Методыка вызначэння паспяховасці вучняў агульна-адукацыйнай школы па прадмеце “Фізічная культура”

Страницы работы

Содержание работы

+

Надпись: ГОМЕЛЬСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ Ф.СКАРЫНЫ
ГОМЕЛЬСКІ АБЛАСНЫ ЦЭНТР ФІЗІЧНАГА ВЫХАВАННЯ І СПОРТУ
2 3 4 5
Надпись: Методыка вызначэння  паспяховасці вучняў агульнаадукацыйнай школы па вучэбным прадмеце “Фізічная культура”

(Метадычны дапаможнік)
Надпись: Гомель, 1999г.
 



Распрацоўшчык: Старчанка Уладзімір Мікалаевіч, кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры ТМФК ГДУ імя Ф.Скарыны.

Рэцэнзенты:

Кошман Міхаіл Рыгоравіч, кандыдат педагагічных навук, загадчык кафедры ТМФК ГДУ імя Ф.Скарыны.

Царыкава Ірына Уладзіміраўна, загадчыца метадычнага кабінета Гомельскага абласнога Цэнтра фізічнага выхавання і спорту.

Рэкамендавана да друку Метадычным саветам ГДУ імя Ф.Скарыны.

Рэкамендавана да практычнага выкарыстання ў агульнаадукацыйных школах Гомельскай вобласці абласным Цэнтрам фізічнага выхавання і спорту.

Метадычны дапаможнік прызначаны для студэнтаў факультэта фізічнай культуры і настаўнікаў фізічнай культуры. Змяшчае методыку ацэнкі вучняў агульнаадукацыйнай школы па прадмеце “Фізічная культура”, а таксама ўзоры бланкаў дакументаў для кантролю за паспяховасцю вучняў.


ЗМЕСТ:

Стар.

Уводзіны……………………………………………………………4

І. Методыка вызначэння паспяховасці вучняў агульна-адукацыйнай школы па прадмеце “Фізічная культура”………...5

1.1.Ацэнка ведаў вучняў…………………………………………..9

1.2.Ацэнка рухальных уменняў і навыкаў вучняў..…………....11

1.3.Ацэнка фізічнай падрыхтаванасці вучняў……...……..……12

1.4.Ацэнка стараннасці вучняў………………………………….17

Дадатак 1. Кантрольныя нарматывы для ацэнкі агульнай фізічнай падрыхтаванаці вучняў 1-11 класаў………………….18

Дадатак 2.Нарматывы для ацэнкі бягучай фізічнай падрыхтаванасці вучняў 1-11 класаў…………………………...20

Дадатак 3. Палажэнне аб заліку па фізічнай культуры  для вучняў  выпускных 4,  9, 11 класаў агульнаадукацыйных школ Рэспублікі Беларусь...……………………………………………22

Літаратура………………………………….……………………..26


Уводзіны

Ацэньванне паспяховасці вучня – важны, складаны і адказны працэс, у якім прымаюць удзел не толькі настаўнік, але і вучань, чыя паспяховасць ацэньваецца. Правільнае, аб’ектыўнае і рэгулярнае ацэньванне паспяховасці – неабходная ўмова ажыццяўлення эфектыўнага педагагічнага працэсу,  бо дазваляе высветліць як моцныя, гэтак і слабыя бакі падрыхтаванасці вучня і своечасова ўнесці ў яго (працэс) неабходныя карэктывы. Пры гэтым карэктывы павінны ўносіцца не толькі ў дзейнасць настаўніка, але і вучня.

Ацэньванне (ацэнка) – гэта працэс суаднясення дасягненняў вучня з праграмнымі патрабаваннямі.

Вынікам працэса ацэньвання звычайна з’яўляецца адзнака, якая ў сучаснай школе выстаўляецца па чатырохбальнай сістэме: “нездавальняюча” -“2”, здавальняюча -”3”, “добра” -”4”, “выдатна” -”5”. Адзнакі падзяляюцца на бягучыя (за ўрок) і выніковыя (за чвэрць, за навучальны год, за этап навучання). Аднак вынікам ацэньвання можа быць не толькі колькасная адзнака (у балах), вынік можа быць прадстаўлены і ў такіх слоўных формах, як пахвала або заўвага і нават невярбальных формах (позірк, жэст).

Важна, каб ацэньванне паспяховасці вучняў было безупынным (рэгулярным). Ацэнка тых ці іншых бакоў падрыхтаванасці вучняў павінна праводзіцца на кожным уроку, або дастаткова часта.

Ацэньванне павінна быць комплексным (усебаковым). Гэта азначае, што ацэнцы падлягаюць усе бакі падрыхтаванасці вуч-няў. Прыкладам, у фізічным выхаванні школьнікаў у комплексе ацэньваюцца такія кампаненты, як ступень засваення фізкуль-турных ведаў, ступень сфарміраванасці рухальных уменняў і навыкаў, узровень фізічнай падрыхтаванасці і стараннасць. Пры гэтым важна захоўваць аптымальны баланс паміж адзнакамі за розныя кампаненты фізічнай культуры вучня.

Ацэньванне павінна быць аб’ектыўным. Дзеля гэтага неабходна выкарыстоўваць толькі педагагічна і навукова абгрунтаваныя крытэрыі ацэнкі, якія ўлічваюць пол, узрост, ўзровень падрыхтаванасці, іншыя асаблівасці вучняў, а таксама ўмовы ажыццяўлення працэса фізічнага выхавання. Аб’ектыўнасць ацэньвання можа дасягацца толькі пры ажыццяўленні дыферэнцыраванага падыхода да кантроля.

Не менш важна, каб працэс ацэньвання быў зразумелы вучням, а таксама быў галосным. Вучні павінны ведаць праграмныя патрабаванні па фізвыхаванню, ведаць крытэрыі і методыку выстаўлення адзнакі. Настаўнік павінен адкрыта і галосна праводзіць ацэньванне паспяховасці вучняў.

І. Методыка вызначэння паспяховасці вучняў агульнаадукацыйнай школы па прадмеце “Фізічная культура”

Мэтай фізічнага выхавання школьнікаў з’яўляецца фарміраванне фізічнай культуры чалавека. Таму галоўным крытэрыем ацэнкі паспяховасці вучня па прадмеце “Фізічная культура” з’яўляецца ступень сфарміраванасці адпавядаючай яго полу і ўзросту фізічнай культуры.

Фарміраванне фізічнай культуры вучня ўключае ў сябе некалькі кампанентаў дзейнасці: засваенне спецыяльных фізкультурных ведаў; фарміраванне рухальных уменняў і навыкаў; набыццё неабходнага ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці.  Акрамя таго, дасягненне пастаўленай мэты немагчыма без наяўнасці ў вучня неабходнай матывацыйна-дзейнаснай сферы, якая ўмоўна можа быць названа “стараннасцю”.

Похожие материалы

Информация о работе

Предмет:
Философия
Тип:
Методические указания и пособия
Размер файла:
288 Kb
Скачали:
0