Окончание Великой отечественной и Второй мировой войны. Победа! Исторический портрет уроженца Беларуси - героя тыла, Чухнюк Елены Мироновны, страница 5

Неўміручы подзвіг Чырвонай Арміі і ўсяго савецкага народа ў раз­громе гітлераўскай Германіі і імперыялістычнай Японіі ўвайшоў вы-датнай старонкай не толькі ў слаўную гісторыю савецкага народа, але і ў сусветную гісторыю.

Перамога Савецкіх Узброеных Сіл абумоўлена магутнай сацыялі-стычнай эканомікай, савецкім палітычным ладам і перадавой марксісц-ка-ленінскай ідэалогіяй, кіруючай і арганізуючай роллю Камуністыч­най партыі. У гэту сусветна-гістарычную перамогу савецкага народа над імперыялізмам унеслі свой уклад усе народы шматнацыянальнага Савецкага Саюза, у тым ліку і працоўныя Беларусі, тэрыторыя якой звыш трох гадоў знаходзілася пад інямецка-фашысцкай акупацыяй.

Яшчэ на франтах Вялікай Айчыннай вайны ішлі цяжкія баі з фашысцкімі захопнікамі, а на вызваленай зямлі Савецкай Беларусі пачаліся аднаўленчыя работы. Аднаўленне эканомікі і культуры Беларусі адбывалася ва ўмовах, калі фашысцкія орды хаця і пацярпелі пялікае паражэнне, але яшчэ не склалі зброі і пад ударамі Чырвонаі'і Арміі адступілі ў Германію. Працоўныя Беларусі, вызваленыя ад фашысцкай акупацыі, дапамагалі Чырвонай Арміі папаўненнем яе радоў, самаадданай працай ля заводскіх станкоў, на калгасных палях і фермах.

Рабочыя, сяляне, інтэлігенцыя працавалі пад лозунгам зрабіць усё неабходнае, каб дабіць фашысцкага звера ў яго берлагу і дапамагчы народам Еўропы вызваліцца ад фашысцкага ярма.

Абапіраючыся на палітычную, ваенную і эканамічную магутнасць Савецкай дзяржавы, на братнюю дапамогу ўсіх саюзных рэспублік, пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі беларускі народ пераадольваў вялікія цяжкасці і паспяхова аднаўляў разбураную акупантамі народную гаспадарку. [1, стр. 610]

Уклад беларускага народа ў Вялікую Перамогу, у справу разгрому фашызму атрымаў прызнанне ва ўсім свеце. Улічваючы гэта, 27 красавіка 1945 г. міжнародная канферэнцыя, скліканая для ўтва-рэння ААН, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін-заснавальніц гэтай новай і самай аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі, якая і сёння ахоўвае мір і бяспеку народаў. Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя прынеслі бела-рускаму народу велізарныя бедствы. Захопнікі разбурылі і спалілі 209 гарадоў і райцэнтраў, 9200 сёл і вёсак, 628 з іх - з людзьмі. Загінула, паводле афіцыйных даных, больш за 2 млн 200 тыс. жыхароў.

Былі разбураны амаль усе прамысловыя прадпрыемствы і электра-станцыі, абсталяванне вывезена ў Германію або знішчана. Гітлераўцы разрабавалі маёмасць калгасаў і саўгасаў. Моцна пацярпелі транс -партныя магістралі, было разбурана амаль тры чвэрці жылога фонду гарадоў, поўнасцю знішчана матэрыяльная база адукацыі, навукі, культуры. Толькі прамыя страты склалі 75 млрд р. (у цэнах 1941 г.). Па агульнаму ўзроўню развіцця эканомікі рэспубліка была адкінута да 1928 г., а па некаторых галінах - да 1913 г. [2, стр 280]

Значэнне Перамогі у Вялікай Айчыннай вайне велізарнае, і такім яно застанецца назаўсёды. Тая вайна была самай крывавай, самай страшэннай у сучаснай гісторыі. Нельга дапусціць паўтарэння трагедыі. Таму трэба вывучаць урокі вайны — урокі мужнасці, гераізму, адданасці Айчыне.

Літаратура:

1. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. Мн., 1975, Т. 4.

2. Гісторыя Беларусі: У 2 т. Мн., 2000, Т.2.

3. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Мн., 1995 Ч. 2.

2.      Гістарычны партрэт уражэнца Беларусі — героя тыла, Алены Міронаўны Чухнюк

 «ДЗЯЎЧАТЫ —НА ПАРАВОЗ! Авалодвайце прафесіяй машыніста!»—на гэты патрыятычны заклік першай у краіне жанчыны-машыніста 3інаіды Троіцкай, які прагучаў у 1935 годзе, адгукнулася і юная работміца Гомельскай панчошна-трыкатажнай фабрыкі імя 8 Сакавіка, равесніца Кастрычніка камсамолка Алена Міронаўна Чухнюк. Яна перайшла на работу ў Гомельскае паравознае дэпо. Працавала спачатку дублёрам, а затым памочнікам старшага машыніста на камсамольскім паравозе. Адначасова вучылася. У 1940 годзе здала не «выдатна» экзамен і атрымала правы машыніста. Неўзабаве ўзначаліла паравозную брыгаду. [1]