Навука гісторыя. Разнастайнасць гістарычнага працэсу. Структура і тыпы цывілізацый, дынаміка іх развіцця. Навука і рэлікія аб паходжанні чалавека на зямлі, страница 23

Напярэдадні і у час польска-савецкай вайны 1919-1920 гг. этн!чная Беларусь была падзелена на 3 часткі.Усходнія землі беларусау (Смаленшчына,Віцебшчына,Магілёушчына,Захю Браншчына і Гомельшчына) уключаны у склад РСФСР. 6 паветау Мінскай губерні захаваліся за БССР.3 18 сакавіка 1921 г. па Рыжскаму мірнаму дагавору,падпісанаму РСФСР,Украінай і Польшчай пол. дзяржавы адышла тэрыторыя Зах. Беларусі.(плошча больш за 112 тыс. км2, насельніцтва 4,6 млн чал.).Тут устанавілася пол. буржуазна-памешчыцкая улада.Уведзены прыняты у Польшчы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел — ваяводствы,паветы,гміны. Зах. Беларусь была адсталай ускраінай польскай дзяржавы.У планах Польшчы ей прызначалася роля ваеннага плацдарма у выпадку вайны з СССР. Новыя фабрыкі і заводы тут не будаваліся.Былі дробныя фабрыкі і заводы,якія займаліся перапрацоукай прадуктау сельскай гаспадаркі.Пераважалі харчовая і дрэваапрацоучая галіны прамысловасці. Рабочыя працавалі па 12-14 гадзін,атрымлівалі зарплату у 1,5-2 разы меншую,чым у цэнтральных раёнах Польшчы.Плошчы лясоу змяншаліся,асабліва бязлітасна знішчалася Белавежская пушча.Больш за 80 % насельніцтва Зах. Беларусі займалася сельскай гаспадаркай.У сялян было мала зямлі,і таму у пачатку 20-х гг. польскі урад правёу зямельныя рэформы,якія уключалі продаж часткі памешчыцкай зямлі дробнымі надзеламі — парцэлямі, камасацыю — звядзенне у адзін надзел дробных сялянскіх палосак з адначасовым высяленнем на хутар.Працоуныя Зах. Беларусі цярпелі жорсткі нац-ны прыгнет і поунае палітычнае бяспрауе. Беларусау не лічылі нацыяй.Закрываліся існаваушыя дагэтуль беларускія школы,спыняліся выданні беларускіх газет,забаранялася ужыванне беларускай мовы у дзяржауных установах.3 500 існаваушых у Зах. Беларусі праваслауных цэрквау больш за 300 былі ператвораны у каталіцкія касцёлы. Працоуныя Зах. Беларусі не мірыліся са сваім цяжкім становішчам,вялі барацьбу супраць прыгнятальнікау.У 1-ыя гады польскага панавання барацьба мела партызанскі характар.Партызаны спальвалі маёнткі памешчыкау,рабілі налёты на паліцэйскія участкі.У нац-на-вызваленчым руху існавалі 2 напрамка рэвал-на-вызваленчы і нац-на-дэмакратычны.Рэвал-на-вызваленчы-узначальвала Камуністычная партыя Зах. Беларусі (КПЗБ),створаная у 1923 г. Кірауніцтва КПЗБ вяло лінію на далейшае разгортванне партызанскага руху і давядзенне яго да змены палітычнай улады у Зах. Беларусі. Арганізатарамі рэвалюцыйнага руху былі Лагіновіч, Прытыцкі, Царук, Харужая і інш.У 1926 г. аформілася масавая палітычная арганізацыя — Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ) на чале з  грамадскім дзеячам  Тарашкевічам.Яе праграма: самавызначэнне Зах. Беларусі,стварэнне рабоча-сялянскага урада,перадача зямлі сялянам без выкупу.Урад Пілсудскага разграміу Грамаду, кінуушы у турму некалькі соцен актывістау.Летам 1935 г. пачалося буйное выступленне нарачанскіх сялян-рыбакоу(удзельжчала каля 5 тыс. чалавек).Прычына: спробы улад пазбавщь сялян права лав!ць рыбу. Кіравала барацьбой рыбакоу КПЗБ. Роспуску КПЗБ папярэднічалі сталінскія рэпрэсіі яе юруючых работнікау у 1936-1937 гг.Лес Польшчы вырашыла заключэнне 23 жніуня 1939 г. пакта аб ненападзе паміж СССР і Германіяй,які быу дапоунены сакрэтнымі пратаколамі,па якіх тэрыторыя Польшчы падзялялася на сферы уплыву СССР і Германіі. Устанаулівалася,што мяжа гэтых сфер павінна праходзіць па лініі рэк Нарау,Буг,Вісла,Сан. Зах. Беларусь і Зах. Украіна прызнаваліся сферай інтарэсау СССР.

39В.Ваенна палітычная сітуацыя ў Еуропе ў канцы 30-пач. 40гг.