История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 38

Шляхецкiя вольнасцi вянчала знакамiтае iiЪегшп уеiо, якое не проста нараджала анархiю, карупцыю (Маскве, Вене цi Берлiну было дастаткова падкупiць аднаго шляхцiца i такiм чынам сарваць пры-няцце непажаданай пастановы), але магло наогул паралiзаваць цэнтральную ўладу, дзяржаўны механiзм. 3 сярэдзiны XVII ст. гэта тэндэнцыя пачала перарастаць у звычайную з'яву палiтычнага жыцця Рэчы Паспалiтай. Да 1652 г. на польскiх сеймах справы вырашалiся болынасцю галасоў, хаця ў пратаколах дзеля формы ўжывалася фраза "па аднагалоснаму рашэнню". У 1652 г. дэпутат Упiцкага павета Сiцiнскi ўпершыню ўжыў слова "не позволям" (г.зн. не згодзен з па-становай сейма) i прыпынiў пастанову сейма. 3 гэтага часу фраза "не позволям" усё часцей стала ўжывацца на сеймах. Так, калi за 1652 — 1764 гг. з 80 сеймаў былi сарваны 44, то за 1744 — 1762 гг. усе адзiнаццаць сеймаў не здолелi прыняць патрэбных рашэнняў. Але i прыняцце пастаноў сеймам яшчэ нiчога не азначала. Любая паста-нова караля цi сейма магла быць адхiлена шляхтай. Шляхцiц ведаў толькi падпарадкаванне Богу ды самому сабе. Шляхецкi стан, заклiканы абараняць радзiму, адказваць перад нашчадкамi за лёс бацькаўшчыны, хварэў на ганарлiвасць, бяздумнае самалюбства, бязглуздую самаўпэўненасць. Неабмежаваная дэмакратыя губiла Рэч Паспалiтую.

Аслабленне цэнтральнай улады цягнула за сабой узвышэнне павя-товых сеймiкаў, якiя пачалi прысвойваць функцыi заканадаўчай i судовай улады, перасталi лiчыцца з рашэннямi сейма.

У вынiку асаблiвасцей палiтычнага ладу Рэчы Паспалiтай да канца XVII ст. у дзяржаве ўзнiкае прыкметнае аслабленне манархiчнай улады, бяспрыкладнае ўзмацненне шляхты, заняпад адмiнiстрацыйнага кiравання, духоўнасцi i грамадзянскага сумлення.

Трэцiм вытокам палiтычнага крызiсу з'явiлася бязглуздая рэлiгiйная палiтыка з канца XVI ст. Берасцейская царкоўная унiя не

226


ПАДЗЕЛЫ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ

дала пажаданых вынiкаў. Наадварот, яна паглыбiла iснуючыя ў грамадстве супярэчнасцi.

Лацiнiзацыя унiяцкай царквы прывяла да расколу грамадства на яе прыхiльнiкаў i працiўнiкаў. Апошнiя ў наблiжэннi унiяцкай царквы да касцёла ўбачылi пагрозу не толькi унiяцтву, але i ўсяму права-слаўнаму насельнiцтву. У грамадскай свядомасцi больш трывала за-мацоўваецца думка аб прыналежнасцi беларускага этнасу да рускага народа, аб неабходнасцi ўз'яднання з iм. Пазней гэта этнiчна-рэлiгiйная i грамадска-палiтычная плынь у гiстарычнай лiтаратуры атрымала назву "заходнерусiзм".

Чацвёрты выток палiтычнага крызiсу — спалучэнне нацыя-нальнага i рэлiгiйнага прыгнёту з феадальным. Распаўсюджанне аграрнай рэформы Жыгiмонта II Аўгуста на Усходнюю Беларусь выклiкала супрацiўленне народных мас: скаргi на самавольства адмiнiстрацыi i арандатараў, адмаўленне ад выканання прыгонных павiннасцей, уцёкi ад сваiх гаспадароў да iншых феадалаў цi за межы краiны, часцей за ўсё на Украiну i ў Расiю, падпальванне маёнткаў, узброеныя паўстаннi.

Адным з буйных сялянскiх рухаў у XVIII ст. было паўстанне ў Крычаўскiм старостве, пажыцдёвым уладаннi князя I.Радзiвiла. У 30-х гадах XVIII ст. староства арандавалi браты Iцкавiчы, якiя не толькi ўзмацнiлi прыгнёт шляхам завышэння iнвентарных грашовых плацяжоў i адработачных павiннасцей, але i ўжывалi грабеж, насiлле, мардаванне сялян за нязначную непаслухмянасць. У пачатку 40-х гадоў становiшча сялян стала невыносным. Першае ўзброенае выступленне сялян на чале з Канстанцiнам Вашчылам пачалося вясной 1740 г. Непасрэднай прычынай паўстання быў арышт i прыгавор да пакарання смерцю 18 сялян па падазрэннi ў падпальваннi дома аднаго з арандатараў. Атрад К.Вашчылы, якi налiчваў некалькi соцень чала-век, быў разгромлены ваеннай сiлай адмiнiстрацыi староства. Тады на чале паўстання стаў войт в.Селiшчы Васiль Вашчыла. Яму дапамагалi Iван Карпач, Стась Бачко, Васiль Вецер. На працягу года паўстанне распаўсюдзiлася на болыпасць тэрыторыi староства. Да яго далучылiся сяляне шляхецкiх уладанняў i прышлыя людзi з Расii. У руху ўдзельнiчала некалькi тысяч чалавек. Паўстанцы нападалi на дамы багатых гандляроў, лiхвяроў, адбiралi кабальныя дакументы, найбольш злосных забiвалi. I.Радзiвiл быў вымушаны перадаць ста-роства iншаму арандатару. Але гэта толькi часова паслабiла сялянскi рух. Улетку 1743 г. барацьба абвастрылася i перарасла ва ўзброенае паўстанне. Паўстаўшыя не прымалi распараджэнняў Радзiвiла, праганялi i забiвалi чыноўнiкаў. У канцы 1743 г. староства засталося не толькi без арандатараў, але i без адмiнiстрацыi.

На пачатку 1744 г. I.Радзiвiл накiраваў у Крычаў атрад коннага i пешага войскаў з артылерыяй. Праведаўшы пра тое, паўстанцы паспрабавалi ўзяць Крычаўскi замак штурмам, але беспаспяхова. Барацьба працягвалася, у шэрагах паўстанцаў налiчвалася больш за

227