Навука гісторыя. Разнастайнасць гістарычнага працэсу. Структура і тыпы цывілізацый, дынаміка іх развіцця. Навука і рэлікія аб паходжанні чалавека на зямлі, страница 7

В-17 Умацаванне феадальных адносін у сельскай гаспадарцы ВКЛ

Асноўным багаццем таго часу з яўлялася зямля .Асноўными формамі землеўладання з канца 14ст. былі :1)вялікакняжацкія-дзяржаўныя(гаспадрскія)землі.2)прыватнаўласніцкія(баярскія,шляхецкія, магнацкія). 3)манастырска-царкоўныя.4)абшчынныя,па сервітутах(выганы,лугі,сенажацці,лясы... ).

Сялянскі двор меў назву”дым” і быў адзінкай падаткааблагання аж да 1557г. За карыстанне зямлі сяляне плацілі Зямельную рэнту.Яе формамі былі:1) даніна(натур.аброк)сенам,жытам,мясам.2)панш- чына ( адпрацовачная рэнта).3)Чынш(грашовы аброк).Сяляне падзяляліся на:1)цяглых якія выкон- валі паншчыну.2)асадных-чынш.3)агароднікаў-мелі гароды і выконвалі паншчыну.4)сялян-слуг-войны,канюхі,рыбакі,рамеснікі яны жылі ў панскіх маентках і былі самымі прывілеяванымі. 5)халупнікаў,кутнікаў-ні мелі ні кала ні двара працавалі за хлеб і крышу.Па ступені феад.залежнасці сяляне падзяляліся на”пахожых”і“непахожых” людзей.у працэсе запрыгоньвання сялянства можна выдзяліць некалькі этапаў:1)Прывілей 1447г.,які зацвердзіў што калі сяляне пражылі на зямлі феа-дала 10 гадоў,то яны становяцца “непахожымі”.2)Статут ВКЛ 1529г. адмовіў сялянам у праве ўласнасці на зямлю,селянін ужо не мог распаражацца зямлёй без згоды феадала.3)Жыгімонт 2 Аўгуст у 1557г. правеў аграрную рэформу “валочая памера”.Гэта рэформа павінна была ўладкаваць зямельныя фонды і павялічыць даходы ў скарб за кошт увядзенняновай адзінкі падаткааблагання-валокі(21,3га).Так уся зямля падзялялася на валокі,якія замацоўваліся за сялянскай гаспадаркай і сяляне павінны былі плаціць падаткі не з дыма як раней,а з валокі.Валочая памера ўніфікавала павіннасны прыгнёт.4)Статут 1566г. увёў 10-гадовы тэрмін адшукання беглых ці крадзенных сялян і адміністрацыйнае наказанне для тых хто іх прымаў.5)Статут 1588г. уводзіў ужо 20-гадовы тэрмінадшукання беглых сялян.

В-18 Роля гарадоў ВКЛ у развіцці рамяства і гандлю

Гарады Беларусі ў гэты час становяцца цэнтрамі культуры рамяства і гандлю.У14ст. на тэр.Бел. было больш за 40 гарадоў,у 17ст.ужо 467 гар. і мястэчак.Гарады былі:буйныя,сярэднія,малыя,існавалі і мястэчкі якія ў асноўным належалі феадалам.каля 40%гар.былі прыватнаўласніцкімі,яны належалі феадалам.80% жыхароў у гарадах былі беларусы,але жылі і літоўцы,палякі,немцы,яўрэі і татары.У горадзе развіваліся рамёства-апрацоўка металаў,дрэваапрацоўчая вытворчасць,ганчарства, ткацтва. Рамеснікі аб ядноўваліся ў цехі-60-70чалавек.Цэхі мелі свае традыцыі,статут,граматы,эмблему.гэта прывяло да пашырэння гандлю.Купцы аб ядноўваліся ў брацтвы.Купцы гандлявалі з рознымі стра-намі.На Беларусь увозілі:жалеза,медзь,волава,свінец,сукно,віны.З Беларусі:  сала, воск, лён, лес, скуры...  Гэта садзейнічала страіцельству дарог.Каб пазбавіцца ад феадальнай залежнасці гарады імкнуліся да права на самакіраванне-“Магдэбурскае права”.Першымі яго атрымалі:Вільня,Брэст,Гродна,Слуцк, Полацк ...Па гэтаму праву гаражане плацілі адзін падатак-грашовы,яны вызваляліся ад суда і улады чыноўнікаў.Галоўны орган кіравання-магістрат,яго ўзначальваў войт,ён складаўся з рады(выбарны орган кіравання),лавы(суд).Пачатак эмісіі літоўскіх дынаряў быў звязаны з іменем Кейстута.На тэр.ВКЛ мелі хаджэнне-грыўна,рубель,польскія злоты,лівонскія шылінгі,палціна.

В-19 Культура беларускіх зямель