“У той час я працавала трыкатажніцай у Гомтэкстылі. I хоць разумела, што любая праца ганаровая, хацелася чагосьці большага, абавязкова ўнесці свой асабісты уклад у вялікія здзяйсненні, якімі былі багата насычаны перадваенныя пяцігодкі.
Мы, маладыя работніцы, у большасці сваей з вёсак, ледзь-ледзь асвоіліся з гарадскім жыццём, а ўжо часта гаварылі пра тых, каго паязды штодзённа везлі ў заманлівыя даля-чыні на новабудоўлі, у шахты. Тады і прачы-тала я ў газеце зварот першай савецкай жанчыны — машыніста паравоза Зінаіды Троіцкай. “Дзяўчаты, на паравоз! — заклікала яна. — Авалодвайце прафесіяй машыніста!”” — гаворыць Алена Міронаўна ў інтэрв’ю з часопісам “Звязда” ў 1983 годзе. [2]
“Неўзабаве мяне прынялі на курсы памочнікаў паравозных машыністаў, якія адкрыліся пры Гомельскім чыгуначным тэхнікуме. Нас было 75 дзяўчат, амаль усе камсамолкі.
Так пачынаўся мой шлях у чыгуначнікі. Было мне ў той час няпоўных дваццаць гадоў...”— з вялікай цеплынёй успамінае Алена Міронаўна вучобу на курсах, сваіх сябровак-аднакурсніц, выкладчыкаў.
У рэспубліцы тады яшчэ не было ніводнай жанчыны-машыніста, і нас, дзяўчат, якія выбралі тэту прафесію, усяляк падтрымлівалі, падбадзёрвалі. У сваю чаргу мы, добра разумеючы, якую адказнасць на сябе бяром, усімі сіламі стараліся даказаць, што яна нам пад сілу і што можам вадзіць паравозы не горш за мужчын.
Не баючыся быць нясціплай, скажу: дзяўчаты даказалі гэта на справе. Пераадолеўшы немалыя цяжкасці, мы паспяхова закончылі вучобу і былі накіраваны на работу памочнікамі машыністаў у розныя дэпо рэспублікі. Некаторыя з выпускніц — Паліна Маргацкая, Таццяна Латышава і іншыя на доўгія гады засталіся вернымі сваей прафесіі, сталі вядомымі чыгуначнікамі, умела вадзілі паравозы па многіх дарогах краіны.
Мая першая працоўная вахта на чыгуначным транспарце пачалася ў Гомельскім дэпо на пасадзе памочніка машыніста спачатку на маняўровым, а затым і на пасажырскім паравозе. Свае абавязкі я, відаць, выконвала нядрэнна. Мяркую аб гэтым па тым, што праз няпоўны год мяне накіравалі на курсы машыністаў. Гэта было прызнанне маёй прафесіянальнай годнасці, і я была бясконца гэтаму рада.
У сакавіку 1940 года пасля паспяховай здачы экзаменаў у маім жыцці адбылася памятная падзея: самастойна павяла ўжо ў якасці машыніста цяжкі (вагон больш дзвюх з палавінай тысяч тон) састаў па маршруту Гомель— Жлобін. Скажу па праўдзе, літаральна спявала ад радасці: збылася мая мара! Да таго ж, мне адной з першых еярод выпускнікоў нашых дзявочых курсаў даверылі самастойна весці састаў. Думаю, была падстава ганарыцца і тым, што мне, дзяўчыне, зусім яшчэ мала-дому машыністу, даверылі ўзначаліць муж-чынскую брыгаду, члены якой былі старэйшыя за мяне па ўзросту,”— расказвае Алена Чухнюк у інтэрв’ю. [2]
У радзе дакументаў і газетах ваеннага часу, у літаратуры, прысвечанай гераічнай працы савецкіх чыгуначнікаў у гады Вялікай Айчыннай ванны, часта ўпамінаецца прозвішча Алены Міронаўны. [2]
Калі пачалася вайна, Алена была ужо вопытным машыністам. Сваё баявое хрышчэнне яна атрымала на станцыі Буда-Кашалёўская. Тут трапіла пад першую бамбёжку, убачыла першых нявінных ахвяр вайны, і сярод іх хлопчы-ка... Ён не паспеў схавацца пад вагонам — фашысцкі лётчык прашыў яго кулямётнай чаргой. Пасылаючы праклён забойцу, Алена Чухнюк паклялася помсціць фашыстам, колькі будзе мець змогі.
На станцыі не было сродкаў супрацьпаветранай абароны, і фашысцкія самалёты беспакарана скідвалі бомбы, расстрэльвалі мірных людзей. Гітлераўскія асы, здзекуючыся, лёталі так нізка, што можне было распазнаць іх нахабныя твары. Алена не думала аб небяспецы — сэрца яе поўнілася нянавісцю. Хай гэтыя вылюдкі скажуць: ёсць яшчэ дзе-небудзь на свеце жанчыны-машыністы? А яна дамаглася гэтага! I ніхто ў свеце, ні бомбы, ні кулямёты не змогуць запалохаць яе — яна не кіне рэверс свайго паравоза! [1]
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.