Окончание Великой отечественной и Второй мировой войны. Победа! Исторический портрет уроженца Беларуси - героя тыла, Чухнюк Елены Мироновны

Страницы работы

24 страницы (Word-файл)

Содержание работы

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

БелДУТ

Кафедра філасофіі,

гісторыі, паліталогіі

СВРС

па спецкурсу “Вялікая Айчынная Вайна савецкага народа”

(у кантэксце другой сусветнай вайны)

Студэнта группы ЭС-11

ЭТ факультэта

Рубцова К.М.

Навучны кіраўнік:

дацэнт Близнец Г.И.

Гомель 2004

Заданне па СВРС

Варыянт VI

1. Кароткі канспект тэмы 11.

2. Гістарычны партрэт уражэнца Беларусі — героя тыла (тэма 10).

3. Саставіть тэст (тэма 8) — 10 заданняў з адказамі.

1.      Кароткі канспект тэмы: ”Заканчэнне Вялікай Айчыннай і

Другой сусветнай Вайны. Перамога! “

У выніку перамог Чырвонай Арміі агульнае ваеннае становішча ў Еўропе к пачатку 1945 г. склалася вельмі спрыяльна для СССР і яго саюзнікаў. Вайна ў Еўропе ўступіла ў завяршальны перыяд. Узброеныя сілы антыгітлераўскай кааліцыі значна пераўзыходзілі войскі фашысцкай Германіі. Аднак, нягледзячы на пагаршэнне свайго палітычнага і ваеннаэканамічнага становішча, Германія мела яшчэ даволі значныя узброеныя сілы.

Рыхтуючыся да апошняй бітвы з ваеннымі сіламі гітлераўскай Германіі, да баёў за Берлін, савецкія войскі мелі перавагу над ворагам па гарматах і мінамётах, танках і самаходна-артылерыйскіх устаноўках больш як у 3 разы, баявых самалётах — больш як у 7 разоў.

К пачатку 1945 г. Германія была ізалявана. Усе яе саюзнікі, за выключэннем Японіі, адпалі. Супрацоўніцтва ж паміж СССР і краінамі антыгітлераўскай кааліцыі, нягледзячы на ўнутраныя супярэчнасці паміж імі, расло. [1, стр. 460]

4—12 лютага 1945 г. у Ялце адбылася Крымская канферэнцыя кі-раўнікоў трох вялікіх дзяржаў: Старшыні Савета Народных Камісараў СССР I. В. Сталіна, прэзідэнта ЗША Ф. Рузвельта, прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі У. Чэрчыля. Удзельнікі канферэнцыі разгледзелі ваен-на-палітычнае становішча ў Еўропе і Азіі, узгаднілі план канчатковага разгрому фашысцкай Германіі і імперыялістычнай Японіі, вызначылі асноўныя прынцыпы пасляваеннай будовы свету і міжнароднай бяспе-кі, вырашылі пытанне аб акупацыі Германіі саюзнымі войскамі, аб кі-раванні Берлінам. Акрамя таго, былі дасягнуты пагадненні па польскім і югаслаўскім пытаннях і аб стварэнні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся аб выплаце Германіяй 20 млрд. долараў рэпарацыйных плацяжоў. Палова гэтай сумы павінна была спаганяцца ў форме штогадовых паставак на карысць Савецкага Саюза. Была прынята таксама пастанова аб утварэнні дэмакратычнага ўрада Польшчы і аб яе граніцах на ўсходзе па «лініі Керзана», аб змяненні граніц Польшчы на захадзе.

Кіраўнікі трох вялікіх дзяржаў вырашылі склікаць у Сан-Францыска   25 красавіка 1945 г. канферэнцыю  Аб'яднаных Нацый  і   прынялі дэкларацыю, якая атрымала назву «Адзінства ў арганізацыі міру, як і ў вядзенні вайны».[3, стр. 109]

Пастановы Крымскай канферэнцыі сведчылі аб правале разлікаў фашысцкай Германіі на раскол антыгітлераўскай кааліцыі. Яны паказалі магчымасць далейшага супрацоўніцтва саюзных дзяржаў, нягле-дзячы на розныя сацыяльныя сістэмы. Крымская канферэнцыя спрыяла ўмацаванню адзінства антыфашысцкай кааліцыі, дасягненню перамогі над фашысцкай Германіяй.

У студзені 1945 г. пачалося стратэгічнае наступленне Чырвонай Арміі, якое было накіравана на разгром буйных сіл нямецка-фашысцкай арміі ў Вісла-Одэрскай і Усходне-Прускай аперацыях. 12 студ.чсня ў 10 гадзін залпы гармат і мінамётаў абрушыліся на абарону ворага. Войскі 1-га Украінскага фронту пад камандаваннем Маршала Сансц-кага Саюза I. С. Конева перайшлі ў наступленне і нанеслі магутны 5удар па нямецка-фашысцкіх войсках. Успамінаючы пра гэту бітну, гітлераўскі генерал Тыпельскірх пісаў: «Удар быў такі моцны, што змяў не толькі дывізіі першага эшалона, але і даволі буйныя рухомыя рэзервы, падцягнутыя, паводле катэгарычнага загаду Птлера, зусім блізка да фронту. Апошнія панеслі страты ўжо ад артылерыйскай пад-рыхтоўкі рускіх, а ў далейшым у выніку агульнага наступлення іх наогул не ўдалося выкарыстаць згодна з планам».

14 студзеня перайшлі ў наступленне войскі 1-га Беларускага фронту пад камандаваннем Маршала Савецкага Саюза Г. К. Жукава. 17 сту­дзеня 1945 г. Чырвоная Армія пры ўдзеле 1-й арміі Войска Польскага вызваліла Варшаву. На 10-ы дзень наступлення злучэнні 1-га Украін­скага фронту падышлі да Одэра і фарсіравалі яго. Войскі 1-га Бела­рускага фронту 19 студзеня авалодалі буйным прамысловым горадам Лодзь. У час Вісла-Одэрскай аперацыі гітлераўцы страцілі 31 дывізію, 25 дывізій атрымалі страты да 70% колькаснага складу. У палон было ўзята 147 тыс. салдат і афіцэраў праціўніка. У сувязі з паспяховым наступленнем савецкіх войск англійскі прэм'ер-міністр У. Чэрчыль 27 студзеня 1945 г. пісаў I. В. Сталіну: «Мы захапляемся Вашымі слаўнымі перамогамі над агульным ворагам і магутнымі сіламі, якія Вы выставілі супраць яго. Прыміце нашу самую гарачую ўдзячнасць і віншаванне з выпадку гістарычных подзвігаў».            [1, стр. 508]

13—14 студзеня войскі 2-га Беларускага фронту пад камандаваннем Маршала Савецкага Саюза К. К. Ракасоўскага і 3-га Беларускага фронту пад камандаваннем генерала арміі I. Д. Чарняхоўскага пе­райшлі ў агульнае наступленне ва Усходняй Прусіі. Вораг сканцэнтра-ваў   значныя   сілы — 580 тыс.   салдат   і   афіцэраў і 200 тыс  фольксштурмаўцаў. Тут было 8 200 гармат і мінамётаў, 700 танкаў і 515 са-малётаў. Баі працягваліся ў лютым і сакавіку 1945 г. 18 лютага на полі бою ў раёне горада Мельзак загінуў камандуючы 3-м Беларускім фрон­там генерал арміі I. Д. Чарняхоўскі. Яго на пасадзе камандуючага фронтам змяніў Маршал Савецкага Саюза А. М. Васілеўскі.

Похожие материалы

Информация о работе