Склаліся 3 блокі краін,якія рыхтаваліся рэалізаваць свае геапалітычныя планы не толькі мірнымі сродкамі,але і з дапамогай ваеннай сілы.У 1-шым - краіны фашысцка-мілітарысцкага блока — Германія,Італія,Японія і іх сатэліты. Вядучая роль - у Германіі(імкнулася пасля прыходу да улады фашыстау да сусветнага панавання пад лозунгам выключнасці нямецкай "арыйскай расы"). 2-гі палітычны блок - буйныя буржуазныя краіны:Англія,Францыя,ЗША і саюзнікі,якія на іх арыентаваліся(Польшча,Чэхаславакія і інш.).Іх мэта: захаванне і пашырэнне сваіх каланіяльных уладанняу,аслабленне краін,што імкнуліся да перадзелу сфер уплыву. 3-ці блок - Савецкі Саюз (меу моцны ваенна-эканамічны патэнцыял,вялізныя людскія і прыродныя рэсурсы).Усталяваны у СССР сталінскі рэжым меу далека ідучыя планы — ажыццяуленне сусветнай пралетарскай рэвалюцыі,перамога камунізму у сусветным маштабе і карэнныя змены на планеце,з выкарыстаннем, пры неабходнасці,ваеннай сілы.Дзейсным інструментам для ажыццяулення планаў сталінізму - у 30-я гады міжнародная арганізацыя Камінтэрн,падкантрольная Сталіну.Глыбокія супярэчнасці паміж вядучымі дзяржавамі і іх блокамі падштурхоувалі іх да вайны.Галоуная віна за падрыхтоуку і развязванне вайны ляжыць на дзяржавах фашысцка-мілітарысцкага блока - на Германіі і Японіі.Прыход нацыстау на чале з А. Гітлерам да улады у Германіі пасля выбарау 1933 г. і пачатак рэалізацыі яго мэтау стварылі небяспечны ачаг вайны у Цэнтр. Еуропе і пагрозу развязвання сусветнай вайны.У такіх умовах паустала задача арганізацыі сумесных дзеянняу розных палітычных сіл для адпору гэтай агрэсіунай палітыцы.У сярэдзіне 30-х гадоу такая магчымасць была: ідэя Савецкага Саюза аб арганізацыі сістэмы калектыунай бяспекі знайшла падтрымку у Францыі,Югаславіі,Румыніі і інш. краін.У 1934 г. СССР уступіу у Лігу Нацый і стау пастаянным членам яе Савета.У 1935 г. - падпісаны савецка-французскі і савецка-чэхаславацкі дагаворы.Аднак,кірауніцтва зах. дзяржау Англіі і Францыі узяло курс на "прымірэнне" з агрэсіунай Германіяй.У наступным годзе Германія ва умовах беспакаранасці акупіравала Рэйнскую дэмілітарызаваную зону.Фашысцкая Італія напала на Эфіопію.У 1936 г. Германія і Японія заключылі паміж сабой Антыкамінтэрнаускі пакт,да якога у 1937 г. далучылася Італія.У 1937 г. Японія разгарнула ваенныя дзеянні супраць Кітая.У 1936-1939 гг. войскі Германіі,Італіі і СССР удзельнічалі у ваенных дзеяннях у рэспубліканскай Іспаніі. Аустрыя у сакавіку 1938 г. была уключана у склад фашысцкага рэйха.Пагроза навісла над Чэхаславакіяй. На канферэнцыі кіраунікоу урадау Англіі,Францыі,Германіі і Італіі (Н. Чэмберлен, Э. Даладзье, А. Гітлер, Б. Мусаліні) 30 верасня 1938 г. у Мюнхене было падпісана пагадненне аб падзеле Чэхаславакіі і перадачы часткі яе (Судэцкай вобласці) Германіі.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.