В1 Навука гісторыя
Прадмет гістарычнай навукі – гэта рух грамадства ў часе, мінулае краін, народаў, чалавецтва, асобных бакоў дзейнасці грамадства. Задачы:1) вывучэнне гістарычнага працэсу 2) тлумачэнне з’яў, падзей і працэсаў 3) абуджэнне гістарычнай памяці 4) выхаванне патрыёта сваёй Радзімы. Функцыі: тэарытычна-пазнавальная і інтэлектуальна-развівальная, практычна-палітычная і патрыятычна-выхаваўчая, фарміраванне светапогледу. Па прадметах даследвання выдзяляюць дапамож дысцыпліны: храналогію, палеаграфію, сфрагістыку, сцягазнаўства, геральдыку і т д . Асноўныя 2 падыходы ў гістарычнай думцы: Ідэалістычны (дух, розум), Матэрыялістычны (матэрыяльнае жыццё). Сучасны метад даследвання: дыялектычна-матэрыялістычны.
В2 Разнастайнасць гістарычнага працэсу
Перыядызацыя гісторыі – гэта вызначэнне храналагічна паслядоўных этапаў у агульным развіцці чалавецтва. Крытэрыі: археалагічны, марксісцкі, цывілізацыйны. Археолагі вылучаюць гістарычныя эпохі па асноўным матэрыялам для выраблення прылад працы (каменны, бронзавы і жалезны век). К.Маркс і яго паслядоўнікі адрозніваюць гістарычныя эпохі па формах маёмасці, звязанных з развіццём класаў і дзяржавы. Маркс назваў вылучанныя ім эпохі грамадска-эканамічнымі фармацыямі: першабытная, рабаўладзельніцкая, феадальная і капіталістычная, сацыялістычная, капіталістычная. Морган і Энгельс выдзялялі 3 гістарычныя этапы: дзікасць, варварства, цывілізацыя. У цывілізацыйным падыходзе галоўнай вытворчай сілай з’яўляецца сам чалавек, з яго патрэбамі і эдольнасцямі, ведамі і навыкамі, жаданнямі і воляй.
В3 Структура і тыпы цывілізацый, дынаміка іх развіцця
Гісторыкі вызначылі цывілізацыю як стадыю развіцця чалавецтва, якая была пвсля стадыі дзікасці і варварства. У цывілізацыі павінна 1) існаваць дзяржава 2) узнікнуць пісьменнасць 3) аддзяліца рамяство ад земляробства 4) грамадства размежавацца на класы 5) з’явіцца гарады. У рамках першага тыповага прынцыпу могуць выдзяляцца: аграрна-традыцыйныя, індустрыяльныя і постіндустрыяльныя цыв-ыі. У рамках другога тыповага прынцыпу могуць выдзяляцца наступныя цывілізацыі: сусветная, кантынентальная, нацыянальная, рэгіянальная, або проста цывілізацыя Усходу і Захаду. У рамках трэцяга тыповага прынцыпу выдзяляюцца наступныя цывілізацыі: еўрапеоідаў, экватарыяльная, або негра-аўстралойдная, мангалойдна-амерыканойдная. Сусветная цывілізацыя – гэта этап у гісторыі чалавецтва, звышдоўгатэрміновы гістарычны цыкл. Структуру сусветнай цывілізацыі можна разглядаць як структуру гістарычнага цыклу. Выдзелена 7 сусветных цывілізацый: неалітычная, раннекласавая эпохі бронзы, антычная жалезнага веку, сярэднявечная, перадіндустрыяльная раннекапіталістычная, індустрыяльная і постіндустрыяльная. Храналагічныя рамкі 1-га суперцыклу: неалітычная – да 5-га тыс да н.э.; раннякласавая – да другой паловы 2-га тыс да н.э.; антычная – 5 ст да н.э.; Храналагіч рамкі 2-га суперцыклу: сярэднявечная – сяр 9 ст – сяр 14 ст ; перадіндустрыяльная – сяр 15 ст – 1790г ; індустрыяльная – 1790-1972гг ; Храналагіч рамкі 3-га суперцыклу: постіндустрыяльная – 1972-2130гг ; інфармацыйна-тэхнічная – 2131-2240гг ; 3-я цыв яшчэ не названа – 2241-2315гг. Ад чаго ж залежыць дынаміка развіцця цыв-ый? Перш за ўсё, ад развіцця патрэб і духоўнага свету чалавека.
В4 Навука і рэлікія аб паходжанні чалавека на зямлі
Найбольш распаўсюджаннымі канцэпцыямі аб паходжанні чалавека на Зямлі з’яўляюцца наступныя: эвалюцыйная, рэлігійная, касмаганічная. Самай вядомай і дамінуючай з’яўляецца эвалюцыйная. Яе аўтарам быў Чарльз Дарвін. Ён і яго паслядоўнікі прапаведавалі веру ў прагрэс. Як толькі з’яўляецца жыццё, гавораць яны, прырода аўтаматычна прымушае яго эвалюцыяніраваць у бок вышэйшай формы. Аднак вучоныя-крэацыяністы лічаць, што свет, Зямля, жыццё і чалавек – гэта вынік тварэння Бога. Яны лічаць, што ўзрост Зямлі – ад 6 да 10 тыс год. Яны сцвярджаюць, што летапіс розных акамянеласцяў – гэта цудоўнае сведчанне супраць эвалюцыі. Ператварэнне ў акамянеласці патрабуе вельмі незвычайнах умоў. Прыхільнікі касмаганічнай тэорыі лічуць, што людзі прыбылі на планету з космасу, з інш планет. Доказам яны лічаць невытлумачальную загадку Егіпецкіх пірамід, каменныя слупы на востраве Пасхі і т д .
В5 Асаблівасці развіцця цыв-ый Старажытнага Ўсходу і Антычнасці
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.