулiчак, вахцёр абавязаны блiснуць вачыма ва ўсе бакi!..»

Гэтак жа сама недарэчна выглядала б фраза ў iнтымным лiсце: «Нiжэйпададзеным паведамляю грамадзянцы Сiдаравай, што вось ужо тыдзень я адчуваю любоўнае тамленне!..»

(У. Салаухін)

19.Растлумачцезначэннефразеалагiзмаў i вызначцестылiстычнанейтральныя, гутарковыя i кнiжнагахарактару

          Замарыць чарвяка, абы дзень да вечара, гордзiеў вузел, ахiлесава пята, пацалаваць замок,  калос на гліняных нагах, гады ў рады, каліф на час, зялёная вулiца, набiрацца розуму, садом i гамора, адбою няма, адзiн чорт маляваў, узяць за горла,  блiзкi свет,  камень спатыкнення, маг і чарадзей, як сонная муха, дуба даць, адамаў яблык, яблык разладу.

20.Прывядзіце стылістычныя (семантыка-стылістычныя) сінонімы да наступных слоў.

          Перавялічваць, інтрыган, заплакаць, заработная плата, выгнаць, беспарадак, размаўляць,  хлусня,  ісці,   пакаранне,  многа.

21.Напішыце сачыненне-апісанне сябе. Якія моўныя сродкі, характэрныя для стылю мастацкай літаратуры, вы выкарысталі?

22.Растлумачце значэнне наступных словазлучэнняў (перыфраз), характэрных для публіцыстычнага стылю

Чорнае золата, стальная птушка, стальны конь, зялёнае багацце, каралева спорту, цар пушчы, другі хлеб, блакітнае паліва, цар звяроў.

23.Напішыце невялікую творчую работу ў публіцыстычным стылі - выкажце сваё меркаванне пра якую-небудзь актуальную грамадскую праблему, палітычную падзею.

24.Знайдзiце рысы афiцыйна-справавога стылю ў дадзеным тэксце

Аб рэгламентацыi смехавытворчасцii ўпарадкаваннi смехаспажывання

1.1.  Смех – гэта наш неад’емны набытак. Смех – назоўнiк. Пагэтаму берагчы i прымнажаць яго – абавязак кожнага сумленнага грамадзянiна, незалежна ад наяўнасцi ў яго пачуцця гумару. Кожны грамадзянiн, якi дасягнуў смехаваспелага ўзросту, мае права смяяцца. Гэта права замацоўваецца за iм пажыццёва, пагалоўна, па месцы жыхарства, месцы пад сонцам, другiх сiдзячых, стаячых i iншых месцах, незалежна ад полаўзроставай прыналежнасцi, сацыяльных прымет i жадання.

1.2.  Практычнае ажыццяўленне гэтага права знаходзiць адлюстраванне ў шэрагу палажэнняў, прадугледжаных для смеху.

1.3.  Час для публiкацыi п. 3 яшчэ не настаў.

1.4.  За арганiзацыю, ажыццяўленне, распаўсюджанне смеху нясуць адказнасць ведамствы i арганiзацыi, якiя па ўзгадненнi з мясцовымi органамi ўлады сумесна намячаюць яго аб’екты, колькасць, характар, час i месцы ажыццяўлення. Для чаго, не пазней чым за 15 дзен да моманту намечанага смеху, неабходна звярнуцца з пісьмовай заявай у адпаведныя органы, якiя надзелены правам забаранiць або не дазволiць правядзенне несанкцыянаванага смеху.

1.5.  Устанавiць разумныя нормы спажывання  смеху, пералiк асноўных яго вiдаў, дазволеных на тэрыторыi СССР i саюзных рэспублiк у залежнасцi ад артыкулаў УК, бюджэту, сур’ёзнасцi моманту i перамены ветру…

Працяг будзе…

25.Замянiце: а) словы i словазлучэннi, якiя маюць афарбоўку афицыйна-справавога стылю, нейтральнымi сiнонiмамi:

вышэйпададзенае, прадставiць жылплошчу, аддаць распараджэнне, пражываць;

б) нейтральныя словы i выразы такiмi, якiя маюць афарбоўку афiцыйна-справавога стылю:

падзякаваць, паведамiць, з-за хваробы, працаваць, далі творчы адпачынак, удзельнiчаў.

26. Напiшыце заяву на імя дэкана вашага факультэта з просьбай дазволiць датэрмiнова здаць экзамены, перавесцi на iндывiдуальны графiк работы.  Прычыну прыдумайце  самi.

27.Напішыце распіску на атрыманне грошай ад прыватнай асобы

28.Напішыце тлумачальную запіску з-за спазнення на заняткі.

Узор:

Дэкану факультэта

эканомiкi i кiравання

дац. Т. У. Емельянавай

Тлумачальная запiска

          Я, Несцяровiч Iван Пятровiч, студэнт I курса гр. Э-12,  29 снежня 1999 года спазнiўся на першую пару заняткаў у сувязi з затрымкай руху цягнiка па маршруце Кiеў – Мiнск на 1 гадзiну.