Перадача і засваенне ведаў – працэс пераважна інтэлектуальны. Ён звязаны з успрыманнем, уяўленнем, памяццю і іншымі псіхічнымі працэсамі. Вынікам яго з’яўляюцца сфарміраваныя паняцці, уяўленні, засвоеные веды. Веды моцна ўплываюць на паводзіны чалавека праз фарміраванне перакананняў, патрэбнасцяў і матываў дзейнасці.
Навучанне рухам - працэс рухальна-інтэлектуальны. Ён звязаны з фарміраваннем ведаў і ўяўленняў аб рухах і здольнасцю да ўзнаўлення рухаў. Вынікам працэса навучання рухам з’яўляюцца рухальныя ўменні і навыкі.
Павышэнне ўзроўня фізічнай падрыхтаванасці - працэс рухальна-фізіалагічны. Ён звязаны з развіццём фізічных якасцей, якое дасягаецца ў выніку рухальнай актыўнасці за кошт павышэння функцыянальных магчымасцей арганізма і яго сістэм. Вынікам развіцця фізічных якасцей з’яўляецца павышэнне ўзроўня сілы, вынослівасці, хуткасці, спрытнасці і гнуткасці, а таксама павышэнне ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці ў самых розных фізічных практыкаваннях.
Такім чынам, для ацэнкі ўзроўня сфарміраванасці фізічнай культуры вучня адпаведна Комплекснай праграмы па фізічнай культуры неабходна ацаніць:
- ступень засваення фізкультурных ведаў;
- сфарміраванасць рухальных уменняў і навыкаў;
- узровень фізічнай падрыхтаванасці;
- стараннасць.
Усе гэтыя кампаненты фізічнай культуры вучня падлягаюць безупыннаму, аб’ектыўнаму і комплекснаму ацэньванню на ўроках фізічнай культуры. Па выніках такога ацэньвання вы-стаўляюцца бягучыя адзнакі. Дзеля гэтага прадэманстраваныя вучнямі вынікі параўноўваюць з адпаведнымі крытэрыямі. Пры гэтым важна захаваць аптымальны баланс бягучых адзнак за розныя кампаненты фізічнай культуры вучня.
На наш погляд, было б пажадана, каб на працягу чвэрці вучань атрымаў 1-2 адзнакі за веды, 3-4 адзнакі за рухальныя ўменні і навыкі, 1 адзнаку (у 1-й і 4-й чвэрцях) за агульную фізічную падрыхтаванасць (па суме пяці абавязковых тэстаў), яшчэ 1-2 адзнакі за ўзровень фізічнай падрыхтаванасці ў практыкаваннях, для якіх распрацаваны вучэбныя нарматывы і, нарэшце, адну адзнаку за стараннасць.
Адзнака за чвэрць па прадмету “Фізічная культура” выстаў-ляецца на падставе бягучых адзнак і адлюстроўвае стан сфармі-раванасці фізічнай культуры вучня на канец чвэрці. Фрагмент ведамасці для ўліку бягучых адзнак і вывядзення на іх падставе адзнакі за вучэбную чвэрць паказан у Табл.1
Адзнака за навучальны год па прадмету “Фізічная культура” выстаўляецца на падставе адзнак за чвэрць і адлюстроўвае стан сфарміраванасці фізічнай культуры вучня на канец года. У сувязі з гэтым прыярытэт аддаецца адзнацы, атрыманай ў апошняй чвэрці. Прыкладам, калі вучань атрымаў у першай чвэрці адзнаку “4”, у другой – “5”, у трэцяй – “4”, у чацвертай – “5”, то можа быць выстаўлена выніковая гадавая адзнака “5”.
Табліца 1.
Фрагмент ведамасці для вывядзення на падставе бягучых адзнак адзнакі за вучэбную чвэрць
Прозвішча, імя |
Кампаненты ацэнкі: |
Адзна-ка за чвэрць |
|||||||||
Веды |
Уменні і навыкі |
Фізічная пад-рыхтаванасць |
Ста-ран-насць |
||||||||
а |
б |
а |
б |
в |
г |
АФП |
а |
б |
|||
1.Афонаў І. |
4 |
- |
3 |
4 |
4 |
5 |
4 |
3 |
- |
4 |
“4” |
2.Баранаў А. |
4 |
- |
4 |
5 |
4 |
5 |
5 |
5 |
5 |
5 |
“5” |
*** |
|||||||||||
33.Якаўцаў Х. |
3 |
4 |
3 |
2 |
2 |
3 |
3 |
2 |
- |
3 |
“3” |
Умоўныя абазначэнні: (пункты запаўняюцца настаўнікам) Веды: а- ТБ пры занятках л/а; б- правілы гульні “Паляўнічыя і вуткі”. Уменні і навыкі: а– перадача эстафеты; б - Скачок у даўжыню крокам; в– Удар па нерухомаму мячу; г- лажанне па канаце ў два прыёмы. Фізічная падрыхтаванасць: АФП- адзнака за АФП (па суме 5-ці тэстаў); а- скачок ў даўжыню з разбегу; б – Бег 60м. |
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.