У Еўропе наступіў мір. Але ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі, на Далёкім Усходзе і ў басейне Ціхага акіяна ўсё яшчэ палыхала полымя вайны, развязанай Японіяй. Верны саюзніцкаму абавязку, СССР далучыўся да дэкларацыі ЗША, Англіі і Кітая ад 26 ліпеня 1945 г., у якой патрабавалася безагаворачная капітуляцыя Японіі, і 8 жніўня аб'явіў вайну мілітарысцкай Японіі.
Баявыя дзеянні Чырвонай Арміі і Флоту супраць Японіі пачаліся 9 жніўня 1945 г. Нягледзячы на моцнае супраціўленне, савецкія войскі хутка зламалі абарону праціўніка. На працягу 11 дзён яны разграмілі галоўную ударную сілу японскіх мілітарыстаў - Квантунскую армію і ачысцілі ад японцаў паўночна-ўсходнія правінцыі Кітая (Маньч-журыю), гарады Дальні і Порт-Артур, Паўднёвы Сахалін, Курыльскія астравы, вызвалілі Паўночную Карэю. [1, стр. 545]
Ужо пасля разгрому савецкімі войскамі Квантунскай арміі ЗША, якія яшчэ 6 і 9 жніўня 1945 г. падверглі атамнай бамбардыроўцы Хірасіму і Нагасакі, 28 жніўня пачалі высадку сваіх акупацыйных сіл на Японскія астравы. Страціўшы лепшую сухапутную армію, а таксама флот, Японія вымушана была капітуляваць.
2 верасня 1945 г. Японія падпісала акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Ад імя дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі яго падпісалі прадстаўнікі ЗША, Англіі, СССР, Кітая, Францыі, Аўстраліі, Канады, Новай Зеландыі і Нідэрландаў. Так закончылася другая сусветная вайна. [1, стр. 547]
Чырвоная Армія, якой належыць вырашальная роля ў разгроме фа-шысцкай агрэсіі, да канца выканала сваю вызваленчую інтэрнацыянальную місію. Яна дапамагла Польшчы, Балгарыі, Чэхаславакіі, Венгрыі, Югаславіі, Румыніі скінуць з сябе прыгнет акупантаў і ўстанавіць уладу народнай дэмакратыі. Чырвоная Армія выгнала акупантаў з Аўстрыі і Паўночнай Нарвегіі, паўночна-ўсходніх правінцый Кітая і Паўночнай Карэі. Яна садзейнічала вызваленню ад нямецка-фашысцкага заняволення народаў Францыі, Італіі і іншых краін. Разгром імперыялі-стычнай Японіі адкрыў новую старонку ў гісторыі народаў Азіі. Былі створаны спрыяльныя ўмовы народам Кітая, Карэі і іншых краін Усход-няй і Паўднёва-Усходняй Азіі для паспяховай барацьбы за сваю свабоду і незалежнасць. У выніку перамогі над фашысцкай Германіяй і імперыялістычнай Японіяй у гады другой сусветнай вайны і народна-дэмакратычных рэвалюцый пачалі будаваць новае жыццё народы цэлага шэрагу краін.
Перамога Савецкага Саюза ў Вялікай Айчыннай вайне з'явілася заканамерным выражэннем жыццёвай сілы народжанага Кастрычніц-кай рэвалюцыяй савецкага сацыялістычнага ладу, яго перавагі над ладам капіталістычным.
Хоць перамога была дасягнута аб'яднанымі намаганнямі СССР і яго саюзнікаў, але савецкі народ вынес асноўны цяжар вайны на сваіх плячах.
У гады вайны Савецкія Узброеныя Сілы разграмілі асноўныя сілы фашысцкай Германіі. На савецка-германскім фронце было знішчаііа 506,5 дывізій нямецкіх войск, каля 100 дывізій краін-сатэлітаў Германіі. У той жа час саюзнікі СССР знішчылі і ўзялі ў палон у Паўночнай Афрыцы, Італіі і Заходняй Еўропе войскі 176 варожых дывізій. [1, стр. 547]
Магутнасць Савецкіх Узброеных Сіл заключалася ў тым, што гэта былі сілы савецкага народа, якім кіравала Камуністычная партыя Савецкага Саюза. Партыя была на чале народа і яго Узброеных Сіл. За гады вайны толькі ў рады партыйных арганізацый у арміі ўступіла каля 4 млн. чалавек.
Камуністычная партыя Савецкага Саюза ў гады Вялікай Айчыннай вайны з'яўлялася сапраўды ваюючай партыяй. У 1945 г. амаль кожны другі баец быў камуністам або камсамольцам. У баях з ворагамі Ра-дзімы ў гады вайны загінула болын як 2 млн. камуністаў. К канцу вайны партыя аб'ядноўвала каля 6 млн. чалавек. [1, стр. 604]
Баявым штабам Камуністычнай партыі быў яе Цэнтральны Камітэт. Генеральны сакратар ЦК ВКП(б) I. В. Сталін з'яўляўся ў той жа час Старшынёй Дзяржаўнага Камітэта Абароны і Вярхоўным Галоўна-камяндуючым Узброеных Сіл краіны.
Пад сцягам Камуністычнай партыі ішоў Ленінскі камсамол. Да пачатку вайны ў арміі і флоце было 1710 тыс. камсамольцаў. Затым у ходзе агульных мабілізацый іх было прызвана яшчэ каля 2 млн. Усту-піла у рады камсамола ў гады вайны звыш 5 млн. воінаў. [1, стр. 605]
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.