Вамярэнне. Час кожнага вучня вымяраецца асобным секундамерам. Па камандзе “Марш!” секундамеры адначасова ўключаюцца. Пры перасячэнні лініі фініша з другім брусам секундамеры спыняюцца адначасова з перасячэннем вучнямі вертыкальнай плоскасці фініша.
Падцягванне ў вісе на перакладзіне (хлопчыкі).
Зыходняе становішча. Віс на перакладзіне хватам зверху.
Выкананне. Падцягванне ажыццяўляецца да перахода падбародкам перакладзіны, без паўз адпачынку, без разгойсванняў і згінання ног у каленях.
Вымярэнне. Залічваецца колькасць правільна зробленых падцягванняў. Абавязкова даецца ўстаноўка на максімальна магчымую колькасць паўтарэнняў.
Падыманне тулава са становішча лёжачы на спіне за 1 мі-нуту (дзяўчынкі).
Зыходнае становішча. Лёжачы на спіне, ногі сагнутыя ў каленях, пяткі на адлегласці 30 см ад ягадзіц, рукі скрыжаваны на грудзях, кісці рук абхопліваюць анатамічныя плечы. Партнёрша прыціскае стопы тэстуемай да падлогі.
Выкананне. Падняць тулава, лакцямі датыкнуцца каленяў, заняць зыходнае становішча (лапаткамі датыкнуцца падлогі). Практыкаванне выконваецца 1 мінуту (па секундамеру).
Вымярэнне. Залічваецца колькасць поўных цыклаў практыкавання, зробленых за адну мінуту. Падлік колькасці паўтарэнняў вядзецца адначасова тэстуемай і яе партнёршай. Абавязкова даецца ўстаноўка на выкананне максімальнай колькасці паўтарэнняў. Трэба сачыць, каб адлегласць ад таза да пятак не мянялася, дамагацца апускання на лапаткі і касання лакцямі каленяў.
Скачок у даўжыню з месца.
Зыходнае становішча. Стойка ног на шырыні плеч. Рукі ўнізе, наскі на лініі адштурхоўвання.
Выкананне. Прысядаючы, адвесці рукі назад. Штуршком двух ног выканаць скачок уперад. Даецца ўстаноўка на максімальную даўжыню скачка.
Вымярэнне. Вынік скачка вызначаецца адлегласцю ад лініі адштурхоўвання да месца прызямлення, якое знаходзіцца бліжэй да лініі адштурхоўвання.
Бег на дыстанцыю.
Зыходнае становішча. Вучні становяцца на лінію старта і займаюць высокую стартавую стойку.
Выкананне. Па камандзе “Марш!” вучні пачынаюць бег па дыстанцыі і, пераадолеўшы яе, фінішуюць.
Вымярэнне. Час бега вучняў па дыстанцыі вымяраецца секун-дамерам. Стоячы на лініі фініша і пазіраючы на стрэлку ідучага секундамера, настаўнік па парадку прыхода на фініш гучна аб-вяшчае кожнаму скончыўшаму дыстанцыю вучню яго вынік. Для зручнасці пажадана падзяліць вучняў класа на забегі па 6-8 чалавек у кожным. Вучні, якія чакаюць сваёй чаргі, або скончылі бег дапамагаюць настаўніку сачыць за правільнасцю пераадолення вучнямі дыстанцыі (падлічваюць колькасць колаў), запамінаюць і дапамагаюць занесці вынікі тэстуемых вучняў у пратакол.
Бягучую фізічную падрыхтаванасць вучняў у разнастай-ных відах фізічных практыкаванняў настаўнікі могуць вызначаць з дапамогай спецыяльных табліц нарматываў, якія прыведзены ў Комплекснай праграме (гл.Дадатак 2). Аднак на практыцы настаўнікі могуць сутыкнуцца з неабходнасцю ацаніць фізічную падрыхтаванасць вучняў у практыкаваннях, якія не ўваходзяць у табліцы нарматываў праграмы. У гэтым выпадку можна парэкамендаваць некалькі падыходаў:
- выстаўляць адзнаку з улікам дынамікі змянення вынікаў. Пагаршэнне папярэдняга выніку прыводзіць да нездавальняю-чай адзнакі, паўтарэнне выніку можа ацэньвацца на “здавальняюча”, нязначнае паляпшэнне выніку - на “добра”, а значнае – на “выдатна”. Пры гэтым трэба ўлічваць узровень вынікаў, бо вельмі высокія вынікі палепшыць бывае цяжка.;
- выстаўляць адзнаку ў залежнасці ад месца, якое вучань заняў сярод аднакласнікаў або вучняў адной паралелі класаў. Пры гэтым трэць лепшых вынікаў ацэньваецца на “5”, трэць горшых – на “3”, астатнія – на “4”, (вынікі вучняў, што не справіліся з заданнем, ацэньваюцца на “2”). Пры другім варыянце чвэрць лепшых вынікаў ацэньваецца на “5”, чвэрць горшых – на “3”, астатнія – на “4”.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.