- нахіл уперад са становішча седзячы;
- чаўночны бег 4х9м;
- падцягванне ў вісе (хл.) / падыманне тулава (дз.);
- скачок у даўжыню з месца;
- бег на дыстанцыю, або лыжныя гонкі на дыстанцыю.
Паказаныя у кожным з гэтых тэстаў вынікі ацэньваюцца (з улікам полу і класа) ў балах пры дапамозе спецыяльных табліц нарматываў (глядзі Дадатак 1). Потым атрыманыя балы суму-юцца і ацэньваюцца пры дапамозе табліцы 3, у залежнасці ад чвэрці навучальнага года. Атрыманая ў выніку гэтага адзнака і ёсць адзнака за агульную фізічную падрыхтаванасць. Абавязковай умовай атрымання станоўчай адзнакі па АФП з’яўляецца ўдзел у выкананні ўсіх вучэбных нарматываў.
Табліца 3.
Сумы балаў для ацэнкі АФП вучняў на працягу навучальнага года
Адзнакі |
“5” |
“4” |
“3” |
“2” |
Пачатак навучальнага года |
20 |
16 |
11 |
10 |
Канец навучальнага года |
23 |
19 |
15 |
14 |
Фрагмент ведамасці для ўліку вынікаў і балаў, атрыманых вучнямі ў пяці кантрольных тэстах, і вывядзенне адзнакі за АФП прадстаўлены у табл.4.
Для бягучай ацэнкі фізічнай падрыхтаванасці вучняў у разнастайных фізічных практыкаваннях неабходна карыстацца вучэбнымі нарматывамі адпаведнага класа (глядзі Дадатак 2.).
Табліца 4.
Фрагмент ведамасці для ўліку вынікаў і балаў, атрыманых вучнямі ў пяці кантрольных тэстах і вывядзення адзнакі за АФП
Прозвішча, імя 5клас, першая чвэрць |
Т Э С Т Ы |
Су-ма ба-лаў |
Адзна-ка за АФП |
|||||||||
Нахіл уперад |
Бег 4х9м |
Падцягванне/згін. |
Скачок з месца |
Бег на 1200м |
||||||||
см |
бал |
сек |
бал |
Ра-зоў |
бал |
см |
бал |
мін, сек |
бал |
|||
1.Афонаў І. |
+3 |
4 |
10,0 |
5 |
2 |
3 |
160 |
4 |
6’5” |
3 |
19 |
“4” |
2.Баранаў А. |
+6 |
5 |
9,9 |
5 |
4 |
4 |
170 |
5 |
5’35” |
4 |
22 |
“5” |
Правіла выканання кантрольных практыкаванняў праграмы:
1.Нахіл уперад са становішча седзячы.
Зыходнае становішча Вучань сядае на падлогу на лініі 0-Б з боку знака “-“, пяткі на шырыні таза ўпіраюцца ва ўпоры для ног, стопы вертыкальна. Два вучня прыціскаюць калені тэстуемага да падлогі і не даюць іх згінаць.
Выкананне і вымярэнне вынікаў. Вучань кладзе рукі на падлогу, выконвае два папярэднія нахілы, слізгаючы рукамі па лініі Б-Г. На трэцім нахіле вучань максімальна згінаецца і затрымліваецца ў гэтым становішчы на 3 секунды. Вынік вымяраюць у сантыметрах па кончыках сярэдніх пальцаў зведзеных разам кістак рук. На лініі 0-Б вынік бярэцца са знакам “-“, а на лініі 0-Г – за знакам “+” (мал.1.).
Абсталяванне. У якасці ўпораў для ног выкарыстоўваюцца два драўляных бруса памерамі 10х10х15см, якія замацоўваюць на падлозе з дапамогай металічных стрыжняў, якія ўстаўляюць у прасвідраваныя ў падлозе дзіркі. Разметка малюецца на падлозе.
|
Чаўночны бег 4х9 м.
Зыходнае становішча. Па камандзе “Рыхтуйся!” два вучня заходзяць у свае паўкругі (радыус 50см) з боку лініі “Старт-фініш”. У другія паўкругі на адлегласці 9 метраў шчыльна да лініі кладуць па два драўляныя брусы (5х5х10см) на адлегласці 10 см адно ад аднаго (мал.2). Па камандах “На старт!”, “Увага!” вучні займаюць высокую стартавую стойку.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.