Окончание Великой отечественной и Второй мировой войны. Победа! Исторический портрет уроженца Беларуси - героя тыла, Чухнюк Елены Мироновны, страница 8

Зімою 1942-1943 года Алену Чухнюк накіроўваюць на дарогу Варкута — Котлас — абаройнай прамысловасці, мартэнам, заводам, элекрастанцыям патрэбен быў пячорскі вугаль. Гэта быў глыбокі тыл, па ўмовах не лягчэйшы за фронт. Лютыя маразы перасягалі 40 граду-саў, шалены сівер апякаў твар, рукі. Да металу нельга было дакрануцца. А дарога... Суцэльныя снежныя завалы, сумёты. Рэйсы доўгія цяжкія.

І ўсё-такі раз за разам Алена павялічвала прабег паравоза без заходу ў дэпо. Яе саставы адольвалі семсот сібірскіх кіламетраў не за трое як звычайна, сутак, а за адзінаццаць гадзін.  Таварны цягнік Алены Чухнюк імчаўся міма станцый і пераездаў з хуткасцю кур'ерскага. І толькі слава аб дзяўчыне-машынісце з далёкай Беларусі апярэджвала яго... [1]

Алена Міронаўна гэтыя падзеі запамятавала вельмі добра: “Зіму 1942—43 гг. мы правялі за Палярным кругам: перавозілі варкуцкі вугаль. Тут не было бамбёжак, артылерыйскай і кулямётнай страляніны. Але надта перашкаджалі страшэнныя халады і завірухі. Варта было крыху зацягнуцца на стаянцы, і марозам прыхоплівале змазку, колы прыставалі да рэек, састаў станавіўся цяжкім, непаслухмяным, ледзь-ледзь перасоўваўся.

Прывыкшыя да скорасных рэйсаў, мы не маглі мірыцца з тым, што паўзлі, як чарапаха. А грузы, якія перавозілі, былі так патрэбны краіне. Уважліва прааналізаваўшы сваю ра­боту, вывучыўшы профіль дарогі, магчымасці, мы прыйшлі да вываду: рух можна паскорыць. Нас падтрымалі кіраўнікі дарогі, партыйныя, грамадскія арганізацыі. Старанна падрыхтаваўшыся, мы зрабілі першую спробу правесці скорасны рэйс. Адлегласць ад Іжмы да Княж-Пагоста, на якую раней трацілеся да трох сутак, прайшлі за 13 гадзін. Гэта была вялікая перамога.

Азнаёміўшыся з нашым вопытам і пераканаўшыся, што гэта не выпадковы поспех, у спаборніцтва за паскораныя рэйсы ўключыліся іншыя брыгады. Яно стала масавым. Аб'ём   перевозімых  грузаў  у многа  разоў  узрос.

У разгар летніх баявых аперацый 1943 г. мы зноў аказаліся ў цэнтры Расіі — пад Курскам. Рэйсаў рабілі многа. Але асабліва запомніўся адзін. Нам даручылі даставіць эшалон з танкамі як мага бліжэй да фронта. Танкі былі добра замаскіраваны, эшалон выхоўваўся некалькімі зенітнымі кулямётемі. Але фашысцкім лётчыкам удалося раскрыць характар грузу, яны пачалі паляванне за намі. Як спатрэбіўся нам тут вопыт, набыты ў пер­шыя дні вайны і пад Сталінградам! Мы то паскаралі ход, то спыняліся, — не даючы лётчыкам прыцэльна скінуць бомбы. Дасталося ў тым рэйсе і зенітчыкам,  якія ні на секунду не спынялі агню. Агульнымі намаганнямі мы даставілі танкі літаральна да заходніх для наступлення пазіцый. Тут жа механікі,  запусціўшы  маторы,  павялі  іх у бой...” [2]

Подзвіг яе высока ацаніла Радзіма — напярэдадні 26-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі, 6 лістапада 1943 года, машыністу паравоза Алене Міронаўне Чухнюк было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай  Працы. [1]

Не прайшлі незаўважанымі ударная праца А. М. Чухнюк, яе майстэрства, самаадданасць, знайшлося месца ва ўзнагародным лісце, каб назваць многія яе подзвігі. Лаканічна, але ясна гаварылася аб тым, як яна з рызыкай для жыцця кідалася тушыць пажары на станцыях, пад бамбёжкай, артылерыйскім і кулямётным агнём вадзіла паравозы, літаральна пад носам у фашыстаў вывела з Бранска эшалон з раненымі, праскочыла скрозь вогненнае кальцо акружэння пад Арлом, у мароз і сцюжу вадзіла саставы за Палярным кругам... 6 лістапада 1943 года Алене Міронаўне Чухнюк было прысвоена высокае званне Героя Сацыялістычнай Працы.

“У тым жа  1943-м      годзе, — працягвае свой расказ А. М. Чухнюк, — была      ў мяне і яшчэ   адна   радасная   падзея:     я стала членам ленінскай  партыі. Як хвалявалася ў той дзень! Ішла на сход  і думала,  ці  прымуць камуністы мяне ў сваю сям'ю? Дастойная ці не? Верыце, не  помню, якія  мне задавалі  пытанні, што гаварылі  тыя,  хто  рэкамендаваў,  камуністы.   Выразна  запомніўся той  момент,  калі  атрымала партыйны білет, прыціснула яго да грудзей, да сэрца. Пасля   вызвалення      Гомеля  вярнулася  ў роднае  дэпо   і   паранейшаму   вадзіла  саставы па знаёмых дарогах.” [2]