Тыпы мнагазначнасці слова. Сiстэмныя сувязi ў лексiцы. Стылістыка. Публіцыстычны стыль

Страницы работы

36 страниц (Word-файл)

Содержание работы

Лексіка

          Лексiка – гэта слоўнiкавы склад мовы,сукупнасць значымых слоў.

          Лексiкалогiя – раздзел мовазнаўства, якi вывучае слоўнiкавы склад мовы. Аб’ектам вывучэння лексiкалогii з’яўляюцца не ўсе словы, а толькi значымыя, якiя суадносяцца з пэўнямi паняццямi. Паняцце – гэта абагульненае адлюстраванне ў свядомасцi чалавека прадметаў, з’яў рэчаiснасцi. Не выражаюць паняццяў займеннiкi, службовыя часціны мовы, выклiчнiкi, большасць уласных iмёнаў.

Тыпы  мнагазначнасці  слова

Слова можа мець адно значэнне (напрыклад, большасць тэрмiнаў адназначныя) i некалькi. Выдзяляюць два асноўныя тыпы мнагазначнасцi слова – метафару i метанiмiю.

Метафарычны перанос заснаваны на падабенстве формы, функцыi, колеру, унутраных уласцiвасцей i iнш. (iголка (для вышывання) i iголка (хвойнага дрэва), злы (чалавек) і злы (вецер)).

Метанiмiчны перанос адбываецца на аснове асацыятыўнай сувязi ў прасторы, часе i iнш. Асноўныя тыпы метанiмii:

- матэрыял – выраб з яго (золата ’рэчыва’ i золата ’ювелiрныя вырабы’);

- установа, населены пункт – людзi (На плошчы сабраўся ўвесь iнстытут);

- iмя аўтара – яго творы (Учора чытаў Купалу);

- частка – цэлае (рот 'частка цела чалавека' - рот ’чалавек, ядок’).

Сiстэмныя сувязi ў лексiцы

Амонiмы – словы, аднолькавыя па вымаўленнi i напiсаннi, але зусiм розныя па значэннi. (такса ‘ўстаноўленая расцэнка тавараў’ і такса ‘парода сабакі’, ячмень ‘расліна’ і ячмень ‘гнойнае запаленне павек’). Неабходна адрозніваць амонімы і значэнні мнагазначнага слова. Амонімы не маюць нічога агульнага ў сваіх значэннях, а значэнні мнагазначнага слова  звязаны па сэнсе (параўн.  ліра ‘старажытнагрэчаскі струнны інструмент’ і ліра ‘грашовая адзінка ў Італіі і Турцыі’ - амонiмы; морж ‘марская жывёла’ і морж ‘чалавек, які займаецца плаваннем зімой у адкрытых вадаёмах’ – значэннi мнагазначнага слова).

Сiнонiмы – гэта розныя словы для абазначэння аднаго i таго ж паняцця. Сiнонiмы могуць адрознiвацца адценнямi значэння (звычай – традыцыя – прывычка), стылiстычнай афарбоўкай (гаварыць – балбатаць – малоць языком). У сiнанiмiчныя адносiны звычайна не ўступаюць уласныя iмёны, назвы прадметаў быту, ежы (Iван, малако, хлеб).

Паронiмы – словы адной часцiны мовы, блiзкiя па гучаннi, але розныя па значэннi (сыты – сытны, эканомiка – эканомiя).

Антонiмы – пары слоў з супрацьлеглымi значэннямi. Антанiмiчнымi могуць быць словы з рознымi каранямi (святло – цемра) i аднакаранёвыя (прыгожы – непрыгожы, лагічны – алагічны, вірус - антывірус).

Запомніце выдзеленыя значэнні запазычаных слоў.

 Прыдумайце з імі невялікія сказы

Валанцёр

(франц. volontaire) – асоба, якая добраахвотна паступіла на вайсковую  службу; добраахвотнік (у Англіі, Францыі, Італіі і некаторых іншых краінах)

Коміваяжор

(франц. соmmisvoyageur) – прадстаўнік фірмы, які раз’язджае з узорамі тавараў (або іх каталогамі) і збірае заказы, заключае гандлёвыя пагадненні)

Мецэнат

(ад лац. Maecenas, -atis ‘імя старажытнарымскага палітыка’) – багаты апякун навук або мастацтваў

Нумізмат

(ад грэч. nomisma, -atos ‘манета’) – збіральнік манет і медалёў

Рэнегат

(лац. renegatus, ад  renegare ‘адракацца’) – 1) чалавек, які здрадзіў сваім перекананням і перайшоў у лагер праціўніка; 2) чалавек, які адрокся ад сваёй веры

Сатрап

(грэч. satrapes, ад перс.  sitrab) – 1) правіцель правінцыі ў Стражытным Іране; 2) перан. жорсткі начальнік, самадур, дэспат

Семіты

(ад грэч.  Sem, ад стараяўрэйск. Šem ‘імя аднаго з сыноў біблейскага Ноя’) – тэрмін, які прымяняецца ў адносінах да народаў, што размаўляюць на семіцкіх мовах (арабаў, сірыйцаў, яўрэяў і інш.)

Сібарыт

(грэч.  sybarites  ‘жыхар старажытнагрэчаскай калоніі Сібарыс’) – распешчаны, раздураны раскошаю чалавек, багаты спешчаны гультай

Фаталіст

(ад фаталізм) – чалавек, які верыць у непазбежнасць лёсу

Філантроп

(грэч. philanthropos, ад phileo  ‘люблю’ +  anthropos ‘человек’) – той, хто дапамагае бедным, дабрачынец

Эмісар

(лац. emissarius   ‘пасланец’) – асоба, якую пасылаюць неафіцыйна ў іншую краіну з сакрэтным палітычным даручэннем

1.   Растлумачце, на якой аснове (метафарычнай ці метанімічнай) адбыўся перанос значэнняў

Похожие материалы

Информация о работе

Тип:
Методические указания и пособия
Размер файла:
302 Kb
Скачали:
0