У жорсткіх і працяглых баях войскі 3-га Беларускага фронту раз-грамілі асноўную групоўку ворага ў Хейльсбергскім умацаваным раёне. Толькі з 13 да 29 сакавіка было знішчана больш як 93 тыс. салдат і афіцэраў ворага і ўзята ў палон звыш 46 тыс. Савецкія войскі захапілі больш як 600 танкаў і штурмавых гармат, звыш 3,5 тыс. палявых гармат, каля 1,5 тыс. мінамётаў і 128 самалётаў. [2, стр. 170]
6 красавіка арміі пад камандаваннем генералаў А. П. Белабарода-ва, Ф. П. Озерава, К. М. Галіцкага і, I. I. Люднікава з удзелам авія-цыі і марской артылерыі пачалі штурм Кёнігсберга. 5 тыс. гармат і мінамётаў і каля 2,5 тыс. самалётаў грамілі пазіцыі ворага, які засеў у крэпасці. Яе камендант генерал О. Лаш потым так пісаў пра сілу ўдараў савецкіх войск: «6 красавіка пачалося рускае наступленне такой магутнасці, якой я яшчэ не сустракаў... Каля 30 дывізій і два па-ветраныя флоты цэлымі днямі няспынна засыпалі крэпасць сваімі снарадамі... Бамбардзіроўшчыкі і штурмавікі ляцелі хваля за хваляй, скідаючы свой смяротны груз на палаючы гор ад, які ляжаў у руінах». 9 красавіка крэпасць была ўзята. Савецкія войскі знішчылі звыш 40 тыс. салдат і афіцэраў і больш як 90 тыс. узялі ў палон. [2, стр. 173]
У выніку паспяховага наступлення савецкіх войск на шырокім фрон-це зімой і вясной 1945 г. ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў былі вызва-лены Польшча, Венгрыя, значная частка Чэхаславакіі. Савецкія войскі авалодалі Усходняй Прусіяй, Усходняй Памераніяй, выйшлі на Одэр і Нэйсе.
Чырвоная Армія рыхтавалася да завяршальнага удару — Берлінскай аперацыі. Гітлер перакінуў на савецка-германскі фронт ударныя сілы сваіх войск, у тым ліку групу, якая вяла наступленне ў Ардэнах супраць англа-амерыканскіх войск.
На подступах да Берліна гітлераўскае камандаванне стварыла тры абарончыя паласы, з якіх галоўная, самая першая, праходзіла па левым беразе рэк Одэр і Нэйсе. Глыбіня галоўнай абарончай паласы дасяга-ла 5—10 км. У сістэме Берлінскага ўмацаванага раёна было больш як 400 жалезабетонных доўгачасовых збудаванняў; для абароны былі прыстасаваны прамысловыя будынкі і жылыя цагляныя дамы, на ву-ліцах узведзены барыкады, а на перакрыжаваннях укапаны танкі. Гру-поўка праціўніка, якая абаранялася на Берлінскім напрамку, наліч-ьала 85 дывізій. Акрамя таго, у Берліне было сфарміравана больш як 200 батальёнаў фольксштурму. Усяго праціўнік меў у абароне 1 млн. і'млдат і афіцэраў, 10 400 гармат і мінамётаў, 1,5 тыс. танкаў і самаходных гармат, 3 300 баявых самалётаў. Гітлер загадаў «абараняць Берлін да апошняга чалавека», «перабежчыкаў і дэзерціраў расстрэльваць на месцы». [2, стр. 251]
Разгром берлінскай групоўкі немцаў ажыццяўлялі войскі 1-га і 2-га Беларускіх і 1-га Украінскага франтоў пад камандаваннем Мар-шалаў Савецкага Саюза Г. К- Жукава, К- К. Ракасоўскага і I. С. Конева. Савецкія войскі мелі тут 2500 тыс. чалавек, 41 600 артылерыйскіх гармат і мінамётаў, 6 250 танкаў і самаходных установак і 7 500 самалётаў. Актыўны ўдзел у Берлінскай аперацыі прымаў Чырвліпсцяж-ны Балтыйскі флот. Разам з савецкімі войскамі ў складзе 1-га Беларускага і 1-га Украінскага франтоў дзейнічалі 1-я і 2-я Польскія арміі. [1, стр. 495]
Разгром Берлінскай групоўкі праціўніка быў пачаты на світанні 16 красавіка 1945 г. магутнай артылерыйскай падрыхтоўкай. Перад наступленнем у войсках была праведзена вялікая палітычная работа, сярод байцоў распаўсюджваліся лістоўкі і звароты ваенных саветаў франтоў. У звароце Ваеннага савета 1-га Беларускага фронту гаварылася: «...Прыйшоў час нанесці ворагу апошні удар і назаўсёды пазбавіць нашу Радзіму ад пагрозы вайны з боку нямецкіх разбойнікаў... Прыйшоў час падвесці вынік страшным злачынствам, учыненым гітле-раўскімі людаедамі на нашай зямлі, і пакараць злачынцаў. Прыйшоў час дабіць ворага і пераможна закончыць вайну. За нашу Савецкую Радзіму! Наперад на Берлін!».
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.