Методыка вызначэння паспяховасці вучняў агульна-адукацыйнай школы па прадмеце “Фізічная культура”, страница 11

Рэспублікі Беларусь

Гэтае палажэнне ўводзіцца ў дзеянне адпаведна загаду Міністэрства адукацыі РБ N329 ад 20.06.1997 года.

У мэтах павышэння адказнасці адміністрацыі агульнаадукацыйных школ і персанальнай адказнасці настаўнікаў фізічнай культуры за арганізацыю фізічнага выхавання, якая забяспечвае неабходны ўзровень патрабаванняў да ведаў, уменняў і навыкаў і ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці вучняў арганізаваць здачу залікаў па відах практыкаванняў вучэбнай праграмы фізічнай культуры з траўня 1998 года.

Арганізацыя залікаў

1.  Залікі па фізічнай культуры праводзяцца не пазней чым за пяць дзён да пачатку  выпускных экзаменаў у 4, 9, 11 класах.

2.  Здача залікаў абавязковая для усіх вучняў выпускных 4, 9, 11 класаў асноўнай і падрыхтоўчай медыцынскіх  груп.

3.  Вучні, аднесеныя па стану здароўя да падрыхтоўчай медыцынскай групы дапускаюцца да здачы заліка ў адпаведнасці з рэкамендацыямі медыцынскіх работнікаў. У пратаколе здачы заліка ў графе кантрольных практыкаванняў, якія супрацьпаказаны да здачы, робіцца запіс  “вызвалены”.

4.  Вызваляюцца ад здачы залікаў вучні, аднесеныя па стану здароўя да спецыяльнай медгрупы (СМГ) і группы лячэбнай  фізкультуры (ЛФК), а таксама  вучні, перанесшыя хваробу перад залікам. У пратаколе здачы заліка і класным журнале ў графе “адзнака па заліку” робіцца запіс “вызвалены”, а ў графах гадавая і выніковая адзнакі робіцца запіс “залічана”. Калі вучань быў атэставаны ў адной чвэрці, то гэтая адзнака выстаўляецца яму за год і з’яўляецца выніковай.

5.  Залік прымаецца камісіяй у складзе: дырэктара школы (старшыня), настаўніка фізкультуры, медыцынскага работніка, спецыялістаў па фізічным выхаванні, класнага кіраўніка. Склад камісіі зацвярджаецца загадам па школе.

6.  Залік праводзіцца ў два этапа. Першы этап – праверка тэарэтычных ведаў (вусна), уменняў і навыкаў, другі этап – здача кантрольных нарматываў. Тэарэтычныя веды, уменні і навыкі ацэньваюцца камісіяй і робіцца запіс у пратаколе здачы заліка “залічана” або  “незалічана”; кантрольныя нарматывы ацэньваюцца і выстаўляюцца ў пратакол здачы адзнакі 5, 4, 3, 2.

7.  Адзнака па заліку выводзіцца па сярэдняму балу здадзеных кантрольных нарматываў, патрабаванняў да ведаў, уменняў і навыкаў. Адзнака “пяць” не можа быць выстаўлена, калі адно з заліковых патрабаванняў здано на адзнаку “нездавальняюча” або “незалічана”. Калі вучань атрымаў тры або болей “нездавальняючых” адзнак,  то яму прызначаецца пераздача. Выніковая адзнака па прадмеце “Фізічная культура”  вучням выстаўляецца камісіяй на падставе гадавой адзнакі і адзнакі, атрыманай на заліку. Выніковая адзнака па прадмеце “Фізічная культура” не можа быць вышэй за адзнаку, атрыманую на заліку.

8.  Пераздача заліка па фізічнай культуры дапускаецца з дазвола дырэктара школы ў наступныя да экзаменаў дні або пасля экзаменаў, але да рашэння педсавета аб выдачы дакумента аб адукацыі.

9.  Пры правядзенні заліка забяспечыць выкананне правіл тэхнікі бяспекі. Залік праводзіцца ў спартыўнай зале, на спартыўных пляцоўках у святочнай абстаноўцы. Вучні залік здаюць у спартыўнай форме.

10.  Адміністрацыі школ дазваляецца змяняць патрабаванні здачы норм уменняў і навыкаў, зыходзячы з умоў навучальнай установы.

Віды і нормы кантрольных практыкаванняў

Віды кантрольных практыкаванняў  

4 клас

Хлопчыкі

Дзяўчынкі

“3”

“4”

“5”

“3”

“4”

“5”

Бег 30м, с

6.5

6.0

5.7

6.8

6.3

5.9

Скачок у даўжы-ню з месца, см

142

151

162

129

142

153

Падцягванне ў вісе, к-сць разоў

2

4

6

Падыманне тулава за 1 мін., к-сць разоў

28

33

38

Бег 800 м, мін

5.50

5.20

4.50

6.00

5.30

5.00