Разграміўшы сілы непрыяцеля на подступах да Берліна, савецкія войскі пачалі штурм сталіцы рэйха. Савецкія воіны з боем бралі квартал за кварталам. Да рэйхстага было падцягнута 89 гармат рознага калібру. Увесь дзень 30 красавіка ішоў жорсткі бой за кожны паверх будынка. Гітлер страціў усякія надзеі на выратаванне. Усе спробы пя мецка-фашысцкага камандавання прарваць кальцо акружэння Берлі на пацярпелі правал. Герынг і Гімлер пакінулі Берлін. 30 красавік;і Гітлер пакончыў жыццё самагубствам. [2, стр. 286]
1 мая сержанты Чырвонай Арміі М. А. Ягораў і М. В. Кантарыя ўстанавілі над будынкам рэйхстага Сцяг Перамогі. Штурм горада пр.і цягваўся. 2 мая ў 6 гадзін раніцы здаўся ў палон камендант Берліна генерал Вейдлінг. Ён загадаў нямецкім войскам спыніць супраціўлсн не. Да 15 гадзін 2 мая 1945 г. варожыя войскі ў Берліне спынілі супра-ціўленне.
Берлінская аперацыя была адной з буйнейшых у Вялікай Айчыннай вайне. Воіны Чырвонай Арміі разграмілі каля 100 нямецкіх дывізій, 480 тыс. салдат і афіцэраў праціўніка былі ўзяты ў палон.
Вялікія страты панеслі і савецкія войскі. За час баёў з 16 красавіка да 8 мая 1945 г. войскі 1-га і 2-га Беларускіх і 1-га Украінскага франтоў страцілі забітымі, параненымі і прапаўшымі без вестак 304 887 чалавек. [2, стр. 289-290]
Апоўначы 8 мая 1945 г. у прадмесці Берліна Карлсхорст нямецкая ўрадавая дэлегацыя падпісала Акт аб безагаворачнай капітуляцыі фашысцкай Германіі. Пры падпісанні акта прысутнічалі прадстаўпік Вярхоўнага Галоўнакамандавання Чырвонай Арміі Маршал Савец-кага Саюза Г. К. Жукаў, прадстаўнік Вярхоўнага камандавання экспе-дыцыйнымі сіламі саюзнікаў галоўны маршал авіяцыі Англіі Тэдэр, камандуючы стратэгічнымі паветранымі сіламі ЗША генерал Спаатс, га-лоўнакамандуючы французскай арміяй генерал Дэлатр дэ Тасіньі. Акт аб безагаворачнай капітуляцыі падпісалі ад імя германскага вярхоўнага камандавання фельдмаршал Кейтэль, адмірал флоту Фрыдэбург і генерал-палкоўнік авіяцыі Штумпф.
9 мая 1945 г. уся Савецкая краіна святкавала Дзень Перамогі над фашысцкай Германіяй. На падставе Акта аб безагаворачнай капітуляцыі нямецка-фашысцкія войскі пачалі здаваць зброю. 3 9 па 17 мая ў палон было ўзята 1390 978 салдат і афіцэраў і 101 генерал праціўніка. 23 мая фашысцкі ўрад Германіі, які ўзначальваў Дэніц, наперакор надколам рэакцыйных колаў ЗША і Англіі, быў арыштаваны. Улада ў Германіі перайшла да акупацыйных дзяржаў. [1, стр. 513]
Фашысцкая Германія была разгромлена. Усё прагрэсіўнае чала-вецтва ўздыхнула з вялікай палёгкай. Чырвоная Армія, якая унесла асноўны уклад у разгром гітлераўскай Германіі, пазбавіла свет ад фашысцкай чумы.
Гарматныя залпы салюта ў Дзень Перамогі 9 мая 1945 г. абвясцілі свету аб тым, што вайна ў Еўропе, развязаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі, скончылася.
Разгром фашысцкай Германіі паставіў перад краінамі-пераможцамі задачу пасляваеннай будовы свету. Гэтаму пытанню была прысвечана Патсдамская канферэнцыя, якая адбывалася з 17 ліпеня да 2 жніўня 1945 г. На канферэнцыі дэлегацыю Савецкага Саюза ўзначальваў I. В. Сталін, дэлегацыю ЗША— Г. Трумэн, дэлегацыю Вяліка-брытаніі — У. Чэрчыль (з 28 ліпеня К. Этлі).
На канферэнцыі ў Патсдаме было вырашана пытанне аб судзе над галоўнымі ваеннымі злачынцамі. Прапанова аб расчляненні Германіі на часткі была адхілена савецкай дэлегацыяй. Германія захоўвалася як адзінае цэлае. Але яе тэрыторыя была падзелена на чатыры зоны адпаведна пад кантролем ЗША, Англіі, СССР і Францыі. Быў створаны адзіны орган кіравання — Саюзны Кантрольны Савет. Рэпарацыйныя плацяжы вызначаліся па зонах акупацыйнымі дзяржавамі. Кёнігсберг з прылеглымі да яго раёнамі перадаваўся Савецкаму Саюзу. Польшчы былі вернуты землі па Одэры і Нэйсе, чым было справядліва вырашана пытанне пра яе заходнія граніцы. Канферэнцыя ў Патсдаме мела вялікае міжнароднае значэнне для забеспячэння міру. Поспехі гэтай канферэнцыі ў значнай ступені вызначаліся вялікім міжнародным аўтарытэтам Савецкага Саюза.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.