Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
БелДУТ
Кафедра філасофіі,
гісторыі, паліталогіі
СВРС
па спецкурсу “Вялікая Айчынная Вайна савецкага народа”
(у кантэксце другой сусветнай вайны)
Студэнта группы ЭС-11
ЭТ факультэта
Рубцова К.М.
Навучны кіраўнік:
дацэнт Близнец Г.И.
Гомель 2004
Заданне па СВРС
Варыянт VI
1. Кароткі канспект тэмы 11.
2. Гістарычны партрэт уражэнца Беларусі — героя тыла (тэма 10).
3. Саставіть тэст (тэма 8) — 10 заданняў з адказамі.
1. Кароткі канспект тэмы: ”Заканчэнне Вялікай Айчыннай і
Другой сусветнай Вайны. Перамога! “
У выніку перамог Чырвонай Арміі агульнае ваеннае становішча ў Еўропе к пачатку 1945 г. склалася вельмі спрыяльна для СССР і яго саюзнікаў. Вайна ў Еўропе ўступіла ў завяршальны перыяд. Узброеныя сілы антыгітлераўскай кааліцыі значна пераўзыходзілі войскі фашысцкай Германіі. Аднак, нягледзячы на пагаршэнне свайго палітычнага і ваеннаэканамічнага становішча, Германія мела яшчэ даволі значныя узброеныя сілы.
Рыхтуючыся да апошняй бітвы з ваеннымі сіламі гітлераўскай Германіі, да баёў за Берлін, савецкія войскі мелі перавагу над ворагам па гарматах і мінамётах, танках і самаходна-артылерыйскіх устаноўках больш як у 3 разы, баявых самалётах — больш як у 7 разоў.
К пачатку 1945 г. Германія была ізалявана. Усе яе саюзнікі, за выключэннем Японіі, адпалі. Супрацоўніцтва ж паміж СССР і краінамі антыгітлераўскай кааліцыі, нягледзячы на ўнутраныя супярэчнасці паміж імі, расло. [1, стр. 460]
4—12 лютага 1945 г. у Ялце адбылася Крымская канферэнцыя кі-раўнікоў трох вялікіх дзяржаў: Старшыні Савета Народных Камісараў СССР I. В. Сталіна, прэзідэнта ЗША Ф. Рузвельта, прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі У. Чэрчыля. Удзельнікі канферэнцыі разгледзелі ваен-на-палітычнае становішча ў Еўропе і Азіі, узгаднілі план канчатковага разгрому фашысцкай Германіі і імперыялістычнай Японіі, вызначылі асноўныя прынцыпы пасляваеннай будовы свету і міжнароднай бяспе-кі, вырашылі пытанне аб акупацыі Германіі саюзнымі войскамі, аб кі-раванні Берлінам. Акрамя таго, былі дасягнуты пагадненні па польскім і югаслаўскім пытаннях і аб стварэнні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся аб выплаце Германіяй 20 млрд. долараў рэпарацыйных плацяжоў. Палова гэтай сумы павінна была спаганяцца ў форме штогадовых паставак на карысць Савецкага Саюза. Была прынята таксама пастанова аб утварэнні дэмакратычнага ўрада Польшчы і аб яе граніцах на ўсходзе па «лініі Керзана», аб змяненні граніц Польшчы на захадзе.
Кіраўнікі трох вялікіх дзяржаў вырашылі склікаць у Сан-Францыска 25 красавіка 1945 г. канферэнцыю Аб'яднаных Нацый і прынялі дэкларацыю, якая атрымала назву «Адзінства ў арганізацыі міру, як і ў вядзенні вайны».[3, стр. 109]
Пастановы Крымскай канферэнцыі сведчылі аб правале разлікаў фашысцкай Германіі на раскол антыгітлераўскай кааліцыі. Яны паказалі магчымасць далейшага супрацоўніцтва саюзных дзяржаў, нягле-дзячы на розныя сацыяльныя сістэмы. Крымская канферэнцыя спрыяла ўмацаванню адзінства антыфашысцкай кааліцыі, дасягненню перамогі над фашысцкай Германіяй.
У студзені 1945 г. пачалося стратэгічнае наступленне Чырвонай Арміі, якое было накіравана на разгром буйных сіл нямецка-фашысцкай арміі ў Вісла-Одэрскай і Усходне-Прускай аперацыях. 12 студ.чсня ў 10 гадзін залпы гармат і мінамётаў абрушыліся на абарону ворага. Войскі 1-га Украінскага фронту пад камандаваннем Маршала Сансц-кага Саюза I. С. Конева перайшлі ў наступленне і нанеслі магутны 5удар па нямецка-фашысцкіх войсках. Успамінаючы пра гэту бітну, гітлераўскі генерал Тыпельскірх пісаў: «Удар быў такі моцны, што змяў не толькі дывізіі першага эшалона, але і даволі буйныя рухомыя рэзервы, падцягнутыя, паводле катэгарычнага загаду Птлера, зусім блізка да фронту. Апошнія панеслі страты ўжо ад артылерыйскай пад-рыхтоўкі рускіх, а ў далейшым у выніку агульнага наступлення іх наогул не ўдалося выкарыстаць згодна з планам».
14 студзеня перайшлі ў наступленне войскі 1-га Беларускага фронту пад камандаваннем Маршала Савецкага Саюза Г. К. Жукава. 17 студзеня 1945 г. Чырвоная Армія пры ўдзеле 1-й арміі Войска Польскага вызваліла Варшаву. На 10-ы дзень наступлення злучэнні 1-га Украінскага фронту падышлі да Одэра і фарсіравалі яго. Войскі 1-га Беларускага фронту 19 студзеня авалодалі буйным прамысловым горадам Лодзь. У час Вісла-Одэрскай аперацыі гітлераўцы страцілі 31 дывізію, 25 дывізій атрымалі страты да 70% колькаснага складу. У палон было ўзята 147 тыс. салдат і афіцэраў праціўніка. У сувязі з паспяховым наступленнем савецкіх войск англійскі прэм'ер-міністр У. Чэрчыль 27 студзеня 1945 г. пісаў I. В. Сталіну: «Мы захапляемся Вашымі слаўнымі перамогамі над агульным ворагам і магутнымі сіламі, якія Вы выставілі супраць яго. Прыміце нашу самую гарачую ўдзячнасць і віншаванне з выпадку гістарычных подзвігаў». [1, стр. 508]
13—14 студзеня войскі 2-га Беларускага фронту пад камандаваннем Маршала Савецкага Саюза К. К. Ракасоўскага і 3-га Беларускага фронту пад камандаваннем генерала арміі I. Д. Чарняхоўскага перайшлі ў агульнае наступленне ва Усходняй Прусіі. Вораг сканцэнтра-ваў значныя сілы — 580 тыс. салдат і афіцэраў і 200 тыс фольксштурмаўцаў. Тут было 8 200 гармат і мінамётаў, 700 танкаў і 515 са-малётаў. Баі працягваліся ў лютым і сакавіку 1945 г. 18 лютага на полі бою ў раёне горада Мельзак загінуў камандуючы 3-м Беларускім фронтам генерал арміі I. Д. Чарняхоўскі. Яго на пасадзе камандуючага фронтам змяніў Маршал Савецкага Саюза А. М. Васілеўскі.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.