История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 12


БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ


 


I » I ( I > » >

■ »


Сабор Святога Стэфана i карпусы езуiцтга шлегiумаў Полацку. XVIII ст.

i душы скалечаных, выконвалi рэлiгiйныя абрады. Адданая служба на карысць каталiцызму, дзяржаве i Кароне зрабiла Баторыя шчырым прыхiльнiкам езуiтаў. "Калi б я не быў каралём, — любiў ён паўтараць, — быў бы езуiтам".

У час асады Полацка С.Баторый паабяцаў пасля перамогi адчынiць у горадзе езуiцкi калегiум. Сваё абяцанне ён выканаў па-каралеўску. Дзеля матэрыяльнага забеспячэння навучальнай установы езуiтам у Полацку перадалi восем цэркваў i сем манастыроў разам з iхнiмi маёнткамi. Праваслаўным быў пакiнуты адзiн кафедральны сабор. У каралеўскай грамаце ўказвалася мэта: "Каб езуiты ўтрымлiвалi калегiум для выхавання ў каталiцкай веры юнацтва, распаўсюджвалi каталiцкую веру сярод схiзматыкаў (г. зн. праваслаўных. - З.З.), уладкоўвалi лацiнскiя, г. зн. рымска-каталiцкiя, прыходы на Беларусi i такiм чынам вынiшчалi праваслаўе тут" (Мартос А. Беларусь в йсторйческой государственной й церковной жйзнй. Мн., 1990.   С. 158).

Наступны кароль, Жыгiмонт III Ваза (1587 — 1632), як вядома, з'яўляўся выхаванцам езуiтаў. Да сэрцаў астатнiх каралёў Рэчы Паспалiтай таксама былi знойдзены шляхi i сцяжынкi. На працягу iснавання Рэчы Паспалiтай каралеўская асоба заўжды была ў цэнтры ўвагi езуiтаў.

188


ГРАМАДСКА-ПАЛIТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ВКЛ

Рознымi шляхамi езуiты iшлi да магнатаў i таксама мелi поспех. Дастаткова адзначыць, што адным з першых у каталiцызм абярнулiся нашчадкi Мiкалая Радзiвiла Чорнага. Менавiта адзiн з iх, Сiротка Радзiвiл, усё сваё жыццё прысвяцiў пошуку Бiблii, выдадзенай бацькам, каб знiшчыць. Змарнаваў капiтал у 5000 чырвонцаў, адшукаў амаЛь усе экзэмпляры i спалiў. А за Радзiвiламi пацягнулiся iншыя магнаты, сярэдняя i дробная шляхта. "Блудныя сыны" каталiцызму пакрыху вярталiся ў лона касцёла.

Важным напрамкам у рабоце езуiтаў было ўздзеянне на народныя , масы. Тут мелiся свае асаблiвасцi. Тыя, каго прымусiлi стаць пратэстантамi, з радасцю вярталiся ў касцёл. Але ж мелiся i свя-домыя кальвiнiсты i антытрынiтарыi. 3 iмi было цяжэй. Сярод апошнiх езуiты разгарнулi працу на глебе рэлiгiйнага культу i дабрачыннасцi. Побач з калегiумамi езуiты адчынялi аптэкi, шпiталi, прытулкi для бяздомных, дапамагалi ў часы народных бедстваў.

Сярэдневяковы жыхар не ўяўляў сабе жыцця без рэлiгiйнага культу: з Богам нараджаўся ды Богу i аддаваў душу. Езуiтам увайсцi ў давер да працоўнага чалавека "паспрыяла" маравая язва ў Вiльнi ў 1573 г. Пад страхам смерцi горад пакiнулi i багацеi i святары. Езуiты ж (акрамя пяцi найболып падрыхтаваных i здольных, якiя былi адпраў-лены ў бяспечнае месца) засталiся з народам. Яны дапамагалi чым маглi: хлебам i соллю, даглядалi хворых (часам самi ля iх памiралi), прымалi споведзь, хавалi нябожчыкаў. Людзi пацягнулiся ў езуiцкi касцёл Святога Яна, i нiшто не магло iх утрымаць: нi просьбы, нi пагрозы. Такiм шляхам iшлi езуiты да сэрцаў простых людзей.

Асаблiвую ўвагу яны надавалi моладзi. Прапаганда сярод яе звы-чайна праводзiлася праз навучальныя ўстановы. Побач з Полацкiм калегiумам (1580) езуiцкiя калегiумы адчыняюцца ў Нясвiжы, Оршы, Брэсце, Пiнску, Гродне, Вiцебску, Навагрудку, Мiнску, Слуцку, Жодзiшках. У 1618/19 навучальным годзе ў езуiцкiх навучальных установах Вялiкага княства Лiтоўскага вучылася 3165 вучняў i сту-дэнтаў. К 1773 г. у Нясвiжскiм калегiуме было каля 300 дзяцей, а ў Полацкiм болып за 250. Менавiта высокаквалiфiкаваная адукацыйна-выхаваўчая праца была палiтыкай, звернутай у будучыню. Хутка выхаванцы езуiтаў пачалi запаўняць адмiнiстрацыйны апарат ВКЛ, аказваць свой уплыў на вырашэнне ўсiх дзяржаўных i грамадскiх спраў. А паколькi езуiты выхоўвалi моладзь у духу рэлiгiйнага фана-тызму i нецярпiмасцi, то i ўплыў быў адпаведны.

Аднак, нягледзячы на такую рознабаковую працу, трэба зазначыць: езуiты не здолелi цалкам перамагчы пратэстантызм. Гэта барацьба iшла на працягу ўсяго iснавання Рэчы Паспалiтай.