Методыка вызначэння паспяховасці вучняў агульна-адукацыйнай школы па прадмеце “Фізічная культура”, страница 4

Грубыя памылкі: Дрэннае разуменне ў цэлым або неразуменне частак канкрэтнага тэарэтычнага матэрыялу, што перашкаджае фарміраванню правільнага адказу на  пытанне. Адзнака зніжаецца на 2-3  балы.

На практыцы пры правядзенні вуснага апытання пажадана, каб настаўнік дакладна і дасціпна сфармуляваў вучню тры кароткіх вусных пытання і выслухаў адказы на іх. Калі ўсе адказы дакладныя і поўныя, выстаўляецца адзнака “5”, калі ўсе адказы дакладныя, але не ўсе поўныя, выстаўляецца адзнака  “4”, калі адзін з адказаў недакладны або  ўсе адказы няпоўныя, выстаўляецца адзнака “3”, калі недакладных адказаў два або больш, выстаўляецца   “2”.

Пры напісанні кантрольнай работы таксама можна прапана-ваць вучню даць пісьмовыя  адказы  на тры пытанні  кантроль-най работы. Крытэрыі ацэнкі ведаў у гэтым выпадку тыя ж, што і пры вусным апытанні. Чым старэйшыя вучні апытваюцца, тым больш поўныя і разгорнутыя адказы яны павінны даваць.

Экспрэс-тэст прадугледжвае пяць праграмных пытанняў і па тры варыянты гатовых адказаў на кожнае з іх. Вучань павінен выбраць правільныя адказы. Калі з пяці пытанняў правільны адказ  дадзены на ўсе пяць, то выстаўляецца адзнака “5”, калі на чатыры – адзнака “4”, калі  на тры – “3”, калі на два і менш – “2”. Фрагмент бланка экспрэс-тэста для кантроля за ведамі вучняў паказаны ў Табл.2.

Табліца  2.

Фрагмент бланка экспрэс-тэста для  кантроля за ведамі вучняў

ЭКСПРЭС-ТЭСТ для ацэнкі фізкультурных ведаў у … чвэрці для … класа.

ПЫТАННІ:

АДКАЗЫ:

1……………………………………………………………………………………………………………

1…………………………………………..

2…………………………………………..

3…………………………………………..

***

***

5……………………………………………………………………………………………………………

1…………………………………………..

2…………………………………………..

3…………………………………………..

1.2.Ацэнка рухальных уменняў і навыкаў вучняў

Ацэньваючы ступень засваення рухальнага ўмення або навыка, настаўнік параўноўвае зробленае вучнем практыкаванне (скачок, гімнастычны элемент) з эталонам тэхнікі.  Эталонам лічыцца практыкаванне, зробленае на такой амплітудзе і з такім устойлівым рытмам, якія дазваляюць эфектыўна вырашаць рухальную задачу. Пры гэтым эталоннае выкананне практыкавання павінна адпавядаць высокім эстэтычным патрабаванням.

На “выдатна” ацэньваецца такое выкананне практыкавання, якое не адрозніваецца ад эталона. Дапускаюцца толькі індывідуальныя асаблівасці тэхнікі.

На “добра” ацэньваецца выкананне практыкавання, якое  неістотна адрозніваецца ад эталоннага. Дапускаюцца нязначныя памылкі, якія не парушаюць аснову тэхнікі, не адбіваюцца на выніку практыкавання, закранаюць толькі дэталі тэхнікі (скарочаная амплітуда, недастатковая рытмічнасць і т.п.).

На “здавальняюча” ацэньваецца выкананне практыкавання  са значнымі адхіленнямі ад эталону. Ёсць значныя памылкі, якія зніжаюць рытм, амплітуду рухаў, зніжаюць вынік практыкавання. Аднак аснова тэхнікі практыкавання захоўвае падабенства з эталонам.

На “нездавальняюча” ацэньваецца выкананне практыкаван-ня з грубымі памылкамі, якія скажаюць рытм, амплітуду рухаў да  такой ступені,  што губляецца падабенства з эталонам.

Вынікі ацэньвання ступені сфарміраванасці рухальных уменняў і навыкаў звычайна бываюць даволі суб’ектыўнымі, бо моцна залежаць ад асабістых уяўленняў настаўніка пра эталон,  яго эстэтычных густаў і нават спартыўнай спецыялізацыі. Павысіць аб’ектыўнасць ацэньвання рухальных уменняў і навы-каў настаўнік можа праз набыццё практычнага вопыта і выву-чэння метадычнай літаратуры, а таксама праз выпрацоўку і да-вядзенне да вучняў зразумелых, канкрэтных (для кожнага прак-тыкавання) і дакладных крытэрыяў ацэнкі. Працэс ацэньвання павінен быць галосным і, па магчымасці,  калектыўным.

1.3. Ацэнка фізічнай падрыхтаванасці вучняў

Комплексная праграма па фізічнай культуры прадугледжвае ацэнку як агульнай фізічнай падрыхтаванасці вучняў (па выні-ках пяці стандартных тэстаў), гэтак і фізічнай падрыхтаванасці ў практыкаваннях, для якіх у праграме дадзены кантрольныя нарматывы. Агульная фізічная падрыхтаванасць (АФП) вучня ацэньваецца напачатку і ў канцы навучальнага года па выніках  паказаных ім у пяці стандартных тэстах праграмы: