В42 Аднаўленне гаспадарки БССР у першыя пасляваенныя годы
Аднаўленне народнай гаспадаркі ў БССР меркавалася завяршыть на працягу 4-га пяцігадовага плана (1946-1950). Акцент быў зробленны на паскоранае аднаўленне энергетыкі і развіццё машінабудавання, стварэнне такіх галін прамысловасці, якіх раней на Беларусі не існавала: аўтамабіле і трактарабудаванне і інш. Быў пабудованы МАЗ, першыя аўтамабілі-самазвалы былі выпушчаны ў 1947 г . Трактарны завод пачаў будавацца ў 1946 г , першыя трактары з’явіліся ў 1953 г . Але ў заняпадзе засталіся традыцыйныя для Беларусі лёгкая, харчовая галіны. За 5-ую пяцігодку (1951-1955) было пабудавана 150 буйных прадпрыемстваў. У 1948-1949 гг праводзілася суцэльная калектывізацыя ў зах абласцях. У верасні 1953 г адбыўся Пленум ЦК КПСС па сельскай гаспадарцы. Былі павялічаны закупвчныя цэны і вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі, спісана запазычаннасць з калгасаў, такім чынам, ужо да 1950 г была адноўлена народная гаспадарка рэспублікі. Да 1950 г колькасць вучняў быоа меньшай, чым у перад ваенны перыяд, што з’явілася вынікам вялікіх страт насельніцтва рэспублікі ў гады вайны. Міністэрства асветы РСФСР даслала беларускім школам каля 10 млн падоучнікаў, сшыткі, абсталяванне. У 1944-1945 гг вышэйшыя навучальныя ўстановы вяртаюцца на радзіму. Аднаўляліся матэрыяльна-тэхнічная база навукі і культуры, выпуск газет, часопісаў. Адбыліся новыя арышты сярод творчай інтэлегенцыі па палітычных матывах.
В43 Беларусь у гады хрушчоўскай адлігі
Гэты перыяд звязаны з именем М. Хрушчова, які ўзначальваў партыю і савецкі ўрад у 1953-1964 гг . У 1956 г М. Хрушчоў выступіў на 20 з’ездзе КПСС з дакладам аб кульце асобы І. Сталіна. Пасля з’езда на Беларусі пачалася рэабілітацыя ахвяр сталізму, і з 1956 па 1962 гг у рэспубліцы было рэабілітавана больш за 29 тыс чал. Сярод іх вядомыя партыйныя, дзяржаўныя, ваенныя, грамадскія дзеячы: Галадзец, Убарэвіч, Шаранговіч і т д . Зноў пачалі друкавацца творы Гартнага, Зарэцкага, Чарота і інш. Паляпшэнне адносін з ЗША было пагоршана крызісам 1962 г з-за савецкіх ракет, размешчаных на Кібе, аднак Хрушчой усвядоміў вялікую адказнасць за лёс народаў і загадаў вывесці ракеты з Кубы. Пашыраліся правы саюзных рэспублік у эканоміцы і культуры, пашыраліся правы прафсаюзаў, узрастала роля інш грамадскіх арганізацый. Калгаснікі сталі атрымліваць пенсіі, ажыццяўлялася электрыфікацыя вёсак, будаваліся дарогі, у вёсках адчыняліся крамы, клубы, бальніцы,школы. У выніку валавая прадукцыя калгасаў і саўхозаў за другую палову 60-ых гадоў узрасла ў параўнанні з папярэдняй пяцігодкай на 45%, вытворчасць збожжа на – 53, мяса на – 73. малака на – 66%. Адзначаныя пакажчыкі былі дасягнуты ў пераважнай ступені за кошт экстэнсіўных фактараў. Аднак Хрушчоў паступова страчваў аўтарытэт у грамадстве, асабліва пасля хлебнага крызісу, выкліканага заменая збожжавых пасяўных плошчаў на кукурузу, якая не ўрадзіла. У выніку змовы ў кастрычніку 1964 г яго вызвалілі ад пасады кіраўніка ўрада.
В44 Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае жыццё ў БССР у 1965-1985 гг
У пачатку 70-ых гг кіраўніцтвам краіны быў абвешчаны курс на павышэнне эфектыўнасці грамадскай вытворчасці. Празмерная цэнтралізацыя і канцэнтрацыя вытворчасці ў народнай гаспадарцы прывялі да манапалізму. Была распрацована праграма ліквідацыі неперспектыўных вёсак. Гэта праграма нанесла вялікую шкоду сельскай гаспадарцы. Знізіліся тэмпы жыллёвага будаўніцтва. Калі ў дзевятай пяцігодцы ў БССР было пабудована 434,4 тыс кватэр, то ўжо ў дзесятай – толькі 391 тыс. Скарачалася фінансаванне медыцыны, што адмоўна адбівалася на здароўі людзей. Калі ў 1970 г на Беларусі на 1 тыс чалавек прыходзілася 7,6 памёршых, то ўжо ў 1985 г – 10,6 . Скарачаліся расходы і на сістэму адукацыі. Аднак па тэмпах росту нацыянальнага даходу на душу насельніцтва і па тэмпах росту вытворчасці працы рэспубліка займала першае месца ў СССР. Ва ўнутранай палітыцы ўсё больш адчувалася нецярпімасць уладаў да праяў свабоднага мыслення. Пачалася паступовая рэанімацыя сталізму. У 1965-1980 гг уладу на Беларусі ўзначальваў П. Машэраў. Ён карястаўся сярод народа павагай і аўтарытэтам. Ён мог рэальна змяніць састарэлага Брэжнева, але раптам загінуў у аўтакатастрофе. Гэта быў перыяд застою – час страчаных магчымасцей.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.