История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 32


САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМРШАЕ СТАНОВIШЧА

залежнасцi ад пана, як раяей; завяршыўся працэс запрыгоньвання сялян;

сялянская гаспадарка пачала ўцягвацца ўсё больш у грашова-
рыначныя адносiны, што вяло да дыферэнцыяцыi вёскi;

псiхалогiя абшчыннага калектывiзму пачала замяшчацца
псiхалогiяй iндывiдуалiзму.

Далейшае развiццё сельскай гаспадаркi паглыбляла i развiвала ггроцiлеглыя тэндэнцыi, заложаныя ў падмурак рэформы Жыгiмонта II Аўгуста, будавала ў вёсцы парахавы склеп, здольны ўзарвацца ў любы момант.

,. 3 другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамiчны заняпад Беларусi. Ен быў выклiканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркi як у вынiку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так i знешнiх войнаў (польска-руская, польска-шведская, Паўночная). Цэлыя паветы былi ўшчэнт разбураны, спалены, зруй-наваны (Гродзенскi, Браслаўскi, Ваўкавыскi, Аршанскi, Брэсцкi i iнш.). Разруху суправаджалi голад i эпiдэмii тыфу (1653, 1658,1664). Аднаўленне гаспадаркi пасля Андрусаўскага перамiр'я (1667) было спынена распачатай Паўночнай вайной (1700 - 1721). Войны, засухi, голад, эпiдэмii амаль удвая (з 2,9 млн у 1650 г. да 1,4 млн у 1673 г.) скарацiлi колькасць насельнiцтва Беларусi.

Пасля заканчэння ваенных дзеянняў iс^авалi два шляхi аднаўлення разбуранай гаспадаркi: захаванне заворвання i аднаўленне фальваркаў альбо раздача зямлi сялянам i перавод iх на грашовы i натуральны аброк. 3-за недахоцу сродкаў у казне ў каралеўскiх аканомiях быў абраны другi шлях. У вынiку — пусткi да 40-х гадоў XVIII ст. скарацiлiся напа-лову, што дазволiла ў сярэдзiне стагоддзя перайсцi да аднаўлення фаль-варкаў. Такiм шляхам пайшлi i некаторыя прыватныя маёнткi. Аднаў-ленне фальваркаў ажыццяўлялася таксама шляхам арэнды i закладу. Арэндатары, каб хутчэй выцiснуць з маёнтка пабольш грошай, па-драпежнiцку вялi гаспадарку, даводзiлi да галечы сялян.

У лепшым становiшчы апынулiся магнацкiя гаспадаркi. Абапiраючыся на сваю эканамiчную i ваенную моц, яны маглi аднаўляць разбураныя фальваркi за кошт уцалелых, пры гэтым не грэбавалi нiякiмi сродкамi ў барацьбе за аднаўленне i павелiчэнне асабiстых уладанняў. Прыбраўшы да сваiх рук таксама каралеўскiя ўладаннi (т.зв. староствы) i пераўтварыўшы* iх у спадчынныя, маг-наты занялi незалежнае становiшча да цэнтральнай улады, сталi, па сутнасцi, уладарнымi князямi.

Да 60-х гадоў XVIII ст. стараннай працай сялян сельская гаспа-дарка была ў асноўным адноўлена: значна павялiчылася плошча ворных зямель, павысiлася культура земляробства, павялiчылася пагалоўе прадукцыйнай жывёлы, з'явiлася тэндэнцыя да параённай спецыялiзацыi сельскагаспадарчай вытворчасцi.

3 аднаўленнем гаспадаркi вяртаецца паншчына, расце колькасць паншчынных сялян (да 70—75 %  ад усiх сялян),  а таксама

219