Навука гісторыя. Разнастайнасць гістарычнага працэсу. Структура і тыпы цывілізацый, дынаміка іх развіцця. Навука і рэлікія аб паходжанні чалавека на зямлі, страница 20

35В.Эканамічнае і грамадска-палітычнае развіццё БССР ва умовах НЭП.

Новая эканамічная палітыка (НЭП) ажыццяулялася па рашэнню 10 з'езда РКП(б) з сакавіка 1921 г. да 1928 г.Яна была накіравана на уздым і хуткі рост эканомікі.Асноуным яе прынцыпам,у адрозненні ад "ваеннага камун!зму",былр выкарыстанне таварна-грашовых адносін.Асноуныя напрамкі НЭПа: 1) замена харчовай разверсткі харчовым падаткам,меншым у 2 разы; 2)свабода выбару формау землекарыстання; 3)дазвол арэнды зямлі і найму рабочай сілы; 4)замена натуральнага падатку грашовым; 5)права селяніна свабодна распараджацца лішкамі вырабленай прадукцыі; 6)заахвочванне і шырокае выкарыстанне розных форм кааперацыі; 7) дэцэнтралізацыя кіравання вытворчасцю,перадача дробных і сярэдніх прадпрыемствау у арэнду; 8)існаванне у прамысловасці прыватных,кааператыуных,змешаных і дзяржауных форм уласнасці пры захаванні камандных вышынь у эканоміцы за дзяржавай; 9)скасаванне ураунілаукі у аплаце працы, бясплатных паслуг,карткавай сістэмы,пашырэнне матэрыяльнай зацікауленасці у выніках працы; 10) выкарыстанне гаспадарчага разліку і пашырэнне самастойнасці у рабоце дзяржауных прадпрыемствау; 11)дазвол прадпрымальніцкай дзейнасці і прыватнага гандлю пры манаполіі дзяржавы на знешнегандлёвую дзейнасць; 12)фінансавая стабілізацыя у выніку грашовай рэформы 1922-1924 гг. з пераходам да новай грашовай адзінкі — савецкага чырвонца,вырабленага з золата ці паперы,але забяспечанага золатам і роунага крыху больш за 5 доларау ЗША. На Беларусі НЭП меу асаблівасці: 1)Шырокае распаусюджванне мела хутарская форма гаспадарчай дзейнасц.Яе падтрымлівау урад БССР.Пашырэнне хутароу было абумоулена гістарычнай традьщыяй,якую падтрымлівала сялянства.У БССР забяспечанасць зямлёй была ніжэйшай,чым у сярэдгім па СССР,прыродныя умовы для  земляробства былі  больш  неспрыяльныя  з-за балоцістасці,лясістасці і нізкай якасці глебы.Церазпалоснымі был! 74 % сялянскіх гаспадарак.Гэтыя асаблівасці землекарыстання дазвалялі забяспечваць саміх сябе толькі 4,5 % сялянскіх гаспадарак, а астатнія 95,5 % з іх былі нерэнтабельнымі.Мелі поспех пасяуныя кампаніі 1921-1922 гадоу.Да 1927 г. на аснове НЭПа у БССР была поунасцю адноулена сельская гаспадарка,а прамысловасць па асноуных паказчыках перавысіла даваенны узровень развіцця. 2)Толькі у БССР меуся на пачатак 20-х гадоу арган!заваны прыватна-гандлёвы апарат,захаваны у гады замежнай інтэрвенцыі і "ваеннага камушзму". Ён спрыяу эканамічнаму развіццю у гады НЭПа. 3)На тэрыторыі Беларусі пераважала дробная прамысловасць,а не фабрыкі і заводы,як у РСФСР,таму у БССР дзяржауныя трэсты не атрымалі значнага распаусюджвання. 4)Пераход да НЭПа прывёу да ажыулення грамадска-палітычнага жыцця у рэспубліцы.У 20-я гады у БССР была распачата спроба нацыянальна-культурнага адраджэння,якая атрымала назву "беларусізацыя".3-за мяжы на родную зямлю вярнулася значная частка палітычных дзеячоу.Да 1928 года бальшавікі адмауляюцца ад прынцыпау НЭПа.Асноуныя прычыны згортвання нэпа: 1)рост сацыяльнага расслаення грамадства,у якім бальшавікі бачылі пагрозу ажыццяуленню сваіх праграмных мэт; 2) немагчымасць эканамічнага дыктату пралетарскай дзяржавы ва умовах існавання прыватнай уласнасці; 3)усталяванне асабістай улады I. Сталіна і яго вялікія геапалітычныя планы.

36В.Палітыка беларусізацыі як спроба нацыянальна-культурнага адраджэння.