Методыка вызначэння паспяховасці вучняў агульна-адукацыйнай школы па прадмеце “Фізічная культура”, страница 3

Заўвагі:

У 1-3 класах, каб не траўміраваць псіхіку, вучням аб’яўляюць вынікі ацэнкі толькі добрых і выдатных дасягненняў. Пачынаючы з 4-га класа, вучням выстаўляюць у журнал усе атрыманыя адзнакі.

 У 2 і 3 класах выніковыя адзнакі за чвэрці і год выстаўляюцца на падставе бягучых адзнак за веды, уменні і навыкі і стараннасць.  Пачынаючы з 4-га класа бягучыя адзнакі ставяцца за ўсе кампаненты фізічнай культуры вучня.

Невыкананне кантрольных нарматываў ацэнкі фізічнай падрыхтаванасці  па незалежных ад вучня прычынах (хвароба, адставанне ў фізічным развіцці…) не з’яўляюцца падставай для зніжэння выніковай адзнакі па прадмету пры ўмове паспяховага выканання іншых вучэбных патрабаванняў праграмы і высокай стараннасці вучня.

Паспяховасць вучняў, аднесеных па стану здароўя  да  падрыхтоўчай медыцынскай групы, вызначаецца на агульных падставах. Аднак пры гэтым выключаюцца тыя віды рухаў і кантрольныя нарматывы, якія проціпаказаны гэтым дзецям.

Паспяховасць вучняў, аднесеных па стану здароўя да спецыяльнай медыцынскай групы, ацэньваецца па форме “залічана” або “незалічана”. Такую ж форму мае і выніковая  адзнака за чвэрць і за год. У пасведчанне і атэстат такім вучням адзнака ўносіцца таксама па форме “залічана” або “незалічана”.

Вучні, вызваленыя па стану здароўя ад заняткаў на ўсю чвэрць, не атэстоўваюцца па хваробе (“н/а па хваробе”). Калі вучань вызвалены  ад урокаў фізкультуры на ўвесь год, то ў графе гадавой адзнакі робіцца запіс “н/а па хваробе”. У пасведчанні і атэстаце такім вучням робіцца запіс “вызвалены”.

Узровень фізічнай падрыхтаванасці вучняў, пераселеных з зон радыёактыўнага забруджвання, або там пражываючых  вызначаецца па нарматывах праграмы, але пры гэтым нарматыў на адзнаку “4”  ацэньваецца адзнакай “5”, “3” –  на “4”, “2” –  на “3”.

Пачынаючы з 3-га класа вучні павінны весці сшытак па фізічнаму выхаванню.  Вядзенне сшытка – адзін з галоўных крытэрыяў стараннасці вучня.

Нельга зніжаць адзнаку за пропуск урокаў па хваробе, адсутнасць, або дрэнны стан спартыўнага адзення, няўдзел вучня ў пазакласнай рабоце.

У 4, 9, 11 класах выніковая адзнака па прадмеце “Фізічная культура” ставіцца з улікам адзнакі за год і адзнакі за залік па фізічнай культуры. Пры гэтым трэба карыстацца Палажэннем аб заліку (гл.Дадатак 3).


1.1.Ацэнка ведаў вучняў

Патрабаванні да фізкультурных ведаў уваходзяць у базавы кампанент Комплекснай праграмы і выкладзены паасобна для кожнага класа. Ацэнка ведаў можа праводзіцца ў форме вуснага апытання (пераважна ў малодшых класах) і ў форме пісьмовай кантрольнай работы або экспрэс-тэста.

Пры ацэнцы вуснага адказу прымаюцца пад увагу: правільнасць адказу, паўната адказу, самастойнасць адказу.

Адзнака “5”  ставіцца, калі вучань самастойна даў правільны і поўны адказ, свядома выкарыстоўваў фізкультурныя тэрміны і паняцці, праявіў самастойнасць меркаванняў, прывёў новыя прыклады для ілюстрацыі адказу.

Адзнака “4” ставіцца, калі вучань даў па сутнасці правільны, але недастаткова поўны адказ (не раскрыў асобныя аспекты пытання), не заўсёды ўпэўнена валодаў тэрміналогіяй,  дапусціў 2-3 нязначныя  памылкі, якія  выправіў па патрабаванні настаўніка.

Адзнака “3” ставіцца, калі адказ вучня правільны, але няпоўны і нязвязны, калі ў адказе, дапушчана значная памылка, вучань недастаткова разумее сэнс фізкультурных тэрмінаў і паняццяў,  адказ абмяжоўваецца толькі завучанымі прыкладамі.

Адзнака “2” ставіцца, калі адказ няправільны, або калі дапушчана грубая памылка, якую вучань не можа выправіць пры навадных пытаннях настаўніка, пры адказе выяўлена неразуменне вучнем асноўнага зместу пытання.

Тлумачэнні:

Нязначныя памылкі: недакладнае разуменне некаторых фактаў або дэталяў, якія ўплываюць на логіку пабудовы думкі пры пераказе матэрыялу (няўпэўненасць у адказе). Адзнака зніжаецца на 0,5-1  бал.;

Значныя памылкі: неразуменне некаторага фактычнага матэрыялу, якое ўскладняе поўны адказ на пытанне. Адсутнасць ведаў асноўнага і дадатковага матэрыялу па вывучаных тэмах.  Няўменне тлумачыць матэрыял, асновамі якога валодае вучань. Няўпэўнены адказ з чаканнем падтрымкі і выкарыстаннем падказвання. Слабая арыентацыя ў дэталях пытання, якое паставіў настаўнік перад вучнем. Адзнака зніжаецца на 1-2 балы.;