У ліпені 1917 г. буржуазны Часовы урад у Расіі перайшоу да адкрытай барацьбы з Саветамі, двоеуладдзе скончылася.Бальшавікі перайшл! у падполле.У кастрычніку 1917г. яны атрымалі перамогу і улада перайшла у рукі Саветау.Вышэйшы орган савецкай улады на Беларусі - Абласны выканаучы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах).У той жа час актывізаваліся беларускія нацыянальныя сілы.Яны правялі II з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый, прынялі рашэнне дабівацца аутаноміі Беларусі у складзе дэмакратычна-рэспубліканскай Расіі.На з'езде створана Цэнтральная рада,якая пасля кастрычніка 1917 г. была пераутворана у Вялікую беларускую раду (ВБР).ВБР не прызнала уладу Аблвыканкамзаха.Супрацоуніцтва ВРБ і Аблвыканкамзаха у справе стварэння беларускай дзяржаунасці не адбылося.У снежні 1917 г. па загаду Аблвыканкамзаха быу разагнаны I Усебеларуск! з'езд(гал-ная мэта - стварэнне на Беларусі нацыянальна-дэмакратычнай дзяржавы. 9 снежня 1917 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй пачаліся мірныя перамовы.Але яны па віне Троцкага был сарваны.Германскае камандаванне дало сваім войскам загад пачаць 18 лютага 1918 г. наступление,што абвастрыла сітуацыю на заходнім фронце.Германскія войскі набліжаліся да Гомеля і Мінску.Кірауніцтва Аблвыканкамзаха і СНК Заходняй вобласці вымушаны былі эвакуіравацца у Смаленск. Выканкам Усебеларускага з'езда вырашыу узяць уладу у свае рукі. 21 лютага 1918 г. ён звярнууся да народа Беларусі з Устауной граматай.У ёй абвясціу сябе часовай уладай на тэрыторыі Беларусі.Да адкрыцця Усебеларускага Устаноучага з'езда функцыі новай улады ускладваліся на створаны Выканкам і Народны Сакратарыят(старшыня - адзін з лідэрау БСГ' Варонка). Выканкам прыняу 9 сакавіка 1918 г. другую Устауную грамату.У ёй абвясціу Беларусь Народнай Рэспублікай — БНР. Выканкам быу перайменаваны у Раду БНР,прэзідыум узначаліу прадстаунік БСГ Серада.Яна аб'яулялася заканадаучым органам да склікання Устаноучага з'езду.Паміж Савецкай Расіяй і Германіяй 3 сакавіка 1918 г. заключаны Брэсцкі мірны дагавор,па ім беларускія землі,што ляжалі на захад ад лініі Дзвінск — Свянцаны — Пружаны і належалі раней Расіі, перадаваліся Германіі і Аустра-Венгрыі.Гэта больш падшгурхнула развіццё тэнденцый у шэрагах беларускага нацыянальнага руху.Пасля доугіх спрэчак у Выканкаме паміж прыхільнікамі незалежнасці і прыхільнікамі аутаноміі Беларусі у складзе Расіі 25 сакавіка большасцю галасоу была прынята трэцяя Устауная грамата.Яна абвяшчала незалежнасць БНР.Акт аб незалежнасці БНР прызналі Украіна, Літва,Турцыя,Фінляндыя.Бальшавікі заяулялі,што стварэнне БНР — гэта спроба буржуазна-памешчыцкіх колау адарваць Беларусь ад Расіі,далучыць яе да Германіі.Не прызнала БНР і Германія - гэта супярэчыла умовам Брэсцкага міру.Рада БНР звярнулася да германскага імператара з тэлеграмай.У ёй дзякавала за вызваленне Беларусі,прасіла дапамагчы у стварэнні яе дзяржаунай незалежнасці у саюзе з Германскай Імперыяй.Пасылка тэлеграмы выклікала у БНР востры палітычны крызіс,Выканкам і сама БСГ раскалоліся,утварыліся новыя палітычныя партыі.Пасля рэвалюцыі у Германіі (лістапад 1918 г.)Савецкі урад дэнансавау Брэсцкі мірны дагавор і рушыу Чырвоную Армію на Захад.Чырвоная Армія 10 снежня 1918 г. заняла Мінск. Мінскі Савет аб'явіу аб аднауленні Савецкай улады.Да сярэдзіны лютага 1919 г. амаль на усей тэрыторыі Беларусі зноу усталявалася улада бальшавікоу.Пасля адыходу нямецкага войска з тэрыторыі Беларусі і аднаулення Савецкай улады да лютага 1919 г. зноу узнікла пытанне аб самавызначэнні беларусау.Абласны выканаучы камітэт Заходняй вобласці (Аблвыканкамзах) не прызнавау існавання беларускай нацыі.Узначальвал! камітэт Мяснкоу і Кнорын.У кірауніцтве РКП(б) панавала думка,што чалавецтва знаходзіцца напярэдадні сусветнай пралетарскай рэвалюцыі.Германия і Польшча быццам бы ужо стаялі на мяжы сацыяльнага выбуху.Самавызначэнне нацый,стварэнне самастойных рэспублік здавалася справай непатрэбнай,таму што стварала бар'еры на шляху сусветнай рэвалюцы.Надзе! на пралетар-скую рэвалюцыю у Польшчы і Германіі не здзейсніліся.Беларускі нацыянальны камітэт (Белнацкам) на чале з А. Чарвяковым прапанавау пераутварэнне Заходняй вобласці у аутаномную рэспубліку у складзе РСФСР.Прапанову Белнацкама падтрымалі беларускія секцыі РКП(б).Гэта прымусіла бальшавіцкае кірауніцтва прыслухацца да патрабаванняу нацыянальных секцый ЦК РКП(б) аб стварэнні беларускай дзяржаунасці.ЦК РКП(б) пайшоу насустрач патра-баванням беларускіх камуністау і прыняу рашэнне аб стварэнні БССР. У Смаленску 30 снежня 1918 г. адбылася VII Пауночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б). Вырашалася пытанне аб стварэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ) і КПБ.Было прынята рашэнне аб утварэнні самастойнай сацыялістычнай рэспублікі,перайменаванні Пауночна-Заходняй арганізацыі РКП(б) у КП(б)Б.ЦК КП(б)Б узначалілі Мяснікоу і Кнорын. Урад БССР узначаліу беларус Жылуновіч. 1 студзеня 1919 г. быу абнародаваны Маніфест урада Беларусі,як! абвясціу утварэнне ССРБ.Уся улада аб'яулялася толькі за Саветамі.Сталіцай ССРБ стау Мінск,куды са Смаленска пераехау урад, Паколькі ні I з'езд КП(б)Б,ні ЦК КПБ(б) не мелі права абвяшчаць дзяржаву ці ствараць органы улады быу скліканы I Усебеларускі з'езд Саветау.Ён адбыуся у М!нску 2-3 лютага 1919 г. У перыяд падрыхтоукі з'езда адбыліся змены: ЦК РКП(б) прыняу рашэнне аб далучэнні да РСФСР Віцебскай,Маплёускай,Смаленскай губерняу і аб'яднанні ССРБ з Літоускай ССР. Гэта рабілася, каб адмежаваць РСФСР ад Польшчы з мэтай прадухілення адкрытай вайны з ей і для барацьбы супраць ВНР за усталяванне сваей улады; было прынята рашэнне аб'яднаць Беларусь з Літвой,і 27 лютага 1919 г. з'явілася адзіная Літоуска-Беларуская ССР са сталщай у Вільні.У сакавіку 1919 г. пачынаецца савецка-польская вайна.Палякі акупіравалі большую частку Беларусі,фронт стабілізавауся толькі па лініі ракі Бярэзіны.Пасля вызвалення Мінскай губерні ад польскіх акупантау 31 л'теня 1920 г. у Мінску была прынята дэкларацыя аб незалежнасці ССРБ,каб падцвердзщь яе існаванне,і адначасова змянілі назву рэспублш на БССР.На вызваленай тэрыторыі аднаулялася Савецкая улада.Так адбылося другое абвяшчэнне БССР.Рыжскі мірны дагавор быу падпісаны 18 сакавіка.Польшчы адыходзіла значная частка тэрыторыі з насельнщтвам каля 4,5 млн чалавек.За БССР захава-лася толькі шэсць паветау Мінскай губерні. Віцебская і Гомельская губерні, заходнія паветы Смаленшчыны знаходзіліся у складзе РСФСР. Такім чынам,стварэнне беларускай дзяржаунасці ішло у цяжкіх,супярэчлівых умовах.Супрацоунщтва бальшавіцкіх і дэмакратычных нацыянальных сіл не атрымалася.Беларускія нацыянальныя сілы зрабілі спробу стварыць беларускую дзяржаунасць пры падтрымцы нямецкіх акупацыйных уладаў - гэта спроба пацярпела няудачу.Была створана беларуская савецкая дзяржава,але значная частка тэрыторыі Беларусі адыйшла да Польшчы. 30 снежня 1922 г. БССР разам з РСФСР, УССР, ЗСФСР стала заснавальніцай Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР).
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.