Навука гісторыя. Разнастайнасць гістарычнага працэсу. Структура і тыпы цывілізацый, дынаміка іх развіцця. Навука і рэлікія аб паходжанні чалавека на зямлі, страница 15

В-30. Палітычныя арганізацыі і партыі на тэрыторыі Беларусі ў др. Пал. 19-пач. 20ст.

Падауленне паустання 1863-1864 гг. замарудзіла развіццё нацыянальна-вызваленчага руху. Ён ажывіуся у канцы 70-х гадоу,калі у барацьбу уключылася новае пакаленне рэвалюцыйных дэма-кратау народніцкага і ліберальна-асветнщкага накірункау.На роднай мове было падпольна выдадзена некалькі публіцыстычных творау "Да беларускай моладзі","Да беларускай інтэлігенцыі","Лісты аб Беларусі","Пасланне да землякоу-беларусау",падпісаных Даніілам Баравіком.У іх абвяшчалася аб існаванні беларускага этнасу,давалася навуковае абгрунтаванне права кожнай нацыі на самавызначэнне.У канцы 90-х гг. 19ст. сярод навучэнцау Менска па інщыятыве гімназістау Івана і Антона Луцкевічау створана арганізацыя,(мэтай-вывучэнне Беларусі і распрацоука беларускага нацыянальнага пытання).У 1902 г. яны заснавалі у Санкт-Пецярбурзе "Гурток беларускай народнай асветы". На яго базе была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада.Потым слова "рэвалюцыйная"  зменена на "сацыялістычная" (БСГ). На сваім першым з'ездзе у 1903 г. БСГ прыняла праграму: 1) знішчэнне капіталізму; 2) пераход зямлі у грамадскую уласнасць; 3) звяржэнне самауладдзя.Па нацыянальнаму пытанню прапаноувалі "найвялікшую свабоду для усіх народау".Па аграрнаму пытанню жадалі адмяніць прыватную уласнасць і увесці сацыялістычную гаспадарку. было ідэйна і арганізацыйна звязана з агульнарасійскім.Расійскія народнікі: ураджэнцы Беларусі — Судзілоускі, Грынявіцкі, Ісаеу, Бонч-Асмалоускі.У др. Пал. 70-х – пач. 80-х гг. 19ст. у Менску, Магілёве, Гродне, Віцебску і Пінску дзейнічалі гурткі народнікау.Была агітацыя сялянства.Іх магчымасц!  былі невялікмі. Кал! летам 1879 г. "Зямля і воля" распалася на "Народную волю" і "Чорны перадзел", то народнікі на Беларусі падтрымалі апошніх, якія абапіраліся на прапаганду.Пасля знікнення у 1882 г. гэтай арганізацыі народнікі на Беларусі перайшлі на пазіцыі тэрору "Народнай волі", якая падрыхтавала забойства цара Аляксандра II, які быу забіты 1 сакавіка 1881 г. бомбай, кінутай  Грынявіцкім. У сярэдзіне 90-х гг. 19ст. у Менску аформіліся 2 сацыялістычна-дэмакратычныя групы. Адну узначаліу Трусев1ч, а другую — Гурвіч і  Берман. Першыя вялі эканамічную прапаганду сярод беларусау, рускіх і палякау, а другія — толькі сярод яурэйскіх рабочых.У 1894-1896 гг. да эканамічнай агітацыі сярод рабочых перайшлі сацыял-дэмакраты Вільні, Смаргоні і інш. гарадоу. У 1895-1897 гг. прайшло больш за 114 эканамічных забастовак. Зарадзіліся тэндэнцыі утварэння рабочых арганізацый па нацыянальнай прыналежнасці. У 1896 г. на такую платформу стала Літоуская сацыял-дэмакратычная партыя.У верасні 1897 г. у Вільні адбыуся з'езд прадстаунікоу яурэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый Вільні, Менска, Віцебска, Беластока, Варшавы, на якім быу створаны Бунд — усеагульны яурэйскі рабочы саюз Л!твы, Польшчы і Расіі. Яго узначаліў Крэмер. Да Бунду далучыліся Берасцейская, Гродзенская і Менская арганізаціі. Праціунікі Бунду у Менску утварылі "Рабочую партыю палітычнага вызвалення".Яна мела цесныя сувяз! з сацыял-дэмакратамі Пецярбурга, Масквы, Кіева. Кіраунікамі сталі Радзівонава-Клячко, Брэшка-Брашкоуская, Бонч-Асмалоускі.У сакавіку 1898 г. прадстаунікі розных аддзяленняу "Саюза барацьбы за вызваленне працы", кіеускай "Рабочай газеты" і Бунда аб'ядналіся у РСДРП, але Бунд застауся на правах аутаноміі.Афіцыйным органам стала "Рабочая газета". Быу выбраны ЦК у складзе Радчанкі, Эйдзельмана, Крэмера. Пасля з'езду быу падрыхта-ваны Матфест РСДРП.Пасля з'езду сацыял-дэмакратыя раскалолася на эканамічны і рэвалюцыйны накірункі. Цэнтр апошняга — газета "Іскра", якая дапамагла падрыхтаваць другі з'езд РСДРП у 1903 г. На ім прынята праграма, дзе мэтай барацьбы абвяшчалася заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму.Першай мэтай звяржэнне самауладдзя і пабудова дэмакратычнай рэспублікі. У 1902 г. аформілася партыя сацыялістау-рэвалюцыянерау (эсэрау) (ПСР). Выступал! за пабудову сацыялізма на базе сацыялізацыі зямл! з урауняльным землекарыстаннем і распаусюджваннем кааперацыі. Першы кіраўнік- Гершуні.У 1902-1904 гг. эсэраускія арганізацыі узніклі у Менску, Віцебску, Гомелі, Вільні, Смаленску і аб'ядналіся у пауночна-заходнюю абласную аргажзацыю ПСР. Эсэры сталі самай уплывовай партыяй сярод сялянства Беларусі