МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ДЛЯ УСТАНОУ,
ЯКІЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
3 БЕЛАРУСКАЙ МОВАЙ НАВУЧАННЯ 3 12-ГАДОВЫМ ТЭРМІНАМ НАВУЧАННЯ
IV—VI класы
Міністэрствам адукацыі
Рэспублікі Беларусь
МіНСК
НАЦЫЯНАЛЬНЫ іНСТЫТУТ АДУКАЦЫі 2003
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Фізічнае выхаванне вучняу у базавай школе ажыццяуляецца у форме абавязковай вучэбнай дысцышпны «Фізічная культура», у рэжыме вучэбнага дня, у працэсе пазакласнай фізкулътурна-аздарауленчай і спартыунай работы, а таксама у форме фізічнага самавыхавання. Як асноуная форма фізічнага выхавання школьнікау вучэбная дысцыпліна «Фізічная культура» аказвае на іх рознабаковае адукацыйнае, выхаваучае, аздарауленчае і развіваючае уздзеянне, вырашае звязаныя з яе прадметам задачы забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці вучняу у сучасных умовах.
Усе формы фізічнага выхавання і фізічнае самавыхаванне цесна узаемазвязаны. Яны уяуляюць сабой адзіны выхавауча-адукацыйны педагагічны комплекс, які падпарадкаваны агульнай мэце — фарміраванню фізічнай культуры асобы.
Фізічную культуру асобы характарызуюць: матывацыя фізкультурных або спартыуных заняткау, неабходныя для іх веды, рухальныя уменні і навыкі, рознабаковая базавая фізічная падрыхтаванасць. Фізічна культурны вучань уключаны у актыуную фізкультурную або спартыуную дзейнасць, накіраваную на самапазнанне, духоунае і фізічнае самаразвіццё.
Важным бокам фізічнай культуры асобы з'яуляецца устойлівая цікавасць да фізкультурных і спартыуных заняткау, якую неабходна фармхраваць і падтрымліваць на уроках фізічнай культуры і у працэсе іншых формау фізічнага выхавання, прад'яуляючы вучням сістэму абавязковых вучэбных патрабаванняу і ствараючы умовы для іх выканання.
Фізічная культура асобы фарміруецца у працэсе вырашэння узаемазвязаных педагагічных, гігіенічных і прыкладных задач.
Педагагічныя задачы фізічнага выхавання вучняу у базавай школе:
+ фарміраваць і падтрымліваць устойлівы інтарэс дзяцей да фізкультурных і спартыуных заняткау;
+ навучаць даступным для гэтага узросту фізкультурным ведам і фармграваць уяуленні, неабходныя для фізічнага выхаваяня і самавыхавання;
+ навучаць рухальным умениям і навыкам, рухавым гульням, неабходным для арганізаваных і самастойных физкультурных заняткау;
+ рознабакова развіваць фізічныя якасці;
+ садзейнічаць гарманічнаму фізічнаму, духоунаму і інтэлектуальнаму развіццю;
+ фарміраваць і замацоуваць маральную свядомасць, маральныя паводзіны, станоучыя рысы характару, валявыя якасці, якія вызначаць далейшае станауленне асобы;
+ уключаць вучняу у актыуную фізкультурную або спартыуную дзейнасць, вучыць іх выкарыстоуваць у штодзённым жыцці засвоеныя веды, рухальныя уменні, навыкі, рухавыя гульні.
Гігіенічныя задачы фізічнага выхавання вучняу:
+ умацоуваць фізічнае здароуе, ажыццяуляцъ прафілактыку захворванняу сродкамі фізічнай культуры;
+ фарміраваць навыкі здаровага ладу жыцця;
+ садзейнічаць гарманічнаму фізічнаму развіццю;
+ ажыццяуляць прафілактыку стрэсавых станау, зніжэння працаздольнасці сродкамі фізічнай культуры.
Прыкладныя задачы фізічнага выхавання, якія забяспечваюць паспяховую сацыяльную адаптацыю і бяспеку жыццядзейнасці вучняу:
+ фарміраваць веды, уменні і навыкі выканання правілау бяспекі у час арганізаваных і самастойных заняткау фізічнымі практыкаваннямі у спартыунай зале, на стадыёне, у басейне і налыжні;
+ фарміраваць навыкі супрацоуніцтва з аднагодкамі у працэсе фізкультурнай і спартыунай дзейнасці;
+ фарміраваць веды, уменні і навыкі, якія забяспечваюць бяспеку жыццядзейнасці у экалагічна неспрыяльных умовах, асабліва ва умовах уздзеяння наступствау аварыі на ЧАЭС, а таксама падчас знаходжання на прыродзе.
На рашэнне акрэсленых задач па фізічнаму выхаванню школьнікау накіраваны змест дадзенай праграмы. У яе раздзеле «Урокі фізічнай культуры» выкладзены вучэбны матэрыял для асноунай і падрыхтоучай медыцынскіх груп. Ён складаецца з базавага і варыятыунага кампанентау.
Да базавага кампанента належыць вучэбны матэрыял для фарміравання ведау і уяуленняу, рухальных уменняу і навыкау, развщця фізічных якасцей. Школа, незалежна ад яе тыпу і формы уласнасці, павінна забяспечыць умовы для засваення базавага кампанента усімі вучнямі з улікам стану іх здароуя.
Варыятыуны кампанент. Канкрэтны змест варыятыунага кампанента у кожным класе вызначае настаунік з улікам матэрыяльна-тэхнічнай базы, сваіх творчых магчымасцей, стану здароуя, фізічнай падрыхтаванасці, інтарэсау вучняу, іншых фактарау. Змест варыятыунага кампанента павінен дапауняць базавы кампанент вучэбнай праграмы, забяспечваць рознабаковую фізічную падрыхтоуку, аздарауленчы, адукацыйны, выхаваучы, развіваючы, рэабілітацыйны і рэкрэацыйны эфекты фізічнага выхавання, высокі эмацыянальны узровень заняткау, мець практычную значнасць для вучняу, пашыраць іх веды аб сабе, даваць асалоду ад руху і фізічнай нагрузкі.
Суадносшы базавага і варыятыунага кампанентау змяняюцца прыкладна у межах 75— 65 % і 25—35 % адпаведна.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.