Футбол (20—24). Удасканаленне: удар па мячы, які коцщца, унутранай часткай пад'ёму, па нерухомым мячы знешняй часткай пад'ёму; перадача мяча у квадратах, у парах з перамяшчэннем. Навучанне: укідванне з-за бакавой лши, спыненне мяча грудзямі, падманныя рухі з тармажэннем і змяненнем напрамку руху без мяча. Вучэбная гульня, прымяненне развучаных прыёмау ва умовах гульні (х.).
Гандбол (20—24). Удасканаленне: перадача мяча у руху адной рукой збоку, кідкі мяча зверху, знізу і збоку сагнутай і прамой рукой, лоуля мяча, які коцщца, вядзенне мяча з нізкім адскокам, персаналъная абарона. Навучанне: передача мяча ад пляча сагнутай рукой, без замаху; вядзенне са змяненнем скорасці перамяшчэння, простыя індывідуальныя дзеянні у абароне, у нападзенні. Прымяненне развучаных прыёмау ва умовах вучэбнай гульні. (х., дз.).
Рознабаковае развщцё каардынацыйных, хуткасна-сілавых, хуткасных здольнасцей, вынослівасці, з акцэнтам на развщцё хуткасна-сілавых якасцей мышцау — разгібальнікау ног; здольнасці праяуляць хуткасна-сілавыя якасці ва умовах змены напрамку рухау пры дэфіцыце часу і прасторы; частаты рухау нагамі і здоль-насщ хутка набіраць скорасцъ; аэробнай вынослівасці (х., дз.).
Патрабаванні да вучняу
1. Умець выконваць развучаныя прыёмы у час вучэбнай гульш.
2. Выконваць правшы бяспечных паводзш у месцах заняткау.
ФІЗІЧНАЯ ПАДРЫХТОУКА
Фізічная падрыхтоука — адзін з асноуных відау вучэбнай дзей-насщ па фізічнай культуры. 3 мэтай фізічнай падрыхтоукі прымяняюцца сродкі вывучаных відау спорту, рухавыя і спартыуныя гульні, у тым лшу сродкі варыятыунага кампанента.
Для кантроля дынамікі фізічнай падрыхтаванасці у пачатку вучэбнага года праводзіцца тэсціраванне па шасці тэстах праграмы. 3 яго вынікамі парауноуваюць даныя наступных тэсціраванняу.
У канцы I чвэрці тэсціруюць узровень развщця хуткасных (бег 30 м), хуткасна-сілавых (скачок у даужыню з месца) якасцей і агулънай вынослівасці (шасцімінутны бег).
У канцы II чвэрці — узровень развіцця славых якасцей (або віс на сагнутых руках, або згінанне і разгінанне рук ва упоры лежачы, або падцягванне у вісе на перакладзіне (х.), або падыманне і апусканне тулава са становішча лежачы на спіне) і гнуткасці (нахіл уперад седзячы на падлозе).
У канцы III чвэрці — узровень развіцця каардынацыйных здольнасцей (чауночны бег 4x9 м), гнуткасці (нахіл уперад седзячы на падлозе). Калі дазваляюць прыродныя умовы або памеры спартыунай залы, тэсціруюць узровень агульнай вынослівасці (шасцімінутны бег).
У канцы. IV чвэрці праводзіцца тэсціраванне вучняу па шасці тэстах вынжовага кантролю.
Патрабаванні да узроуню фізічнай падрыхтаванасці вучняу
1. Паказаць у кожным тэсце вынік, які адпавядае адзнацы не ніжэй за 1 бал.
2. Не дапусціць зніжэння узроуню фізічнай падрыхтаванасці у параунанні з тэсціраваннем у пачатку навучальнага года.
ПАТРАБАВАННІДА СПАРТЫУНАЙ ПАДРЫХТОУКІ ВУЧНЯУ
Прымаць удзел у спаборніцтвах унутрышкольнай спартакіяды. Удзел у спаборніцтвах вучняу, якія не маюць проціпаказанняу па стану здароуя, з'яуляецца абавязковым. Дапамагаць настауніку судзіць спаборніцтва.
ПРЫКЛАДНЫЯ ДАМАШНІЯ ЗАДАННІ
Вызначаюцца настаунікам па асноуных раздзелах зместу вучэбнага матэрыялу урокау фізічнай культуры. Па раздзеле вучэбнай праграмы «Развіццё фізічных якасцей» дамашнія заданні вызначаюцца дыферэнцыравана з улікам стану здароуя вучня, у залежнасщ ад узроуню фізічнай падрыхтаванасці, умоу для заняткау фізічнымі практыкаваннямі, якія мае вучань. Па раздзеле «Веды» даманінія заданні вызначаюцца па нтасці тэмах праграмы, а такса-ма па ведах, якія фарміруюцца у працэсе вывучэння асноу відау спорту і развщця фізічных якасцей у залежнасці ад ступені засваення гэтага матэрыялу вучнямь Па раздзеле «Вывучэнне асноу відау спорту» дамашнія заданні вызначаюцца перш за усе з улікам іх бяспекі для здароуя вучня. Трауманебяспечныя практыкаванні вывучаюцца, замацоуваюцца і удасканальваюцца толькі на уроках фізічнай культуры і у якасці дамашніх заданняу не выкарыстоуваюцца.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.