История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 7

180


ГРАМАДСКА-ПАЛIТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ВКЛ

незалежнага сейма ВКЛ. Наступным крокам павiнна было стаць адзiнае заканадаўства, здабытае шляхам дапасавання Лiтоўскага Ста-тута 1566 г. да польскiх законаў. Аднак зрабiць гэта было не так лёгка, як здавалася iнкарпаратарам. Справа ў тым, што,ў люблiнскiм акце былi закладзены супярэчнасцi, якiя дапускалi магчымасць буда-вання як унiтарнай, так i федэратыўнай1 цi канфедэратыўнай2 дзяржавы. Захоўвалiся тытулы "Вялiкага княства Лiтоўскага" i "вялiкага князя лiтоўскага", дзейнiчаў амаль не парушаны апарат адмiнiстрацыйна-дзяржаўнага кiравання, мелiся свой "скарб", дзяр-жаўная пячатка, сваё войска i, нарэшце, свой звод законаў — Лiтоўскi Статут.

Узаемаадносiны памiж дзяржавамi не спрыялi ўтварэнню унiтарнай дзяржавы. Гвалтоўны, абразлiвы характар заключэння унii заклаў у падмурак Рэчы Паспалiтай недавер з боку Вялiкага княства Лiтоўскага, якi з цягам часу ўсё болын умацоўваўся. Таму спрыялi кiруючыя колы Полынчы, асаблiва iх тактыка адносна Лiвонскай вайны. Напярэдаднi Люблiнскай унii Жыгiмонт II Аўгуст абяцаў дапа-могу ў вайне, але пасля унii не спяшаўся выканаць абяцанне. Гэта, вядома, павiнна было адмоўна адбiцца на грамадска-палiтычнай думцы ВКЛ, тым больш што яно было аслаблена гвалтоўнай анексiяй часткi сваёй тэрыторыi: Падляшша, Валынi, Падолii, Кiеўшчыны.Яшчэ большы недавер ВКЛ да Пбльшчы выклiкала пастанова кароннага сейма (1573) аб вядзеннi Лiвонскай вайны толькi на сродкi ВКЛ. Менавiта гэта i падштурхнула кiруючыя колы княства да выпрацоўкi тактыкi зрыву ажыццяўлення Люблiнскай унii. У першую чаргу магнаты княства дамагалiся ад кандыдатаў у каралi насуперак Люблiнскай унii асобнай прысягi i асобнага пацвярджэння правоў Вялiкага княства Лiтоўскага, хаця адпаведны пункт люблiнскага акта не быў скасаваны.

Пасля Люблiнскай унii ў ВКЛ дзейнiчаў генеральны сеймiк, якi з цягам часу набываў рысы заканадаўчага органа княства. Такiя ж сеймiкi iснавалi ў Вялiкай i Малой Польшчы. На iх сенатары i паслы ад правiнцыi (пасля 1569 г. кiруючыя колы Польшчы разглядалi ВКЛ як правiнцыю Кароны) рыхтавалi справы па ВКЛ да кароннага сейма, выпрацоўвалi агульную позiцыю па iншых пытаннях. Спачатку ён збiраўся ў Ваўкавыску. Статут 1588 г. месцам пасяджэння сеймiка выбраў Слонiм, але на практыцы сеймiк збiраўся i ў Вiльнi i ў iншых гарадах.

1  Федэрацыя — форма дзяржаўнага ладу, пры якой уваходзячыя ў склад дзяржавы
федэральныя адзiнкi — члены федэрацыi (землi, штаты, рэспублiкi i г.д.) — маюць уласныя
канстытуцыi, заканадаўчыя, выканаўчыя i судовыя органы. Разам з гэтым утвараюцца
адзiныя федэральныя (саюзныя) органы дзяржаўнай улады, устанаўлiваецца адзiнае грама-
дзянства, грашовая адзiнка i г.д.

2  Канфедэрацыя — форма дзяржаўнага ладу, пры якой дзяржавы, якiя ўтварылi кан-
федэрацыю, поўнасцю захоўваюць сваю незалежнасць, маюць уласныя органы ўлады i
кiравання. Яны ствараюць спецыяльныя аб'яднаныя органы для каардынацыi дзеянняў у
адпаведных мэтах (ваенных, знешнепалiтычных i г.д.).

181


БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ

Адраджэнню заканадаўчай кампетэнцыi генеральнага, цi, як яшчэ яго называдi, галоўнага, сеймiка спрыялi некаторыя абставiны. Па-першае, сеймiк складаўся з сенатараў i паслоў ад усiх зямель княства, што надавала яго пастановам агульнадзяржаўнае значэнне. Па-другое, у час бескаралеўя ўсе сеймiкi Рэчы Паспалiтай бралi ў свае рукi i зака-надаўчую, i адмiнiстрацыйную, i судовую ўладу. Па-трэцяе, каронны сейм з-за сваёй слабай згуртаванасцi, недасканалай працэдуры i сла-вутага "iiЬегцт уек>" пацiху пераўтвараўся з вышэйшага заканадаўчага органа ў кангрэс, дзе пытаннi не вырашалiся, а абмяркоўвалiся. 3 1648 па 1764 г., на думку польскага гiсторыка Павiньскага, сеймiкi дасяга-юць поўнага верхавенства, каронны сейм трацiць сваю сiлу, у вынiку чаго дзяржава пачынае разбурацца. Непрацаздольнасць кароннага сей-ма вымушае каралёў Рэчы Паспалiтай, асаблiва ў час, калi тое цi iншае пытанне не церпiць адкладу, пераносiць яго на генеральныя сеймiкi. Так, Стзфан Баторый некалькi разоў вымушаны быў склiкаць гене-ральйы сеймiк ВКЛ па розных прычынах, напрыклад, у 1577 i 1582 гг. у Ваўкавыску, а ў 1580 i 1584 гг. у Вiльнi.