Окончание Великой отечественной и Второй мировой войны. Победа! Исторический портрет уроженца Беларуси - героя тыла, Чухнюк Елены Мироновны, страница 7

Сем сутак гітлераўцы раз-пораз бамбілі станцыю, а дзяўчьіна-машыніст, пагарджаючы смерцю, расцягвала па станцыйных пуцях саставы. Умела манеўруючы, яна кожны раз выходзіла з-пад агню фашысцкіх лётчыкаў. На восьмыя суткі прывяла паравоз у Гомель, у дэпо. Мужнасцю Алены захапляліся старыя, вопытныя машыністы, асабліва яе настаўнік Іван Канстанцінавіч Кульвінскі.

А   потым   дні   і   ночы    перамяшаліся...   Ішла тэрміновая эвакуацыя горада. Ні сну, ні адпачынку не ведалі чыгуначнікі. Адзін за другім адпраўляліся саставы на ўсход. Апошні эшалон вяла А. Чухнюк. Потым вадзіла саставы на паўднёвым участку маскоўскай чыгункі. Сталіцы пагражала смяртэльная небяспека, і ад таго, наколькі своечасова перакідваліся воінскія часці, падвозіліся боепрыпасы, баявая тэхніка, таксама залежаў зыход велізарнай бітвы.

Калі пачалася бітва на Волзе, Алену Чухнюк, як аднаго з вопытных машыністаў, уключылі ў склад паравознай калоны асобага рэзерву. Гэта быў вялікі давер. [1]

Паравознікі, якія вадзілі паязды да лініі фронту, нярэдка ўступалі ў адзінаборства з варожьімі лётчыкамі. I хаця на многіх вайсковых цягніках устанаўліваліся зенітныя кулямёты, ха­ця чыгункі прыкрывалі нашы знішчальнікі, поўнасцю застрахавацца ад налётаў паветраных піратаў было немагчыма. Яны высочвалі паязды на перегонах, станцыях, атакоўвалі ў два-тры заходы і ўцякалі. Машыніст колоны быў воінам, на плячах якога ляжала велізарная адказнасць за цэласнасць і своечасовую дастаўку даручанага саставу. А гэта — салдаты, боепрыгасы, баявая тэхніка... Паравоз быў зброяй, якой машыніст бараніў Радзіму поплеч з воінамі Чырвонай Арміі. Паравознікі неслі вахту пад  агнём  ворага,   як салдаты  пярэдняга  краю.

Ля Сталінграда Алену параніла — бомба ўзарвалася перад самым паравозам, выбухам сур'ёзна пашкодзіла тэндэр. Але дзяўчына наадрэз адмовілася легчы ў шпіталь. Адмовілася і ад буксіра, бо вырашыла сама падрамантаваць тэндэр і ўсё-такі загнаць паравоз у дэпо сваім ходам. Разумела: бой ідзе крывавы, не на жыццё, а на смерць, і кожны машыніст, кож­ны паравоз найперш патрэбны фронту. Як паранечы вопытны баец сам дабіраецца да перавязачнага пункта, так і Аленін паравоз, ахутваючыся  параю, упарта «цягнуў» да дэпо... [1]

“Яшчэ  ішлі баі ў прыгранічнай зоне, а мы, чыгуначнікі,  ужо атрымалі  баявое   хрышчэнне.   Участкі   чыгункі, якія абслугоўвалі паравозы  нашага дэпо, —  на Жлобін,     Чарнігаў, Калінкавічы, Унечу — знаходзіліся ў сфе­ры  дзеяння  варожай  авіяцыі,   і  амаль   не  бы­ло   рэйса,   калі   фашысцкія   самалёты   не   бамбілі   і   не  абстрэльвалі   нас.   Асабліва     рваліся яны   на   мост цераз Сож. Разбамбіць яго ім не ўдавалася — надзейне прыкрывалі  яго зенітчыкі,  —   але   кожны   раз,   калі   мы   падыходзілі   да   ракі,  саставы   падвяргаліся   нападу   з паветра.  Мы   хутка навучыліся манеўраваць скорасцямі   і   без   страт праходзілі   небяспечнае месца.

Вораг набліжаўся да Гомеля. I хутка нам прыйшлося пакінуць горад, перагнаць параво­зы ў Ялец. Летам 1942 года былі створаны паравозныя калоны для абслугоўвання дарог прыфрантавых раёнаў. Работа была складаная, у баявых умовах. Узнікла пытанне: ці уключаць у састаў паравозных брыгад жанчын. Чаша вагаў схілілася ў нашу карысць, але з адной умовай: працаваць змешанымі брыгадамі.  Маім  памочнікам быў  прызначаны А. Шведаў, а качагарам — В. Галега, таксама беларусы. Камандзірам роты ў калоне стаў былы намеснік начальніка Жлобінскага дэпо В. Рыбнік. [2]

Першы рэйс наша калона № 4 зрабіла ў Сталінград. Даставілі сюды ваенную тэхніку, боепрыпасы, войскі. Рэйс праходзіў у найскладаных умовах. Станцыі былі забіты эшалонамі. Нас па некалькі разоў на дзень бамбілі нямецкія самалёты. Чыгуначнікі працавалі з выключнай самаадданасцю, праяўляючы масавы гераізм. Удзень і ўначы, пад бомбамі, кулямётнымі чэргамі аднаўлялі разбураныя ворагам участкі палатна, тушылі пажары ў эшалонах, многія з якіх былі загружаны снаарадамі, патронамі, бомбамі. У час аднаго з налётаў прамым пападеннем бомбы ў тэндар быў пашкоджан наш паравоз, а я паранена ў нагу. Мы яго неяк «залаталі» ўласнымі сі­ламі і прывялі у дэпо. Патрабаваўся значны рамонт, пасля якога паравоз зноў стаў у строй,” —успамінае Алена Міронаўна пра той грозны час. [2]