Цяжкі, доўгі быў шлях да перамогі. Але народ дачакаўся яе. Дачакалася, прайшоўшы праз баі пад Масквой і Сталінградам, скрозь лютыя маразы, завеі палярнага круга, і Алена Чухнюк. Свой лакаматыў, які пакінуў палаючы Гомель апошнім, Алена Міронаўна прывяла ў родны горад першай, следам за наступаючымі часцямі Савецкай Арміі. Гомель ляжаў у руінах. Жыхары, яе землякі, што гэтулькі зведалі гора і пакут у фашысцкай няволі, са слязамі сустракалі першы састаў з Вялікай зямлі, упрыгожаны чырвонай зоркай і кветкамі. Гэта былі слёзы радасці і шчасця, і Алена плакала разам з усімі... [1]
“У 1946 годзе працоўныя Гомельшчыны аказалі мне высокі гонар, выбраўшы сваім дэпутатам у Вярхоўны Савет СССР, і я ўсімі сіламі старалася апраўдаць гэта давер'е. Да гэ-тага часу беражліва захоўваю пісьмы, у якіх былі не толькі асабістыя просьбы і скаргі, але і многія каштоўныя прапановы, накіраваныя на хутчэйшае аднаўленне народнай гаспадаркі, упарадкаванне работы розных арганізацый. Яны дапамагалі лепш спраўляцца з дэпутацкімі абавязкамі. У тым жа годзе мяне камандзіравалі на вучобу ў Маскву. Пасля гэтага працавала на розных пасадах у Міністэрстве шляхоў зносін краіны.” —працягвала свой расказ Алена Міронаўна у інтэрв’ю з газетай. [2]
Пасля вайны яна працягвае працаваць машыністам у родным дэпо, актыўна дапамагае аднаўляць разбураную дэпоўскую гаспадарку, памнажаць магутнасць і славу Беларускай магістралі. Потым паступіла ў Маскоўскі электратэхнічны інстытут імя Дзяржынскага. Пасля сканчэння яго доўгі час працавала старшым інжынерам Міністэрства шляхоў зносін.
Не забывае горад над Сожам, дзе Алена Міронаўна Чухнюк атрымала пуцёўку ў жыццё: яна нярэдка прыязджае ў Гомель, наведвае лакама-тыўнае дэпо, іншыя працоўныя калектывы, школы. Выступае перад моладдзю, расказвае пра гераічныя працоўныя і баявыя справы свайго пакалення, якое як магло бараніла Радзіму ў суровыя гады вайны.[1]
Літаратура:
1. “Беларусь”, 1984, №5, Стр.8.
2. “Звязда”, 1983, 31 жніўня, Стр.4.
3. Тэст па тэме: “Падзеі на франтах вайны. Крушэнее наступовай стратэгіі германскага вермахта.”
1. Калі пачалася Сталінградская бітва?
а) 5 ліпеня 1943г.;
б) 23 жніўня 1942г.;
в) 5 ліпеня 1942г.;
г) 17 ліпеня 1942г.;
д) 17 ліпеня 1943г.
Адказ: г).
2. Курская бітва пачалася:
а) 5 ліпеня 1943г.;
б) 23 жніўня 1943г.;
в) 12 ліпеня 1943г.;
г) 23 ліпеня 1943г.;
д) 5 жніўня 1943г.;
Адказ: а).
3. Калі быў вызвалены Курск?
а) 23 жніўня 1943г.;
б) 5 ліпеня 1943г.;
в) 8 лютага 1943г.;
г) 5 жніўня 1943г.;
д) 6 лістапада 1943 г.;
Адказ: в)
4. Курская бітва скончылася:
а) 23 жніўня 1943г.;
б) 5 жніўня 1943г.;
в) 5 ліпеня 1943г.;
г) 23 ліпеня 1943г.;
д) 5 ліпеня 1943г.;
Адказ: а)
5. Якая бітва паклала пачатак карэннаму пералому у вайне?
а) Курская бітва;
б) Сталінградская бітва;
в) Бітва за Днепр;
г) Бітва пад Масквой;
Адказ: б)
6. Калі капітуліравала Італія?
а) верасень 1944г.;
б) 8 мая 1944г.;
в) 2 верасня 1945 г;
г) 2 верасня 1944 г;
д) верасень 1943г.;
Адказ: а)
7. Які горад быў вызвалены 6 лістапада 1943 года?
а) Бранск;
б) Кіеў;
в) Курск;
г) Сталінград;
д) Смаленск;
Адказ: б)
8. У якім месяцы планавалася адкрыць другі фронт на Захадзе Еўропы на Тэгеранскай канферэнцыі?
а) сакавік 1944г.;
б) красавік 1944г.;
в) май 1944г.;
г) чэрвень 1944г.;
д) красавік 1943г.;
Адказ: в)
9. Хто прадстаўляў Англію на Тэгеранскай канферэнцыі?
а) Клемент Эттлі;
б) Гарры Трумэн;
в) Делано Рузвельт;
г) Уінстан Чэрчылль;
д) Іосіф Сталін;
Адказ: г)
10. Тэгеранская канферэнцыя праходзіла:
а) з 1 лістапада да 28 снежня 1943г.;
б) з 29 лістапада да 2 снежня 1943г.;
в) з 28 лістапада да 1 снежня 1943г.;
г) з 28 кастрычніка да 1 лістапада 1943г.;
д) з 28 кастрычніка да 2 лістапада 1943г.;
Адказ: в)
Літаратура:
1. История второй мировой войны (1939-1945): В 12 т. М., 1973. Т. 4-8.
2. Гісторыя Беларусі: У 2 т. Мн., 2000, Т.2.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.