24 чэрвеня 1812г. 450-тыс. армія Напалеона перайшла граніцу з Расіяй.28 чэрвеня 1812г. фр. армія заняла Вільню.Тут быў утвораны Часовы ўрад “Камісія ВКЛ”(яны павінны былі забяспечваць усім неабходным фр. армію).З 16 ліпеня да 1 жніўня 1812г. напалеон быў у Віцебску. Наступленне яго арміі было прыпынена.Галоўны яго план – разграміць рускую армію на Беларусі-не быў выкананы.22 ліпеня арміі Баграціёна і Барклая дэ Толі злучыліся пад Смаленскам,а 2-5 жніўня адбылася Смаленская бітва(Напалеон страціў за 14тыс. чал-к).Пасля Смаленска рускую армію ўзначаліў Кутузаў.26 жніўня – генеральная бітва ля в.Барадзіно.7 кастрычніка рускія вайска вызвалілі Полацк,26 кастрычніка – Віцебск,4 лістапада – Мінск.Апошні ўдар – пры пераправе французаў праз Бярэзіну каля в. Студзёнка(г.Борісов).Вынікі вайны: вялікія людскія страты,разбурэнне гарадоў і гаспадаркі.Аляксандр 1 абвясціў амністію тым,хто падтрымліваў Напалеона.
26.В Буржуазныя рэформы 60-70гг. 19 ст. у Расійскай імперыі.
На рубяжы 50-60гг. 19ст. развіццё капіталістычных адносін увайшло ў вострыя супярэчнасці са старой феадальна-прыгонніцкай сістэмай, што склалася рэвалюцыйная сітуацыя.Царызм пайшоў на адмену прыгоннага права зверху,не чакаючы адмены знізу.19 лютага 1861г. Аляксандр 2 падпісаў “Маніфест аб адмене прыгоннага права” і “Палажэнні”(дзяліліся на 3 группы).На Беларусі рэформа праводзілася на аснове “Агульнага палажэння”(адмяняла прыгоннае права),двух мясцовых і дадатковых правіл.Памешчыкі прызнаваліся ўладальнікамі зямель.На працягу 9 гадоў сяляне лічыліся часоваабавязаннымі.Пасля выкупной аперацыі яны пераводзіліся ў разрад сялян-уласнікаў.Адмена прыгону абумовіла шэрагу рэформаў.Ваенная рэф. праводз-ся з 1862 па 1864гг. Створаны 15 ваен-х акругоў, скарочана служба да 7-8 гадоў,уведзена воінская павіннасць з 20-гадовага ўзросту.Земская рэф. 1864г. уводзіла земствы(першыя адзіныя выбарчыя органы ўлады Расіі.Яны не мелі выканаўчай улады і павінны былі звяртацца да ўрадавага адміністрацыйна-паліцэйскага апарату.Выбарчая сістэма земстваў будавалася па курыям(землеўладальніцкая,гарадская,сялянская).Цензурная р. 1865г. прадугледжвала адмену папярэдняй цензуры для арыгінальных твораў памерам не менш 10 друкаваных аркушаў.Выданні меншых памераў праходзілі цензуру.Гарадск. рэф. прав-ся на Беларусі ў 1875г. Створаны гарадская дума, гарадская ўправа(яе ўзначальваў гарадскі галава).Займаліся арганізацыяй камунальнай гаспадаркі горада, пытаннямі адукацыі і аховы здароўя і г.д.Школьная рэф. 1864г. адмяніла саслоўныя абмежаванні пры паступленні ў вышейшыя навучальныя ўстановы.Сярэднюю адукацыю давалі рэальныя(дысцыплінам прыродазнаўчага цыклу) і класічныя(увага вывучэнню замежных моў і гуманітарн. дысцыплін) гімназіі.Судовая рэф. 1872г. Суд прадугледжваў бессаслоўнасць,публічнасць,незалежнасць суда ад урада.Міравыя суды і павятовыя зезды міравых суддяў былі судовымі інстанцыямі,потым акружныя суды ў губернях і судовыя палаты для некалькіх губерній.Для крымінальных спраў створан інстітут прысяжных павераных і адвакатаў.Для сялян–саслоўны валасны суд.Прычыны спазнення з правядзеннем гарадской,судовай і земскай стала паўстанне К.Каліноўскага.
27В.Аграрная рэф. 1861г. у Расійская імперыі,яе ажыцяўленне ў бел-кіх губерніях.
Па “Вялікарасійскаму мясцоваму палажэнню” ўся тэр-рыя дзялілася на поласы:чарназёмная,нечарназёмная і сцяпная.Для першых двух устаноўлены вышэйшая і ніжэйшая(яна ў 3 разы была меней за вышэйшую) нормы душавых надзелаў.Калі дарэформенны надзел перавышаў норму,памешчыкі адразалі лішак сабе.Адсюль-адрэзкі.У Віцебскай і магілёўскай губернях памеры падзелаў былі:вышэйшы-ад 4 да 5,5;ніжэйшы- ад 1 да 2 дзесяцін.Жыццёвы мінімум складаў ад 5,5 да 6-8 дзесяцін.У Віленскай,Гродзенскай,Менскай і Віцебскай губернях за сялянамі засталіся дарэформенныя надзелы.Асноўнымі абавязкамі былі паншчына і аброк(4 дні ў нядзелю для мужчын і 3 для жанчын).Зямлю сяляне павінны былі выкупіць і 80% ад неабходнай сумы давала дзяржава.Гэта сума аб¢яўлялася сялянам як дзаржаўная пазыка,якую яны павінны выплаціць за 49 гадоў пры 6% гадавых.У выніку паўстання 1863г. урад унёс змены ў ход рэформы: 1)Быў уведзены абавязковы выкуп надзелаў сялянамі ў Віленскай,Гродзенскай,Ковенскай і Менскай губернях; 2)З 1 мая 1863г. было прыпынена часоваабавязанае становішча сялян,і яны былі пераведзены ў разрад сялян-уласнікам; 3)Выкупныя плацяжы за зямлю скарачаліся на 20%; 4)За сялянамі пакінулі сэрвітутнае права.У выніку бел. сяляне атрымалі больш вялікія надзелы і па больш нізкаму кошту.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.