История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 45


БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ


 


XVI — XVII стст. нацыянальна-культурнага i патрыятычнага руху на Беларусi.

Непрымiрымым змагаром за веру продкаў i нацыянальныя традыцыi стаў прадстаўнiк аратарскай прозы Лявонцiй Карповiч (1580-1620) - беларускi пiсьменнiк-публiцыст, педагог, царкоўны дзеяч. Яго "Казаннi" ("Казанне двое", Еўе, 1615; "Ка-занне на пахаванне княз.я В.В.Галiцына", Вiльня, 1619; прадмова да кнiгi Фiкарыя "Вертаград дувдэўны", Вiльня, 1620 i iнш.) напiсаны прыўзнятым стылем з выкарыстаннем сiмволiкi, вобразных параўнанняў. Яны аказвалi вялiкае ўздзеянне на слухача i чытача.

Васiлъ Цяпiнскi

Сапраўдным змагаром за праў-ду паўстае перад намi Афанасiй

       Фiлiповiч праз свой "Дыярыуш",

якi, па сутнасцi, з'яўляецца збо-

рам твораў. Ён складаецца з аўтабiяграфiчных замалёвак, прамоў, палемiчных трактатаў, пасланняў, паданняў, багаслоўскiх разважан-няў, рэляцый i г.д. Аўтар не iмкнецца да вычварнасцi стылю, славес-най эквiлiбрыстыкi, красамоўства. Сваю мэту ён бачыць у вобраз-ным, шчырым i даходлiвым апавяданнi сучаснiкам i нашчадкам пра складаны i супярэчлiвы час у жыццi бацькаўшчыны. Большую частку твораў А.Фiлiповiч напiсаў у варшаўскай турме, калi быў прыгаво-раны да пакарання смерцю. У сваiх творах ён ганьбiў знешнюю i ўнутраную палiтыку, а таксама духоўных i свецкiх феадалаў за iх iмкненне да раскошы, бязлiтасна выкрываў заганы грамадства. Аба-ронца iнтарэсаў сацыяльных нiзоў беларуСкага i ўкраiнскага наро-даў, прыхiльнiк i прапаведнiк саюзу з рускiм народам, А.Фiлiповiч выступiў са сваiм палымяным словам напярэдаднi нацыянальна-вызва-ленчай барацьбы беларускага i ўкраiнскага народаў пад кiраўнiцтвам Б.Хмяльнiцкага.

Побач з "Дыярыушам" А.Фiлiповiча да мемуарнай лiтаратуры адносяцца "допiсы" аршанскага старосты Фiлона Кмiты-Чарна-быльскага (1530 — 1587), мемуары навагрудскага падсудка Фёдара Еўлашоўскага (1546 — 1616). Дзелавыя "допiсы" Кмiты-Чарна-быльскага членам рады Вялiкага княства Лiтоўскага пра ваенныя i грамадска-палiтычныя справы Маскоўскай Русi — сапраўдныя лiтаратурныя творы, дзе рэляцыi, паведамленнi, разважаннi аб лёсе

238


КУЛЬТУРА


 


радзiмы тонка спалучаюцца з мастацкiмi дэталямi i фарбамi. Мемуары Еўлашоўскага, у якiх раскрываюцца дэталi Лiвонскай вайны праз яе ўсведамленне i бачанне аднаго з удзельнiкаў"шля-хецкай узаемаеднасцi, дазваляюць нам адчуць атмасферу той цяжкай i трагiчнай эпохi.

Афанасiй Фiлiповiч

Адной з зорак старажытнай
беларускай лiтаратуры з'яўляецца
Мялецiй Сматрыцкi (Максiм
Герасiмавiч Сматрыцкi, 1572 -
1630). М.Сматрыцкi вучыўся на
фiласофскiм факультэце Вiленскай
езуiцкай акадэмii, слухаў лекцыi
ў Лейпцыгскiм, Вiтэнбергскiм,
Нюрнбергскiм унiверсiтэтах. Нам
ён вядомы больш як аўтар славу-
тай 'Траматыкi", якую
М.Ламаносаў назваў "вратамi"
сваёй вучонасцi. Сучаснiкам
Сматрыцкi быў больш знаёмы як      "

пiсьменнiк-палемiст, пяру якога

належыць каля 20 твораў самых розных накiрункаў. Асобае месца сярод iх займае "Фрынас" (1610), у якiм Сматрыцкi ад iмя сiмвалiчнага вобраза мацеры-царквы звяртаецца да народа з заклiкам еднасцi ўсiх сiл у барацьбе з наступаючым каталiцызмам. Адступнiцтва ад веры, ад праваслаўнай мацеры-царквы трактава-лася Сматрыцкiм як здрада радзiме. Ён быў таксама адным з пе-ракладчыкаў заходнееўрапейскай лiтаратуры розных часоў i наро-даў — Гея, Пятраркi, Ратэрдамскага i iнш.

Новай з'явай у беларускай лiтаратуры была палiтычная сатыра — "Прамова Мялешкi", "Лiст да Абуховiча". Аўтары высмейваюць заганы грамадства: самавольства шляхты, бязглуздае перайманне чужаземных звычаяў. Ствараючы вобраз смаленскага ваяводы Пiлiпа Казiмiра Абуховiча, ананiмны аўтар выкрывае ваенна-палiтычную бяздарнасць.прадажнасць, абыякавасць да лёсу радзiмы не толькi Пiлiпа, але i яго продкаў: дзеда, бацькi. Такiм чынам аўтар падкрэслiвае слуш-ную думку: прадажнiцтва вядзе звычайна да дэградацыi не толькi аднаго роду, але i ўсяго грамадства. Гандлёвыя справы салдат цiкавяць больш за воiнскiя абавязкi. Аўтар "Лiста" прыходзiць да вываду, што для айчыны было б лепш, каб такiя, як Пiлiп, сядзелi б у сваёй Лiпе цi былi вайсковымi пiсарамi, а не ваяводамi.    ч

Складаны шлях прайшоў беларускi верш: ад любоўнай лiрыкi, вер-шаванага эпасу, рытмiчна арганiзаванай прозы да кнiжнай паэзii,

239