История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 26

Напярэдаднi вайны цар паведамляў Б.Хмяльнiцкаму, што жыхары многiх гарадоў Беларусi "бiцi чалом прысылаюць ... iх ад няволi лятскiя вьiзвалiдь". У рэшце рэшт гэта пытанне было пастаўлена царом на земскiм саборы, якi прыняў рашэнне аб пачатку вайны з Рэччу Паспалiтай.

У маi 1654 г. пачалася руска-польская вайна, у якой прыняла ўдзел большасць насельшцтва Беларусi. Цэнтральным быў смаленскi напра-мак, тут дзейнiчалi асноўныя сiлы — больш за 40 тыс. чалавек на чале з самiм царом. Групы войск, сканцэнтраваныя ля Ноўгарада i Белгарада, павiнны былi прыкрываць паўночны i паўднёвы флангi асноўнай групы войск. Бранскай групе належала наступаць на мiнскiм напрамку i дапамагаць смаленскай групе армiй. 3 боку Украiны планавалася аказваць казацкую падтрымку рускiм войскам на Беларусi. Ужо ў лiпенi 1654 г. рускiя войскi авалодалi Полацкам, затым Вщебскам, у жнiўнi здаўся Магiлёў, у вераснi, па патрабаваннi насельнiдтва, — Смаленск.

На поўднi Беларусi пачалi наступленне 20 тыс. казакаў Чарнiгаўскага, Нежынскага i Старадубскага палкоў на чале з гетма-нам Iванам Залатарэнкам. Тэрыторыя Беларусi стала галоўным тэат-рам ваенных дзеянняў.

Кампанiя 1654 г. для рускай армii праходзiла паспяхова: былi за-няты 33 гарады. Гэты поспех стаўся невыпадковым.

Па-першае, праваслаўная частка насельнiцтва чакала рускую армiю як сваю вызвалiцельнiцу ад каталiцка-унiяцкага наступу на права-слаўных i дапамагала ёй усiмi магчымымi сродкамi — ад iнфармавання рускай армii аб руху польскiх войск да стварэння атрадаў i ўдзелу ў ваенных дзеяннях на баку рускiх войск.

Па-другое, жыхары гарадоў амаль што без абароны здавалiся рускiм войскам i прысягалi рускаму цару. Так было ў Полацку, Магiлёве, Оршы, Крычаве i г. д.

Па-трэцяе, царская дыпламатыя распаўсюдзiла на Беларусi грамату, у якой цар абяцаў шляхце i духавенству захаваць iх правы i прывiлеi, а тым, хто пяройдзе на царскую службу, гарантаваў новыя ўладаннi. Мяшчан праваслаўнага веравызнання за добраахвотную здачу гарадоў абяцаў узнагародзiць царскiм жалаваннем i паслабiць падатковы ўцiск. Што датычыць простага народа, у грамаце быў дадзены наказ — беларусаў хрысцiянскай веры, якiя не выступаюць супраць царскiх войск, не бiць, не грабiць, iх жанчын i дзяцей не кранаць. Вядома, што на тых, хто са зброяй у руках выступаў супраць рускiх войск, царскiя мiласцi не распаўсюджвалiся.

Такiм чынам, адносiны да насельнiцтва былi неаднолькавыя. Былi тыя, каго мiлавалi, i тыя, каго дазвалялася грабiць, — ворагi царскай армii i часцей за ўсё — ворагi праваслаўя. Што датычыцца грабяжу i насiлля армii на тэрыторыi працiўнiка, то гэта было законам войнаў не толькi сярэднявечча, але i новага i навейшага часу.

Спробы наступлення войск Рэчы Паспалiтай на Беларусi i Украiне ў 1654 — 1655 гг. не ўдалiся. Летам 1655 г. руская армiя атрымала

210


ЗНЕШНЯЯ ПАШТЫКА

шэраг перамог на Украiне, дайшла аж да Львова. На тэрыторыi ВКЛ былi ўзяты Мiнск, Гродна, а таксама Вiльня i Коўна. Амаль уся Бела-русь была занята рускiмi войскамi.

Летам 1655 г. у вайну з Полыпчай уступiла Швецыя. Хутка шведы занялi Варшаву. Польскiя феадалы-здраднiкi пачалi пераходзiць на бок шведскiх акупантаў.

У рускiм урадзе перамог пункт гледжання кiраўнiка Пасольскага прыказа А.Л.Ардын-Нашчокiна, якi лiчыў першачарговай задачай знешняй палiтыкi Расii выхад да Балтыйскага мора. Ён прапанаваў пакуль што прьшынiць вырашэнне пытання аб Украiне i Беларусi, заключыць мiрнае пагадненне з Полыпчай i пачаць вайну супраць Швецыi. У маi 1656 г. цар абвяшчае вайну Швецыi яшчэ. да заклю-чэння пагаднення з Полыпчай (перагаворы пачалiся ў жнiўнi 1656 г.). Спыненне ваенных дзеянняў армii супраць Польшчы выратавала апошнюю ад поўнага разгрому яе Швецыяй i выклiкала пад'ём нацы-янальна-вызваленчай барацьбы супраць шведскiх захопнiкаў.