Гісторыкі лічаць,што паўстанне справацыравана: 1)нявырашанасцю польскага пытання царскімі ўладамі; 2)пад¢ёмам нацыянальна-вызваленчага руху ў Еўропе.Патрыятычны лагер былой Рэчы Паспалітай дзяліўся на дэмакратаў(чырвоных) і лібералаў(белых).Да чырвоных далучылася дробная і беззямельная шляхта,афіцэры,мелкая буржуазія,студэнты,інтэлігенцыя(яны выступалі за арганізацыю паўстання і мелі 2 крылы:правыя-за адзіную незалежную Польшчу ў межах 1772г. і рабілі стаўку на шляхту;левыя-рабілі стаўку на сялянскую рэвалюцыю). Да белых-памешчыкі,сярэдняя буржуазія,частка інтэлігенцыі(яны былі супраць паўстання,не жадалі ніякіх пераўтварэняў,адмаўлялі ў праве літоўцам і беларусам на самавызначэнне.Былі за міжнародную ваеную дапамогу і ўплыў заходнееўрапейскіх краін на Расію.каб яна вярнула незалежнасць Рэчы паспалітай у межах 1772г.Прычына пачатку паўстання-расстрэл царскімі войскамі дэманстрацыі ў Варшаве 8 марта 1861г. Восенню 1861г. быў створаны ЦНК(Цэнтральны нацыянальны камітэт).Ён сабраў шырокую агульнапольскую раганізацыю.з мэтай падрыхтоўкі паўстання на беларусі і ў літве летам 1862г. у Вільні створан ЛПК(Літоўскі правінцыяльны камітэт),які фармальна падпарадкоўваўся ЦНК.У яго ўваходзілі чырвоныя і белыя.Ллевых на беларусі ўзначаліў к.Каліноўскі(1838-1864. Паўстанне пачалося 22 студзеня 1863г. і ЦНК абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам.ЦНК выдаў 2 аграрныя дэкрэты,дзе была змешчана праграмма паўстання:1)Польшча была аб’яўлена незалежнай дзяржавай з роўнымі правамі ўсіх грамадзян перад законам; 2)дазвалялася уніяцкае веравызначэнне; 3)сялянам перадавалі зямлю ў поўнае авлоданне,а памешчыкі атрымоўвалі кампенсацыю ад дзяржавы. 1 лютага 1863г. ЛПК выдаў Маніфест аб паўстанні,і на беларусі пачалі стварацца мясцовыя аддзелы паўстання.Прычыны падаўлення паўстання: 1)абарончая тактыка паўстанцаў; 2)недахоп узбраення і воінскай вывучкі; 3)рознагалоссі ў кіраўніцтве; 4)сяляне не падтрымалі паўстання; 5)агітацыя з боку царскіх улад была падмацавана паслабленнем умоў аграрнай рэформы для беларускіх губерняў; 6)далучэнне да паўстання белых,якія ўзялі кіраўніцтва ў свае рукі.У маі 1863г. Мураўёў(Віленскі генерал-губернатар)скарыстаў жорсткія карныя метады і цэлую праграму палітычных і эканамічных дзеянняў для падаўлення паўстання.Было павешана 128 яго удзельнікаў,850-адпраўлена на катаргу,11500-саслана.У Вільні 22 сакавіка 1864г. быў павешаны К.Каліноўскі
28В.Асаблівасці развіцця сельскагаспадарчай і прамысловай вытворчасці беларускага рэгіёна ў 60-90гг. 19ст
На змену прыгоннай гаспадарцы прыйшла пераходная сістэма(складалася з элементаў феад-га і капітал-га ладу).сяляне працавалі на паноў з-за эканам-най неабходнасці.на беларусі дамінавала буйное латыфундыяльнае памешчыцкае землеўладанне.СГ ўцягвалася ў рыначныя адносіны.на 1-ым месцы стаяла вытворчасць збожжа,з 70гг. 19ст. беларусь стала экспартёрам збожжавых у Расію і замежжа.Да канца 90х жывёлагадоўля павялічвае тэмпы развіцця і колькасць статкаў узрасла на 50%.Зямля стала абектам куплі-продажу і да канца 70х гг. 19ст. 62% сялянскіх двароў мелі па 15 дзесяцін зямлі,каля 10,4%-больш за 20 дзесяцін.У 80х гг. 19ст. паток таннага і якаснсгс хлеба з амерыкі,Канады,Аўстраліі і Аргенціне знізіў кошт яго ў Еўропе.У працэссе сусветнага агарарнага крызісу цана на пшаніцу ўпала на 10-35%,ячмень-на 38-62%,на жыта-у 2 разы.Беларускія памешчыкі разараліся.Памешчыцкя гаспадарка стала пазыковай і пашыралася арэнда зямлі.Падзенне цэн пачын-цца у 1881г. і працяг-цца да 1897г.З-за таго,што вываз хлеба ў Рыгу і варшаву стаў нявыгадны,памешчыкі пераводзілі гаспадарку на малочную жывёлагадощлю,выраб масла и сыру,ільнаводства, бульбаводства, вырошчванне канаплі.Пад уплывам крызісу пачынаецца ўвядзенне машыннай тэхнікі.Хуткімі тэмпамі ішла дыферэнцыяцыя сялянскай гаспадаркі.У гаспадарках сялянскай буржуазіі працавала 55 тыс. батракоў.Сусветны аграрны крызіс прывёу да змены спецыялізацыі СГ Беларусі.Галоунымі цэнтрамі вытворчасці ільна сталі паветы Віленскай,Віцебскай і Маплёускай губерняу.Лён вывозілі у Германію і Аустрыю.Вытворчасць канаплі была у Магілёускай губерні.Пяньку вывозілі у Германію і Англію.Гродзенская і Менская губерніі вырошчвалі бульбу і займаліся вінакурствам.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.